All posts by Editor

Італьянскі Сенат ухваліў законапраект аб барацьбе з гандлем чалавечымі органамі

Італьянскі Сенат ухваліў законапраект аб барацьбе з гандлем чалавечымі органамі

Італьянскі Сенат

Фасад палацца Мадама, рэзідэнцыі італьянскага Сената. Фота: Sailko/commons.wikimedia.org

Сенат Італіі 4 сакавіка ўхваліў законапраект, які прадугледжвае пакаранне асоб, якія незаконна прадаюць чалавечыя органы.

Прыбытак на чорным рынку чалавечых органаў складае ад $ 0,6 да $ 1,2 мільярдаў у год, па дадзеных некамерцыйнай арганізацыі Global Financial Integrity. Буйнымі экспарцёрамі незаконна атрыманых органаў лічацца Індыя і Пакістан. Аднак лідарам злоўжыванняў з’яўляецца Кітай, дзе органы ў людзей выразаюцца самым жорсткім чынам.

«Калі казаць пра колькасць аперацый па трансплантацыі, то Кітай займае другое месца пасля ЗША, — адзначыў сенатар Маўрыцыа Рамані, ініцыятар законапраекта. — Аднак кітайскае заканадаўства не дазваляе выкарыстоўваць органы людзей, у якіх пашкодзіўся мозг у аварыі. Акрамя таго, у Кітаі няма нацыянальнай сістэмы донарства». Дык адкуль жа бяруцца органы для 10 000 аперацый у год?

Адказ драматычны. У Кітаі, як сказаў сенатар, дзеля атрымання органаў забіваюць вязняў сумлення, і ў асноўным ахвярамі становяцца паслядоўнікі духоўнага вучэння Фалуньгун.

«Я лічу гэта канібалізмам, — сказаў Маўрыцыа Рамані. — Мы ў Італіі не можам спыніць гэтыя злачынствы, але мы абавязаны прыкладаць усе намаганні для таго, каб не стаць яго саўдзельнікамі ». Паводле прынятага законапраекта, кожны чалавек, які як-небудзь ўдзельнічае ў гандлі чалавечымі органамі, можа атрымаць турэмны тэрмін ад 3 да 12 гадоў, а таксама павінен будзе заплаціць штраф ад € 50 000 да € 300 000. Законапраект таксама забараняе рэкламу і аб’явы пра трансплантацыйны турызм. Дактары, якія прапануюць пацыентам паездку за мяжу за незаконнымі органамі, будуць пазбаўленыя ліцэнзій пажыццёва, бо яны сваімі дзеяннямі сур’ёзна парушаюць медыцынскую этыку.

Для канчатковага зацвярджэння законапраект будзе адпраўлены ў Палату дэпутатаў на галасаванне.

У ходзе абмеркавання законапраекта члены розных партый, як праўладных, так і апазіцыйных, выказалі свае пункты гледжання. Сенатар Івана Сімеоні сказала, што ёсць дакументы, якія неабвержна пацвярджаюць словы праваабаронцаў пра злачынствы, якія адбываюцца ў Кітаі. «Ад адной думкі пра тое, што дзесьці прадаюцца органы жывога чалавека, мяне кідае ў дрыжыкі», — сказала яна.

Сенатар Ло Джудзічэ, член кіруючай Дэмакратычнай партыі, а таксама член Камісіі па правах чалавека, актыўна цікавіўся распрацоўкай гэтага законапраекта з самага яго нараджэння, калі міжнародны адвакат па правах чалавека Дэвід Мэйтас 19 сьнежня 2013 г. распавёў Камісіі Сената Італіі аб гвалтоўным выманні органаў у Кітаі.

«Пачынаючы з 1999 года, у той час генеральны сакратар кампартыі Кітая Цзян Цзэмінь пачаў бурную кампанію для выкаранення Фалуньгун, вельмі папулярнага традыцыйнага духоўнага вучэння. Многія прыхільнікі вучэння былі арыштаваныя», — нагадаў Ло Джудзічэ. Потым, пачынаючы з 2006 года, незалежныя даследнікі, адвакат Дэвід Мэйтас і былы канадскі палітык Дэвід Килгур, пачалі расследаванне сцвярджэнняў пра жахлівае выманне органаў у Кітаі. ААН і Еўрапейскі парламент ужо асудзілі гэта злачынства.

Сенатар Даменіка падчас дыскусій адзначыў, што цяпер ужо не толькі ў Кітаі гвалтоўна выразаюць органы ў людзей. «Ісламская дзяржава» ўзяла прыклад з Кітая і стала выразаць органы ў сваіх палонных, каб атрымліваць прыбытак для фінансавання сваёй тэрарыстычнай дзейнасці.

Крыніца: Вялікая Эпоха

За год у Кітаі ад рэпрэсій загінулі больш за 90 прыхільнікаў Фалуньгун

За год у Кітаі ад рэпрэсій загінулі больш за 90 прыхільнікаў Фалуньгун

repressii-676x427

Фатаздымкі некаторых прыхільнікаў Фалуньгун, якія загінулі ў выніку рэпрэсій у Кітаі ў 2014 годзе. Фота: minghui.org

У 2014 годзе ў Кітаі, у ходзе бесперапынных 15-гадовых рэпрэсій прыхільнікаў духоўнае практыкі Фалуньгун, загінулі не менш за 91 чалавека.

Такія дадзеныя прыводзіць інфармацыйны сайт паслядоўнікаў гэтага духоўнага руху minghui.org, падкрэсліваючы, што гэтыя дадзеныя з’яўляюцца няпоўнымі і рэальныя лічбы могуць быць у некалькі разоў больш, бо камуністычны ўрад строга блакуе ўсю інфармацыю па гэтай тэме.

Для параўнання: у 2013 годзе, па дадзеных сайта, колькасць чальцоў гэтае групы, якія загінулі ў выніку рэпрэсій у Кітаі, склала 76 чалавек, яшчэ каля 5 тысяч чалавек былі арыштаваныя.

У паведамленні гаворыцца, што ў мінулым годзе, як і раней, у Кітаі было зафіксавана мноства фактаў рэпрэсіяў, сярод якіх запалохвання, незаконныя арышты, ператрусы, заключэння, вымагальніцтва, сачэнні, допыты з ужываннем сілы, а гэтак жа катаванні ды суды, якія праходзяць з працэсуальнымі парушэнням.

Усяго ў мінулым годзе былі пацверджаныя 123 новыя выпадкі гібелі прыхільнікаў Фалуньгун ў выніку рэпрэсій. З іх 32 чалавекі загінулі да 2014 года.

Сярод загінуўшых у мінулым годзе 28 чалавек памерлі ў турмах, 17 чалавек — у паліцэйскіх участках і цэнтрах зняволення.

Выпадкі рэпрэсіяў са смяротным зыходам зафіксаваныя ў 23 з 34 раёнаў правінцыйнага ўзроўню. Па колькасці загінуўшых, як і раней, лідэрам з’яўляецца правінцыя Ляанін (21 чалавек), затым ідуць правінцыі Цзілінь (15) і Хэйлунцзян (9).

Сярод загінуўшых найбольшую колькасць складаюць людзі ва ўзросце ад 46 да 60 гадоў. Самаму малодшаму — 26 гадоў, а самаму старэйшаму — 77 гадоў.

У паведамленні прыводзіцца некалькі выпадкаў пераследу, якія наглядна дэманструюць, як кіруючая ў краіне кампартыя распраўляецца з непажаданымі ёй людзьмі.

7 жніўня 53-гадовая жыхарка пасёлка Чушуй правінцыі Цзілінь па імені Чжан Шусянь памерла ад катаванняў у паліцэйскім участку праз некалькі гадзін пасля затрымання. Як распавялі яе сваякі, на ўсім яе целе былі ранкі, сінякі ды апёкі, а скура на нагах ў некалькіх месцах была разрэзана да мяса.

46-гадовага жыхара пасёлка Фунін правінцыі Хэбэй з імем Ван Хайцзінь арыштавалі 22 красавіка і адправілі ў мясцовы цэнтр зняволення. Праз тры месяцы пастаяннага збіцця і рабскае працы ў яго ледзь не страціўся розум, значна пагоршыўся зрок, выпалі зубы, ад бяссілля ён ледзь трымаўся на нагах. У сувязі з дрэнным станам здароўя яго адпусцілі дадому, каб не несці адказнасць у выпадку яго смерці. Ван так і не змог аднавіць здароўе і праз тры месяцы памёр.

55-гадовую Сян Сяабо з горада Цзямусы правінцыі Хэйлунцзян арыштавалі ў канцы 2012 года ды адправілі на два гады ў выпраўленчы лагер. Падчас зняволення ёй практычна кожны дзень рабілі ін’екцыі невядомых лекаў, пасля якіх яна на некалькі гадзін упадала ў стан узбуджэння. У яе з’яўлялася падвышаная фізічная актыўнасць і прыступы памутнення розуму. Яна пачынала хаатычна бегаць, крычаць, размаўляць са сценамі і наносіць сабе траўмы. Пры гэтым лагерныя лекары казалі, што ёй ўводзяць звычайную глюкозу. Неўзабаве фізічнае і псіхічнае здароўе Сян стала рэзка пагаршацца і яе адправілі на лекаванне ў шпіталь за межамі лагера. Праз два месяцы яна памерла.

Паводле інфармацыі сайта «Мінхуэй», усяго за 15 гадоў ад рэпрэсіяў у Кітаі загінулі 3834 прыхільніка Фалуньгун. Але па дадзеных незалежных даследчыкаў, толькі ў выніку санкцыянаванага ўладамі КНР гвалтоўнага здабывання органаў было забіта больш за 60 тысяч паслядоўнікаў гэтае практыкі.

Пры гэтым афіцыйнае забароны на практыку Фалуньгун ў Кітаі няма і, паводле кітайскіх адвакатаў, пераслед адбываецца цалкам з парушэннем законаў і канстытуцыі краіны.

Крыніца: Вялікая Эпоха

У Тайвані пададзены судовы пазоў на былога чыноўніка кампартыі Кітая

Прадстаўнік Асацыяцыі Фалунь Дафа ў Тайвані ў суправаджэнні трох адвакатаў-праваабаронцаў падаў судовы пазоў у пракуратуру Вярхоўнага Суда Тайваня на Сюй Гуанчуня.
1
Сюй – былы высокапастаўлены чыноўнік Камуністычнае партыі Кітая (КПК). На момант падачы пазову ён знаходзіўся з візітам у Тайвані. Судовы працэс прыцягнуў увагу сродкаў масавае інфармацыі.

Увечары таго ж дня адзін з паслядоўнікаў Фалуньгун (Фалунь Дафа) уручыў Сюю, які здзяйсняў турнэ па Тайпэю, судовыя документы. Убачыўшы абвінавачваючы акт, Сюй спехам пакінуў гэтае месца.

Гэта другі выпадак, калі Сюй Гуанчуню ўручаецца пазоў падчас яго знаходжання за мяжой. У ліпені 2005 года, калі Сюй узначальваў дэлегацыю ў Сан-Францыска (ЗША), яму прад’явілі пазоў за «генацыд» і «катаванні».

Адным з пазоўнікаў выступіў паслядоўнік Фалуньгун, які падвергнуўся катаванням у папраўча-працоўным лагеры правінцыі Хэнань.

Старшыня Асацыяцыі Фалун Дафа ў Тайвані прафесар Чун Цыншы дае пацвярджэнне аб пачатку судовага працэсу па справе Сюй Гуанчуня, былога генеральнага сакратара камуністычнае партыі ў правінцыі Хэнань.
2
Па дадзеных апублікаваных справаздач праваабарончых арганізацый, у правінцыі Хэнань існуе цэлая сістэма пераследу паслядоўнікаў Фалуньгун. У яе ўваходзяць некалькі бальніц, якія бяруць удзел у трансплантацыі органаў, канфіскаваных у незаконна зняволеных паслядоўнікаў Фалунь Дафа.

Папярэдняе расследаванне паказала, што больш за сто паслядоўнікаў Фалуньгун былі забітыя ў той час, калі Сюй Гуанчунь знаходзіўся на пасадзе генеральнага сакратара камуністычнае партыі гэтае правінцыі.

Юрысты заявілі, што Сюй з’яўляецца першым чалавекам, якому прад’явілі судовы пазоў, грунтуючыся на «Міжнародным пагадненні па грамадзянскіх і палітычных правах» і «Міжнародным пагадненні па эканамічных, грамадскім і культурным правах», нядаўна прынятым у Тайвані. Ён таксама з’яўляецца першым высокапастаўленым чыноўнікам, якому прад’яўлены пазоў на востраве з тых часоў, як сталі развівацца эканамічныя адносіны Тайваня з Кітаем.

Чалец Заканадаўчага Сходу Тайваня Цянь Чыу Цзінь звярнуўся да ўрада з прапановай правяраць інфармацыю аб запрошаных службовых асобах КПК, асабліва аб іх рэпутацыі ў галіне выканання правоў чалавека і тое акалічеасці, ці былі яны ўцягнутыя ў ажыццяўленне рэпрэсій Фалуньгун.
3
Паслядоўнікі Фалуньгун стаяць з плакатамі ўздоўж дарогі, па якой следуе аўтакалона Сюй Гуанчуня

Сюй Гуанчунь – адзін з галоўных абвінавачаных па справе аб пераследах Фалуньгун

Сюй – адзін з галоўных злачынцаў, адказных за распальванне нянавісці да паслядоўнікам Фалуньгун і за падтрымку іх незаконнага пераследу.

Задоўга да таго, як пачаліся рэпрэсіі, Сюй ўжо распаўсюджваў хлусьню пра Фалуньгун. У 1996 годзе па загадзе былога лідэра кампартыі Кітая Цзян Цзэміня, Сюй злоўжыў сваёй уладай намесніка начальніка аддзела прапаганды ЦК КПК. Ён аказваў ціск на дзяржаўныя газеты, імкнучыся прымусіць іх публікаваць артыкулы з паклёпам на Фалуньгун.

Гэта цалкам парушала палітыку «трох не», прынятую Дзяржрадай. (Палітыка «трох няма» – гэта палітыка, якая праводзіцца Дзяржрадай, якая засноўваецца на свабодзе і веры. «Тры няма» абвяшчаюць: «Не падтрымцы, няма падаўленьня, няма паклёпе»).

Калі намаганні не прынеслі выніку, Сюй выкарыстаў свае асабістыя сувязі з працаўнікамі газеты Guangming Daily, каб апублікаваць артыкулы, якія паклёпнічаюць на Фалуньгун.

Пасля таго як у 1999 годзе Цзян разгарнуў кампанію незаконнага пераследу Фалуньгун, Сюй выкарыстаў СМІ для таго, каб нападаць на Фалунь Дафа. Ён фабрыкаваў паклёп, імкнучыся падавіць грамадскую думку, а таксама блакаваў выхад навінаў з праўдзівай інфармацыяй. Для ажыццяўлення сваіх злачынных дзеянняў Сюй скарыстаўся сваёй уладай у Міністэрстве тэлебачання і радыёвяшчання і зрабіў тое ж самае пазней, будучы кіраўніком Дзяржаўнага камітэта радыё, кіно і тэлебачання.

4

Сюй Гуанчунь дапамагаў Цзян Цзэміня ў незаконных пераследах паслядоўнікаў Фалуньгун. Ён пераехаў у правінцыю Хэнань, каб заняць пасаду сакратара парткама гэтае правінцыі. У канцы снежня 2005 года ён стаў старшынёй Савета народных прадстаўнікоў правінцыі Хэнань. Сюй аддаў ў 1996 годзе прамой загад, прымусіўшы газету Guangming Daily апублікаваць хлуслівыя артыкулы пра Фалуньгун. Ён таксама адказны за вядзенне злоснае прапаганды праграмай Цэнтральнага тэлебачання Кітая (CCTV) «Focal Point Interview».

60-гадовы Сюй Гуанчунь пачынаў як аператар службы навінаў агенцтва Сіньхуа ў правінцыі Аньхой. Так як сям’я яго цешчы была блізкая да Цзян Цзэміня, Сюй быў таксама бязмежна адданы яму. Яго перавялі ў Шанхайскае аддзяленне Агенцтва навін Сіньхуа, і пазней ён адправіўся ўслед за Цзянам ў Пекін. У Пекіне ён працаваў дырэктарам Guangming Daily. Праз некалькі гадоў ён стаў намеснікам начальніка аддзела прапаганды ЦК КПК і пазней заняў пасаду старшыні Дзяржкамітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанню. Яго жонка Хань Уфэн скарысталася становішчам мужа, каб умацаваць свой прафесійны статус. Займаючы пасаду чыноўніка высокага рангу, яна адрозніваецца крайнімй высакамерыем, што выклікае нараканні з боку многіх людзей.

Плакаты паслядоўнікаў Фалуньгун расцягнуліся больш чым на сто метраў уздоўж шашы Тапангу
5

У канцы 2002 стала вядома пра групавы карупцыі ў штаце найбуйнейшай газеты Гуанчжоу, і імёны высокіх чыноўнікаў, замешаных ць хабарах, сталі здабыткам галоснасьці. Імя Сюй Гуанчуня таксама прагучала ў спісе карупцыянераў. Пасля таго як гэта злачынства раскрылі, Сюй стаў выказваць Цзян яшчэ большую адданасць і падуладнасць. Справа дайшла нават да таго, што ён з дапамогай Цзэн Цінхуа выключыў грошы з адмысловага фонду, каб прасунуць адну спявачку, вядомую тым, што ёй аказвае ўвагу Цзян. Як вынік, па пратэкцыі Цзяна злачынцу ўдалося пазбегнуць крымінальнага пераследу і захаваць сваю пасаду.

Яшчэ горш ішла справа ў кіно і тэлевізійнай індустрыі. Многія выказвалі незадавальненне працай Сюя. Усяго праз год яго знялі з пасадаў намесніка начальніка аддзела прапаганды ЦК і кіраўніка Дзяржкамітэта радыё, кіно і тэлебачання і перавялі ў правінцыю Хэнань. Але нягледзячы на гэта ён, маніпулюючы сродкамі масавае інфармацыі, заявіў, што Цэнтральны Камітэт правярае яго на гэтай пасадзе, каб пасля даць яму высокія паўнамоцтвы.

Арыгінал артыкула:

http://www.faluninfo.ru/news/persecutions/Iski-vinovnym-v-presledovanii/394.html

—————————-
Іншыя артыкулы па тэме незаконных пераследаў паслядоўнікаў Фалуньгун .

Система самосовершенствования Фалунь Дафа как способ формирования гармонично-развитой личности (Е.А. Буча)

Вы можете ознакомиться с работой:
Система самосовершенствования Фалунь Дафа как способ формирования гармонично-развитой личности (Е.А. Буча)