Пра Фалунь Дафа

«Почему существует человечество?» – статья Учителя Ли Хунчжи, основателя Фалуньгун

У 1992 годзе Майстар Лі Хунджы ўпершыню пазнаёміў свет з адмысловым відам цігун — Фалуньгун (Фалунь Дафа), які апроч энергетычных практыкаванняў уключае ў сябе, як неад’емны складнік, вучэнне пра Чалавека, пра Жыццё і пра Сусвет.

Фалунь Дафа або Фалуньгун — гэта старажытная сістэма ўдасканальвання душы і цела. Практыка адрозніваецца ад іншых відаў цігун тым, што выходзіць за межы лекавання і аздараўлення цела. Уяўляе сабой практыку ўдасканальвання (падвышэння духоўнага ўзроўню) у адпаведнасці з галоўнай уласцівасцю Сусвету — «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне» (па-кітайску «Джэнь-Шань-Жэнь»). Адпавядаючы гэтай уласцівасці і асімілюючыся з ёй, практыкоўцы імкнуцца стаць лепш, ставячы сваёй мэтай дасягненне дасканаласці ды прабуджэння.

З траўня 1992 па снежань 1994 па запрашэннях інстытутаў даследавання цігун у розных частках Кітая Майстар Лі правёў па ўсёй краіне 54 семінары з агульнай аўдыторыяй у некалькі сотняў тысяч чалавек.

У Пекіне ў 1993 годзе, у знак прызнання выбітнага ўкладу Майстра Лі Хунджы і яго сістэмы Фалуньгун, арганізацыйны камітэт і экспертны камітэт «Усходняе Выставы Здароўя – 93» уручылі Майстру Лі Хунджы найвышэйшую ўзнагароду «За найлепшыя дасягненні ў галіне нестандартных навук», а таксама «Спецыяльную Залатую Прэмію» і прысвоілі тытул «Народнага майстра цігун». У сакавіку і траўні 1995 Лі Хунджы быў запрошаны ў Францыю, Швецыю, Германію, Аўстралію, Канаду, ЗША для чытання лекцый па Фалунь Дафа, што з’явілася пачаткам яго распаўсюджвання за межамі Кітая.

Фалунь Дафа — гэта практыка, якая прынесла паляпшэнне здароўя і яшчэ больш шырока раскрыла ўнутраны свет мільёнам людзей ва ўсім свеце. Мы называем гэта практыкай удасканальвання. Да «ўдасканальвання» адносіцца падвышэнне духоўнага ўзроўню чалавека праз уважлівае вывучэнне ўніверсальных прынцыпаў, заснаваных на Ісціне, Дабрыні ды Цярпенні, і прытрымліванне іх у паўсядзённым жыцці; «практыка» ўключае ў сябе выкананне пяці комплексаў гарманічных практыкаванняў.

Практыка Фалунь Дафа простая і даступная абсалютна ўсім. Асновы вучэння і прынцыпы ўдасканальвання па Фалунь Дафа выкладзеныя ў кнігах Майстра Лі Хунджы, азнаёміцца з якімі можна на міжнародным афіцыйным сайце. Практыка ўключае ў сябе пяць плыўных практыкаванняў, у якія ўваходзіць і тэхніка медытацыі.

Навучыцца выкананню практыкаванняў і даведацца яшчэ больш пра гэтую выдатную практыку можна пры асабістай сустрэчы з намі (глядзіце старонку КАНТАКТЫ). Пішыце і тэлефануйце. Мы будзем радыя сустрэчы з Вамі.

Петиция
Дадзены сайт не з'яўляецца афіцыйным сайтам Фалунь Дафа, а толькі выказвае меркаванне практыкуючых Беларусі. Афіцыйны сайт: http://falundafa.org