Доктар медыцынскіх навук з Дзяржаўнага тайваньскага ўніверсітэта распавядае пра самы памятны дзень свайго жыцця

«Найцяжэйшы момант майго жыцця выявіўся каштоўнай магчымасцю», – распавядае доктар медыцынскіх навук Хўан Шы-вэй, згадваючы, як 17 гадоў таму ён пачаў практыкаваць Фалуньґун (або Фалунь Дафа). Хўан кажа, што ён перапоўнены падзякі. «Дзякуй Вам, Настаўнік. Вы дапамаглі мне ў найцяжэйшы час у маім жыцці, і я змог знайсці Фалунь Дафа. Гэта быў самы шчаслівы момант у маім жыцці, таму што я знайшоў менавіта тое, што шукаў!»

Dr. Huang Shi-wei

Хўан Шы-вэй, загадчык уралагічнага аддзялення лякарні ў Юньлінь Дзяржаўнага тайваньскага ўніверсітэта

Dr. Huang Shi-wei2

Хўан Шы-вэй выконвае пятае практыкаванне Фалунь Дафа

Пачатак шляху ўдасканальвання

Хўан Шы-вэй у цяперашні час працуе загадчыкам аддзялення уралогіі лякарні Дзяржаўнага тайваньскага ўніверсітэта, якая знаходзіцца у павеце Юньлінь. Хўан працуе ў медыцынскай сферы 21 год. Спачатку ён быў ардынатарам, затым лекарам, старшым лекарам і, нарэшце, стаў загадчыкам аддзялення. Яго паўсядзённая праца ўключае клінічную медыцыну, даследаванні, адміністрацыйную і выкладчыцкую дзейнасць. Хўан мае выдатную сям’ю, у яго дзве цудоўныя дачкі. Яго шчаслівае і насычанае жыццё пачалося з паваротнага моманту.

Хўан Шы-вэй распавёў: «У снежні 2003 года я пачаў практыкаваць Фалунь Дафа. Незадоўга да гэтага я быў вельмі хворы і хоць вылекаваўся ад гэтага захворвання, у мяне з’явілася бяссонне, таму агульны стан майго здароўя працягваў пагаршацца. Я прачынаўся пасярод ночы і не мог зноў заснуць».

Хўан прымаў снатворнае і кансультаваўся з псіхатэрапеўтамі ў сваёй лякарні. Ён таксама звяртаўся да дактароў кітайскай медыцыны, але ніхто не мог яму дапамагчы. Сябар параіў паспрабаваць займацца ціґун, і ён з маці пайшоў у парк, дзе людзі выконвалі практыкаванні. Там яны сустрэлі сяброўку маці, якая парэкамендавала ім практыку самаўдасканальвання Фалунь Дафа.

Сяброўка сказала, што раней моцна пакутавала ад бяссоння, але пасля таго, як пачала практыкаваць Фалунь Дафа, усё нармалізавалася. Хўан, пачуўшы гэта, сказаў маці: «Я хачу паспрабаваць». Спачатку ён вельмі хваляваўся. «Выконваючы практыкаванні ў першы дзень, я змог праседзець гадзіну ў позе паўлотаса», – распавёў ён.

Адзін практыкоўца парэкамендаваў яму прачытаць «Джўань Фалунь» – галоўную Кнігу Фалунь Дафа. Хўан сказаў: «У той вечар я прачытаў тры лекцыі перад сном, а за тры дні – усю Кнігу “Джўань Фалунь”. Я ведаў, што гэтая Кніга пра сапраўднае ўдасканальванне. Яна не толькі навучае людзей ўдасканальвацца, але таксама тлумачыць, што азначае ўдасканальванне. Прачытаўшы Кнігу, я нечакана зразумеў, што знайшоў тое, што шукаў».

Хўан стаў добрым і ўважлівым

Практыка Фалунь Дафа прынесла Хўану не толькі добрае здароўе, але таксама дапамагла павысіць маральнасць. Ён стаў больш уважлівым лекарам і адказным загадчыкам аддзялення. Хўан сказаў: «Цяпер я разумею, што ва ўсім павінен прытрымлівацца натуральнага ходу рэчаў, і ў гэтым заключаецца самая вялікая адрозненне. Тое, што тваё – будзе тваё; а тое, што не павінна быць тваім – не будзе тваім. Па-другое, я разумею, што павінен добра працаваць і не прывязвацца да асабістых інтарэсаў».

Хўан заўсёды быў адкрытым чалавекам, але пасля таго, як пачаў ўдасканальвацца, навучыўся глядзець у сябе падчас канфліктаў і шукаць свае недахопы. На працы ён праяўляе дабрыню і клапоціцца пра іншых людзей. У лякарні шмат супрацоўнікаў, таму канфлікты адбываюцца даволі часта.

Ён сказаў: «Як загадчык, я імкнуся думаць пра тое, што неабходна персаналу, бо ў кожнага свая сітуацыя. Многія кіраўнікі прыкладаюць намаганні, каб ставіцца да ўсіх аднолькава, але ў мяне іншы падыход. У кагосьці ёсць сям’я ды дзеці, у кагосьці больш хатніх клопатаў. Я прымаю пад увагу сітуацыю кожнага чалавека і намагаюся ўсё распланаваць так, каб усе маглі нармальна працаваць».

Хўан прымае па 60-70 пацыентаў у дзень. Яго пацыенты адчуваюць, што ён разумее і слухае іх. «Да таго, як я пачаў практыкаваць, мае пацыенты думалі, што я добры лекар. Але цяпер я стаў яшчэ больш уважлівым да іх і стаўлю сябе на іх месца».

Пашыраць свае гарызонты

Многія людзі, якія вывучаюць медыцыну, цвёрда вераць у эмпірычную навуку. Яны бачаць, як цела чалавека паляпшаецца ў выніку медыцынскіх працэдур. Гарызонты Хўана пашырыліся пасля таго, як ён пачаў практыкаваць Фалунь Дафа. Ён усвядоміў, што эмпірычная навука абмежаваная.

Хўан таксама зразумеў, што не можа абапірацца на эмпірычную навуку, і вырашыў кіравацца сваёй верай. Ён зразумеў, што сучасная навука абмяжоўвае сябе адным узроўнем. Калі навука не можа нешта растлумачыць, яна лічыць гэта псеўданавуковым ці не адпаведным навуцы. Хўан адзначыў, што калі вы адчуваеце нешта, што не паддаецца навуковаму тлумачэнню, а потым разбіваеце рамкі свайго мыслення, створаныя навукай, вы ўсведамляеце, што гэта сапраўды існуе.

Хўан сказаў: «Чым больш я чытаю кнігі Настаўніка, тым больш разумею. Навука, можа быць, не памыляецца, але яна абмяжоўвае сябе рамкамі сваіх фармуліровак. Пазней навука нават зайшла так далёка, што стала адмаўляць усё, што ляжыць за межамі рамак яе азначэнняў.

Dr. Huang Shi-wei3

Доктар медыцынскіх навук Хўан Шы-вэй (другі злева), дырэктар Інстытута эпідэміялогіі і прафілактычнай медыцыны Дзяржаўнага тайваньскага ўніверсітэта і галоўны лекар Юньліньскага філіяла лякарні Дзяржаўнага тайваньскага ўніверсітэта на сустрэчы па прэзентацыі вынікаў даследаванняў

Падчас аднаго са сваіх дакладаў Хўан закрануў пытанні, звязаныя з верай і духоўнасцю. У якасці прыкладу ён выкарыстаў даследаванне, якое паказала, што такія жывёлы, як каровы або авечкі, выраслі вельмі моцнымі і здаровымі, слухаючы выдатную класічную музыку.

Падтрыманне справядлівасці і распаўсюджванне праўды пра Фалунь Дафа

Нягледзячы на ​​вялікую занятасць на працы і клопат пра сям’ю, Хўан, як практыкоўца Фалунь Дафа, удзельнічае ў захадах, каб выкрываць жорсткі пераслед практыкоўцаў Фалунь Дафа кампартыяй Кітая.

«Гвалтоўнае выманне органаў у жывых людзей – гэта ганьба для ўсяго чалавецтва», – сказаў ён. Хўан распавёў, што з’яўляючыся старшынёй Тайваньскай міжнароднай асацыяцыі трансплантацыі органаў, ён правёў расследаванне і быў абураны, зразумеўшы, што гэта праўда і ажыццяўляецца ў шырокіх маштабах. Ён зразумеў, што гэта беспрэцэдэнтнае зло на нашай планеце і ганьба для ўсяго чалавецтва. «Чалавечая маральнасць настолькі дэградавала! Большасць людзей нават не разумее, чаму я хачу гаварыць пра гэта. На самай справе я хачу, каб больш людзей даведалася пра гэтую лютасць і пабачыла сапраўдную прыроду камуністычнай партыі.

Я не імкнуся атрымаць нешта ў гэтым свеце з дапамогай барацьбы. Фалунь Дафа дае мне ўсё, што неабходна, – сказаў Хўан. – Часам вельмі цяжка прасоўвацца наперад ва ўдасканальванні. Але як бы цяжка мне ні было, я буду старанным!»

Крыніца