Расія. У Чэлябінску адбыўся першы дзевяцідзённы курс відэалекцый Фалунь Дафа

З 5 па 13 студзеня 2019 года ў Чэлябінску праходзіў першы дзевяцідзённы семінар духоўнай практыкі Фалунь Дафа, які наведалі дваццаць чалавек. Удзельнікі семінара паглядзелі відэазапісы дзевяці лекцый Настаўніка Лі Хунджы і навучыліся пяці комплексам практыкаванняў Фалунь Дафа. Пасля заканчэння семінара яго ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і думкамі пра вывучэнне Фалунь Дафа.

Falun_Dafa_in_Russia

З 5 па 13 студзеня 2019 года ў Чэлябінску прайшоў першы дзевяцідзённы курс відэалекцый Фалунь Дафа

Falun_Dafa_exercises_in_Rusia

Удзельнікі семінара вывучаюць першы комплекс практыкаванняў Фалунь Дафа

Любоў Васілеўна вырашыла наведаць семінар, прачытаўшы інфармацыйны буклет, які ёй далі практыкоўцы Фалунь Дафа. Яна сказала, што прынцыпы Фалунь Дафа цалкам змянілі яе погляд на свет: «Я пачала пераглядаць сваё стаўленне да жыцця, свету і навакольных людзей. Я вучуся кіравацца прынцыпамі Ісціна, Дабрыня, Цярпенне».

Юлія, якая даведалася пра Фалунь Дафа праз сацыяльныя сеткі, сказала, што пасля выканання практыкаванняў адчула, што знік напружаны стан і яна напоўнілася энергіяй. Яе глыбока кранулі прынцыпы, выкладзеныя Настаўнікам Лі Хунджы ў асноўнай кнізе вучэння: «Я вельмі засяроджана глядзела першую лекцыю і адразу адчула сувязь з гэтым вучэннем, і тое, што я слухала, адгукнулася ўва мне».

Праслухаўшы лекцыі, Юлія распавяла пра сваё разуменне: «Я зразумела, што стаць вышэйшай жывой істотай нельга, усяго толькі змяніўшы склад энергіі ў целе з дапамогай практыкаванняў. Неабходна павышаць свой узровень маральнасці. Гэты працэс пачынаецца знутры чалавека. Вы зможаце лёгка пераадолець жыццёвыя цяжкасці, калі кіруецеся гэтымі прынцыпамі. Гэтая практыка бясплатная, і кожны можа прыйсці займацца. Рухі практыкаванняў лёгка вывучыць».

Іншы ўдзельнік семінара сказаў, што раней займаўся рознымі энергетычнымі практыкамі. Практыка Фалунь Дафа глыбока ўразіла яго: «Практыкаванні лёгка вывучыць, яны падыходзяць кожнаму. Настаўнік Лі Хунджы не асуджае іншыя практыкі. Ён самай зразумелай мовай навучае, як павышаць сябе, кіруючыся прынцыпамі Ісціна, Дабрыня, Цярпенне».

Крыніца