Расіянка, пікетаваўшая консульства КНР, прызнана невінаватай

222-676x450

Грамадзянка Расіі, Надзея Лай, на якую была заведзеная справа пасля адзіночнага пікетавання консульства КНР ва Ўладзівастоку, прызнаная невінаватай. Суд прайшоў 28 жніўня.

Разгляд пачаўся з-за заявы Лі Сяобінь, загадчыцы гэтага аддзялення консульства. У сваім звароце ў праваахоўныя органы яна сказала, што Надзея Лай нібыта парушала грамадскі парадак, замінала грамадзянам, якія праходзілі міма, работнікам консульства, актыўна жэстыкулявала і выкрыквала лозунгі.

Аднак суд пастанавіў, што гэта не адпавядала рэчаіснасці, і што Надзея ніякіх законаў не парушыла. Сама жанчына кажа, што стаяла ў баку ад пешаходнае зоны і спакойна трымала плакат з надпісамі на рускай і кітайскай мовах.

Паводле яе слоў, яна выйшла са зваротам, каб расказаць пра шматгадовыя рэпрэсіі практыкуючых Фалуньгун у Кітаі з боку кіруючай партыі. Яна таксама хацела выкрыць гвалтоўнае выманне органаў, якому падвяргаюцца гэтыя невінаватыя людзі ў КНР. Надзея сама займаецца старажытнай медытатыўнай практыкай Фалуньгун і кажа, што не можа не спачуваць ахвярам рэпрэсій у Кітаі.

Яна таксама дадае, што Фалуньгун свабодна займаюцца па ўсім свеце, уключаючы Расію, і толькі ў Кітаі сістэма падвяргаецца рэпрэсіям.

Нагадаем, жыхарка Іркуцка Надзея Лай выйшла на пікетаванне консульства КНР ва Ўладзівастоку 24 жніўня. Ужо праз пяць хвілін ахоўнік дыпмісіі папрасіў жанчыну спыніць акцыю, што яна і зрабіла.

Аднак услед за гэтым да месца прыехала паліцыя і затрымала Надзею. Прычынай быў названы званок з консульства. Па тэлефоне паведамілі, што нехта нібыта мае намер прарвацца ўнутр будынка.

У той жа вечар на Надзею завялі справу і адразу ж даставілі ў суд. Аднак судзьдзя адклала разгляд да 28 жніўня.

Фалуньгун – старажытная кітайская сістэма ўдасканалення. Яна ўключае пяць комплексаў простых медытатыўных практыкаванняў і заснавана на прынцыпе «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне». З 1999 года ўлады КНР праводзяць шырокамаштабныя рэпрэсіі мільёнаў людзей, якія займаюцца па гэтай сістэме. У 2006 годзе ў выніку расследаванняў стала вядома, што ў незаконна арыштаваных практыкуючых Фалуньгун у Кітаі масава здабываюць органы для продажу.
Крыніца: http://ntdtv.ru/
———————————————————————
Арышт Надзеі Лай напярэдадні суда:
Российские праваахоўныя органы зноў паддаліся на ілжывую правакацыю консульства КНР