На былога генеральнага сакратара Цзян Цзэміня ў Кітаі рыхтуюцца судовыя пазовы за генацыд

На былога генеральнага сакратара Цзян Цзэміня ў Кітаі рыхтуюцца судовыя пазовы за генацыд

jiang-676x450

Надпіс на плакаце: «Прыцягнуць Цзяна да правасуддзя». Фота: The Epoch Times

Члены адной з самых шматлікіх груп, якія церпяць пераслед з боку кампартыі, — духоўнай практыкі Фалуньгун — збіраюцца падаць у Кітаі судовы пазоў на былога генеральнага сакратара Цзян Цзэміня, абвінавачваючы яго ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці. /epochtimes.ru/

1 траўня ў Кітаі ўступілі ў сілу патрабаванні уладаў, выкладзеныя ў цыркуляры пад назвай «Меркаванні аб рэформе сістэмы рэгістрацыі і вядзення судовых спраў». У дакуменце ў прыватнасці гаворыцца, што ўсе справы павінны быць разгледжаныя і па ўсіх пазовах павінна быць афіцыйная рэакцыя суда. У выпадку адмовы рэгістраваць справу, зацягвання працэсу пад любымі падставамі, адказныя за гэта прыставы будуць «строга пакараныя ў адпаведнасці з законамі і правіламі».

Прыхільнікі Фалуньгун хочуць скарыстацца гэтымі новымі патрабаваннямі уладаў і распачаць судовую справу супраць Цзян Цзэміня.

Пра гэта паведаміла паслядоўніца гэтага духоўнага руху У Фэнчунь, якая жыве ў Аўстраліі. Яна падвяргалася катаванням у Кітаі падчас зняволення за свае духоўныя перакананні. Пасля яна здолела выехаць з краіны.

«Я лічу, што вельмі важна падаць пазоў на Цзян Цзэміня ў Кітаі, бо ён падвергнуў рэпрэсіям не толькі групу Фалуньгун, але і ўсю кітайскую нацыю. Ён павінен адказаць за гэтыя злачынствы. Я хачу абараніць свае парушаныя ў Кітаі правы з дапамогай кітайскіх законаў. Таму я збіраюся знайсці ў Кітаі адваката, каб ён падрыхтаваў пазоў. Я таксама спадзяюся, што мяне падтрымаюць і ўсе астатнія мае аднадумцы. Ужо ёсць нямала такіх, хто таксама плануе падаць у Кітаі пазоў на Цзяна», — распавяла У Фэнчунь ў інтэрв’ю журналісту The Epoch Times.

Менавіта Цзян Цзэмінь 16 гадоў таму без якога-небудзь юрыдычнага абгрунтавання, сваім аднаасобным рашэннем, абвясціў самую папулярную ў той час у Кітаі духоўна-аздараўленчую практыку Фалуньгун па-за законам і пачаў рэпрэсіі, якія па маштабах і жорсткасці сталі беспрэцэдэнтнымі ў гісторыі.

Нядаўна ў Кітаі ўжо адбыўся першы прэцэдэнт падачы пазову на былога генеральнага сакратара. 11 мая паслядоўнік Фалуньгун Чжан Чжаасэнь поштай адправіў пазоў на Цзян Цзэміня ў Вярхоўную народную пракуратуру і Вярхоўны суд КНР.

15 мая ў акруговым судзе сярэдняй інстанцыі горада Сян’ян правінцыі Хубэй праходзіла судовае паседжанне па справе Чжана, якога абвінавачваюць у «распаўсюдзе інфармацыі пра Фалуньгун праз Інтэрнэт». Прама ў зале суда Чжан таксама падаў пазоў на Цзян Цзэміня, і гэты пазоў быў прыняты, а самога Чжана адпусцілі дадому пад заклад.

Нягледзячы на тое, што Фалуньгун перасьледуецца ў Кітаі ўжо шмат гадоў, да гэтага часу няма ні аднаго дакумента кампетэнтнага органа, які пацвярджае законнасць гэтага пераследу. Кітайскія адвакаты ўжо даўно адкрыта заяўляюць, што забарона Фалуньгун і рэпрэсіі прыхільнікаў гэтай практыкі адбываюцца ў парушэнне законаў і канстытуцыі краіны. Пры гэтым колькасць загінулых ад гэтых рэпрэсій складае дзесяткі тысяч, не лічачы тых, хто ў выніку катаванняў стаў калекай, альбо жа яны ледзь не страцілі розум.

За апошнія два гады, у ходзе распачатай цяперашнім генеральным сакратаром Сі Цзіньпінам антыкарупцыйнай кампаніі, пад суд ужо патрапілі многія актывісты рэпрэсій з фракцыі Цзян Цзэміня. Аднак іх пакуль афіцыйна абвінавачваюць толькі ў карупцыі, не згадваючы пра іх удзел у рэпрэсіях.

У Кітаі рэпрэсіі паслядоўнікаў Фалуньгун ўсё яшчэ працягваюцца, але прыхільнікі гэтага руху заклікаюць Сі Цзіньпіна не браць на сябе груз злачынстваў свайго папярэдніка і прыцягнуць яго да суду.

«У гэтым стагоддзі самай вялікай катастрофай правоў чалавека ў кітайскім грамадстве з’яўляецца падаўленне Цзян Цзэмінем дзесяткаў мільёнаў паслядоўнікаў Фалуньгун. Набліжаецца той дзень, калі Цзян паўстане перад судом», — лічыць прадстаўнік Тайваньскай калегіі адвакатаў па абароне правоў прыхільнікаў Фалуньгун Чжу Ваньці.

У кастрычніку 2012 года за межамі Кітая была створана «Міжнародная арганізацыя па прыцягненню да адказнасці Цзян Цзэміня за пераслед Фалуньгун».

Сябры арганізацыі паставілі перад сабой мэту расследаваць ўсе этапы пераследу прыхільнікаў Фалуньгун, падрыхтаваць доказную базу і прыцягнуць да суду не толькі галоўнага ініцыятара пераследу — Цзян Цзэміня, але і ўсіх яго саўдзельнікаў, аж да радавых ахоўнікаў і паліцыянтаў.

У дзясятках краін ужо даўно пададзеныя судовыя пазовы на Цзян Цзэміня і яго бліжэйшых паплечнікаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у рэпрэсіях. Іх абвінавачваюць у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці ў дачыненні да прыхільнікаў Фалуньгун.

Крыніца: Вялікая Эпоха