Гадавіна апеляцыі Фалуньгун: інтэрв’ю з сакратаром былога генеральнага сакратара КНР

Гадавіна апеляцыі Фалуньгун: інтэрв’ю з сакратаром былога генеральнага сакратара КНР

baotong-676x450

Баа Тун — сакратар былога генеральнага сакратара КНР Чжаа Цзыяна. Фота: The Epoch Times

У суботу, 25 красавіка, адзначалася гадавіна з дня апеляцыі да ўрада Кітая 10 тысяч прыхільнікаў духоўнай практыкі Фалуньгун, якая стала самай буйной акцыяй пасля студэнцкіх дэманстрацый у 1989 годзе. Праз тры месяцы пасля гэтага мірнага звароту ў краіне пачаліся самыя жорсткія і маштабныя рэпрэсіі ў гісторыі. /epochtimes.ru/

Напярэдадні гэтай даты журналіст The Epoch Times (ЕТ) узяў інтэрв’ю ў Баа Туна, сакратара былога апальнага генеральнага сакратара КНР Чжаа Цзыяна.

— 25 красавіка 1999 года больш за 10 тысяч прыхільнікаў Фалуньгун сабраліся каля пекінскага кіраўніцтва па прыёме зваротаў грамадзян і звярнуліся да ўрада. Яны хацелі, каб улады пакінулі ціснуць на. З таго часу прайшло ўжо 16 гадоў, раскажыце, як вы ставіцеся да гэтага інцыдэнту і да рэакцыі на яго ўрада?

Баа Тун: У той час я толькі што выйшаў з-за кратаў. Я чуў, што каля брамы Чжуннаньхая (будынак цэнтральнага ўрада — заўв. рад.) сабралася мноства вучняў Фалуньгун. У горадзе Цяньцзінь адбылося незаконнае затрыманне супольнікаў гэтай групы і таму яны прыехалі са зваротам у Пекін.

Былы тады прэм’ер Чжу Жунці даслаў да іх чалавека, які паведаміў ім, што ўрад не лічыць іх групу незаконнай і што яны могуць працягваць свабодна займацца сваёй практыкай, улады не будуць ім перашкаджаць. Я тады падумаў, што гэтае пытанне ўжо вырашанае і абодва бакі поўнасцю задаволеныя.

Я нават не мог уявіць, што гэтая апеляцыя моцна раззлуе былога тады генеральнага сакратара Цзян Цзэміня. Па патрабаванні Цзяна Пастаянны камітэт спехам зляпаў нейкую дырэктыву, нейкі закон аб «забароне ерэтычнай секты». Гэта было вельмі неабдуманае рашэнне. На якой падставе закон Кітая можа называць штосьці ерассю? Законы могуць толькі тлумачыць тое, якія дзеянні законныя, а якія не. І калі грамадзяне не здзейснілі нічога супрацьзаконнага, то законы павінны іх абараняць.

Потым афіцыйныя СМІ пачалі паведамляць, што прыхільнікі Фалуньгун здзейснілі суіцыды і самаспалення і таму іх практыка ерэтычная. Мне тады гэта падалося вельмі дзіўным. Наколькі я ведаю, сярод вядомых мне палітычных і грамадскіх арганізацый больш за ўсё самагубстваў здзейснілі чальцы камуністычнай партыі Кітая. У самым пачатку праўлення кампартыі, 60 гадоў таму, былі высокапастаўленыя партыйцы, якія здзяйснялі суіцыды. А падчас «Культурнай рэвалюцыі» колькасць самагубцаў сярод партыйных функцыянераў была вельмі вялікай. Атрымліваецца, што гэтая партыя ерэтычная і яе трэба забараніць?

Наколькі я ведаю, Фалуньгун — гэта духоўна-аздараўленчая сістэма. Прынцыпы, якія яны прапагандуюць, «ісціна, дабрыня, цярпенне», гэта ўніверсальныя каштоўнасці. Якое ж гэта злачынства? Калі такія рэчы ў нас лічацца ерассю, тады атрымліваецца, што злосць, нянавісць і г. д. — гэта праведнасьць?

Сярод вучняў Фалуньгун тады было шмат пажылых людзей, якія не маглі, як Цзян Цзэмінь, дазволіць сабе добрае лекаванне. У іх проста не было на гэта грошай. Яны пачалі займацца Фалуньгун і іх хваробы прайшлі. Я чуў, што лячэбны эфект гэтай практыкі вельмі добры.

Па логіцы, калі лячэбны эфект добры, то такую практыку трэба прапагандаваць. Нават калі эфект не вельмі добры, але ён усё роўна ёсць, то як можна назваць гэта ерассю? Як я толькі што сказаў, калі выкарыстоўваць логіку ўладаў, дык самай ерэтычнай арганізацыяй у нас з’яўляецца кампартыя. Хай пакажуць нам статыстыку па самазабойствах камуністаў і тады ўсе гэта зразумеюць.

Пазней стала паступаць інфармацыя пра шматлікія выпадкі рэпрэсіяў супраць Фалуньгун. Усіх, хто займаўся гэтай практыкай, хапалі. Ад тых, хто больш не практыкаваў, патрабавалі пісьмовых заяў, а таксама прымушалі даносіць на іх сваякоў і знаёмых, якія яшчэ практыкуюць. Улады зладзілі сапраўдны тэрор.

У мяне тады многія пыталіся, што такое Фалуньгун. Я адказваў, што не ведаю, але гэтых людзей бясспрэчна няма за што рэпрэсаваць, тым больш што, як мне казалі, іх дзясяткі мільёнаў чалавек. Гэта проста злачынства супраць чалавечнасьці. З якога бы пункту гледжання ні глядзець, з пазіцыі універсальных каштоўнасцяў альбо жа з пазіцыі нашай «маральнасці з кітайскай спецыфікай», забарона Фалуньгун — гэта памылка.

З тых часоў мінула 16 гадоў. Кампартыя стала цалкам карумпаванай, яна так і не задумалася аб жудасных наступствах гэтай забароны для грамадства. За гэтыя гады яна так і не прызнала сваёй памылкі, так і не дала ніякага выразнага тлумачэння, чаму Фалуньгун быў забаронены, і таксама не выдала ніводнага легітымнага дакумента, які абгрунтоўвае гэтую забарону.

— У самым пачатку рэпрэсій афіцыйныя СМІ кампартыі паведамлялі, што Цзян Цзэмінь збіраецца выкараніць Фалуньгун за тры месяцы. Аднак прайшло ўжо 16 гадоў, а гэтая практыка не толькі не знікла ў Кітаі, а наадварот, шырока распаўсюдзілася ў свеце, ёю займаюцца больш чым у 100 краінах. Што вы думаеце наконт гэтага?

Баа Тун: Я лічу, што калі духоўная вера і метад аздараўлення так шырока распаўсюдзіўся і пратрымаўся так доўга, значыць, у яго ёсць свае каштоўнасці. У Цзян Цзэміня нічога не атрымалася і не атрымаецца, якія б спосабы ён не выкарыстаў. Вера ў гэтых людзей вельмі моцная і яны вельмі стойкія. Я жадаю, каб Фалуньгун і далей шырока распаўсюджваўся ў свеце і прынёс карысць яшчэ большай колькасці людзей.

— Паслядоўнікі Фалуньгун не толькі цвёрда працягваюць займацца сваёй практыкай, але і цвёрда супрацьстаяць рэпрэсіям, а таксама выкрываюць злачынства кампартыі. Як вы да гэтага ставіцеся?

Баа Тун: Я проста схіляюся перад імі за гэта. У гэтым пытанні з імі адзіныя і цалкам іх падтрымліваюць вельмі многія з тых, хто не займаецца гэтай практыкай. Абарона правоў і інтарэсаў кітайскіх грамадзян, абарона прынцыпаў гуманнасці — гэта наша агульная мэта і ў гэтым мы дапамагаем адзін аднаму.

— Многія кітайскія і замежныя назіральнікі лічаць, што кампартыя Кітая ўжо не можа спыніць рэпрэсіі, так як кропка незвароту ўжо пройдзеная. А вы як лічыце?

Баа Тун: Я так не лічу. Чаму не можа спыніць? Трэба толькі прызнаць сваю памылку, прызнаць здзейсьненыя мінулым кіраўніком злачынствы супраць чалавечнасьці і ўсё. Я думаю, што гэта не цяжка, калі толькі цяперашняе кіраўніцтва не звязвае сябе з мінулымі кіраўнікамі і не збіраецца несці цяжар адказнасці за іх злачынствы.

— Спадар Баа Тун, што вы хацелі б яшчэ сказаць па гэтай тэме напярэдадні гадавіны 25 красавіка?

Баа Тун: Я лічу, што кожны чалавек мае права абараняць свае правы, у тым ліку і паслядоўнікі Фалуньгун. Яны павінны аб’яднаць свае намаганні з усімі людзьмі, падтрымліваць адзін аднаго і дапамагаць адзін аднаму ў дасягненні гэтай мэты.

Крыніца: Вялікая Эпоха