Італьянскі Сенат ухваліў законапраект аб барацьбе з гандлем чалавечымі органамі

Італьянскі Сенат ухваліў законапраект аб барацьбе з гандлем чалавечымі органамі

Італьянскі Сенат

Фасад палацца Мадама, рэзідэнцыі італьянскага Сената. Фота: Sailko/commons.wikimedia.org

Сенат Італіі 4 сакавіка ўхваліў законапраект, які прадугледжвае пакаранне асоб, якія незаконна прадаюць чалавечыя органы.

Прыбытак на чорным рынку чалавечых органаў складае ад $ 0,6 да $ 1,2 мільярдаў у год, па дадзеных некамерцыйнай арганізацыі Global Financial Integrity. Буйнымі экспарцёрамі незаконна атрыманых органаў лічацца Індыя і Пакістан. Аднак лідарам злоўжыванняў з’яўляецца Кітай, дзе органы ў людзей выразаюцца самым жорсткім чынам.

«Калі казаць пра колькасць аперацый па трансплантацыі, то Кітай займае другое месца пасля ЗША, — адзначыў сенатар Маўрыцыа Рамані, ініцыятар законапраекта. — Аднак кітайскае заканадаўства не дазваляе выкарыстоўваць органы людзей, у якіх пашкодзіўся мозг у аварыі. Акрамя таго, у Кітаі няма нацыянальнай сістэмы донарства». Дык адкуль жа бяруцца органы для 10 000 аперацый у год?

Адказ драматычны. У Кітаі, як сказаў сенатар, дзеля атрымання органаў забіваюць вязняў сумлення, і ў асноўным ахвярамі становяцца паслядоўнікі духоўнага вучэння Фалуньгун.

«Я лічу гэта канібалізмам, — сказаў Маўрыцыа Рамані. — Мы ў Італіі не можам спыніць гэтыя злачынствы, але мы абавязаны прыкладаць усе намаганні для таго, каб не стаць яго саўдзельнікамі ». Паводле прынятага законапраекта, кожны чалавек, які як-небудзь ўдзельнічае ў гандлі чалавечымі органамі, можа атрымаць турэмны тэрмін ад 3 да 12 гадоў, а таксама павінен будзе заплаціць штраф ад € 50 000 да € 300 000. Законапраект таксама забараняе рэкламу і аб’явы пра трансплантацыйны турызм. Дактары, якія прапануюць пацыентам паездку за мяжу за незаконнымі органамі, будуць пазбаўленыя ліцэнзій пажыццёва, бо яны сваімі дзеяннямі сур’ёзна парушаюць медыцынскую этыку.

Для канчатковага зацвярджэння законапраект будзе адпраўлены ў Палату дэпутатаў на галасаванне.

У ходзе абмеркавання законапраекта члены розных партый, як праўладных, так і апазіцыйных, выказалі свае пункты гледжання. Сенатар Івана Сімеоні сказала, што ёсць дакументы, якія неабвержна пацвярджаюць словы праваабаронцаў пра злачынствы, якія адбываюцца ў Кітаі. «Ад адной думкі пра тое, што дзесьці прадаюцца органы жывога чалавека, мяне кідае ў дрыжыкі», — сказала яна.

Сенатар Ло Джудзічэ, член кіруючай Дэмакратычнай партыі, а таксама член Камісіі па правах чалавека, актыўна цікавіўся распрацоўкай гэтага законапраекта з самага яго нараджэння, калі міжнародны адвакат па правах чалавека Дэвід Мэйтас 19 сьнежня 2013 г. распавёў Камісіі Сената Італіі аб гвалтоўным выманні органаў у Кітаі.

«Пачынаючы з 1999 года, у той час генеральны сакратар кампартыі Кітая Цзян Цзэмінь пачаў бурную кампанію для выкаранення Фалуньгун, вельмі папулярнага традыцыйнага духоўнага вучэння. Многія прыхільнікі вучэння былі арыштаваныя», — нагадаў Ло Джудзічэ. Потым, пачынаючы з 2006 года, незалежныя даследнікі, адвакат Дэвід Мэйтас і былы канадскі палітык Дэвід Килгур, пачалі расследаванне сцвярджэнняў пра жахлівае выманне органаў у Кітаі. ААН і Еўрапейскі парламент ужо асудзілі гэта злачынства.

Сенатар Даменіка падчас дыскусій адзначыў, што цяпер ужо не толькі ў Кітаі гвалтоўна выразаюць органы ў людзей. «Ісламская дзяржава» ўзяла прыклад з Кітая і стала выразаць органы ў сваіх палонных, каб атрымліваць прыбытак для фінансавання сваёй тэрарыстычнай дзейнасці.

Крыніца: Вялікая Эпоха