За год у Кітаі ад рэпрэсій загінулі больш за 90 прыхільнікаў Фалуньгун

За год у Кітаі ад рэпрэсій загінулі больш за 90 прыхільнікаў Фалуньгун

repressii-676x427

Фатаздымкі некаторых прыхільнікаў Фалуньгун, якія загінулі ў выніку рэпрэсій у Кітаі ў 2014 годзе. Фота: minghui.org

У 2014 годзе ў Кітаі, у ходзе бесперапынных 15-гадовых рэпрэсій прыхільнікаў духоўнае практыкі Фалуньгун, загінулі не менш за 91 чалавека.

Такія дадзеныя прыводзіць інфармацыйны сайт паслядоўнікаў гэтага духоўнага руху minghui.org, падкрэсліваючы, што гэтыя дадзеныя з’яўляюцца няпоўнымі і рэальныя лічбы могуць быць у некалькі разоў больш, бо камуністычны ўрад строга блакуе ўсю інфармацыю па гэтай тэме.

Для параўнання: у 2013 годзе, па дадзеных сайта, колькасць чальцоў гэтае групы, якія загінулі ў выніку рэпрэсій у Кітаі, склала 76 чалавек, яшчэ каля 5 тысяч чалавек былі арыштаваныя.

У паведамленні гаворыцца, што ў мінулым годзе, як і раней, у Кітаі было зафіксавана мноства фактаў рэпрэсіяў, сярод якіх запалохвання, незаконныя арышты, ператрусы, заключэння, вымагальніцтва, сачэнні, допыты з ужываннем сілы, а гэтак жа катаванні ды суды, якія праходзяць з працэсуальнымі парушэнням.

Усяго ў мінулым годзе былі пацверджаныя 123 новыя выпадкі гібелі прыхільнікаў Фалуньгун ў выніку рэпрэсій. З іх 32 чалавекі загінулі да 2014 года.

Сярод загінуўшых у мінулым годзе 28 чалавек памерлі ў турмах, 17 чалавек — у паліцэйскіх участках і цэнтрах зняволення.

Выпадкі рэпрэсіяў са смяротным зыходам зафіксаваныя ў 23 з 34 раёнаў правінцыйнага ўзроўню. Па колькасці загінуўшых, як і раней, лідэрам з’яўляецца правінцыя Ляанін (21 чалавек), затым ідуць правінцыі Цзілінь (15) і Хэйлунцзян (9).

Сярод загінуўшых найбольшую колькасць складаюць людзі ва ўзросце ад 46 да 60 гадоў. Самаму малодшаму — 26 гадоў, а самаму старэйшаму — 77 гадоў.

У паведамленні прыводзіцца некалькі выпадкаў пераследу, якія наглядна дэманструюць, як кіруючая ў краіне кампартыя распраўляецца з непажаданымі ёй людзьмі.

7 жніўня 53-гадовая жыхарка пасёлка Чушуй правінцыі Цзілінь па імені Чжан Шусянь памерла ад катаванняў у паліцэйскім участку праз некалькі гадзін пасля затрымання. Як распавялі яе сваякі, на ўсім яе целе былі ранкі, сінякі ды апёкі, а скура на нагах ў некалькіх месцах была разрэзана да мяса.

46-гадовага жыхара пасёлка Фунін правінцыі Хэбэй з імем Ван Хайцзінь арыштавалі 22 красавіка і адправілі ў мясцовы цэнтр зняволення. Праз тры месяцы пастаяннага збіцця і рабскае працы ў яго ледзь не страціўся розум, значна пагоршыўся зрок, выпалі зубы, ад бяссілля ён ледзь трымаўся на нагах. У сувязі з дрэнным станам здароўя яго адпусцілі дадому, каб не несці адказнасць у выпадку яго смерці. Ван так і не змог аднавіць здароўе і праз тры месяцы памёр.

55-гадовую Сян Сяабо з горада Цзямусы правінцыі Хэйлунцзян арыштавалі ў канцы 2012 года ды адправілі на два гады ў выпраўленчы лагер. Падчас зняволення ёй практычна кожны дзень рабілі ін’екцыі невядомых лекаў, пасля якіх яна на некалькі гадзін упадала ў стан узбуджэння. У яе з’яўлялася падвышаная фізічная актыўнасць і прыступы памутнення розуму. Яна пачынала хаатычна бегаць, крычаць, размаўляць са сценамі і наносіць сабе траўмы. Пры гэтым лагерныя лекары казалі, што ёй ўводзяць звычайную глюкозу. Неўзабаве фізічнае і псіхічнае здароўе Сян стала рэзка пагаршацца і яе адправілі на лекаванне ў шпіталь за межамі лагера. Праз два месяцы яна памерла.

Паводле інфармацыі сайта «Мінхуэй», усяго за 15 гадоў ад рэпрэсіяў у Кітаі загінулі 3834 прыхільніка Фалуньгун. Але па дадзеных незалежных даследчыкаў, толькі ў выніку санкцыянаванага ўладамі КНР гвалтоўнага здабывання органаў было забіта больш за 60 тысяч паслядоўнікаў гэтае практыкі.

Пры гэтым афіцыйнае забароны на практыку Фалуньгун ў Кітаі няма і, паводле кітайскіх адвакатаў, пераслед адбываецца цалкам з парушэннем законаў і канстытуцыі краіны.

Крыніца: Вялікая Эпоха