Чаму ўсё больш краін байкатуюць Алімпіяду ў Пекіне

Усё больш краін далучаюцца да дыпламатычнага байкоту зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Спачатку пра гэта паведамілі ЗША, затым Аўстралія і Новая Зеландыя. Пазней да пратэсту далучыліся прадстаўнікі Канады і Вялікабрытаніі. Такім чынам, спартсмены з гэтых краін прымуць удзел у спаборніцтвах, а дэлегацыі высокапастаўленых чыноўнікаў не паедуць. Рашэнне прынялі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Кітаі.

persecution_of_Falungong
Кітайскі паліцыянт затрымлівае чалавека, у якога ў руках транспарант са словамі «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне»

Асноўную стурбованасць выклікае становішча больш чым мільёна мусульман-уйгураў, якія пражываюць у Сіньцзянскім аўтаномным раёне. Іх утрымліваюць у так званых цэнтрах прафесійнай падрыхтоўкі, прасцей кажучы, у турмах. Да таго ж іх вымушаюць адмовіцца ад сваёй мовы і культуры.

Камуністычныя ўлады Кітая таксама абвінавачваюцца ў пераследзе практыкоўцаў Фалуньґун. Праваабаронцы лічаць іх самай вялікай групай вязняў сумлення ў свеце. У дадатак да адпраўкі ў канцэнтрацыйныя лагеры, дзе іх катуюць, практыкоўцаў Фалуньґун выкарыстоўваюць у якасці донараў жыццёва важных органаў. Гэта пацвердзіў незалежны трыбунал, які разгледзеў доказы і заслухаў сведкаў (прайшоў у 2019 годзе ў Лондане).

Кітайскія ўлады пачалі пераслед больш за 20 гадоў таму, калі колькасць прыхільнікаў гэтай медытатыўнай практыкі значна перавысіла колькасць членаў Камуністычнай партыі. Духоўныя прынцыпы, на якіх грунтуецца Фалуньгун — праўда, дабрыня, цярпенне — выявіліся непрымальнымі для ўладаў, якія спрабуюць захаваць поўны кантроль над масамі.

Пакуль невядома, ці паўплывае неяк дыпламатычны байкот Алімпіяды на сітуацыю з правамі чалавека ў Кітаі, зрэшты, гэта дало яшчэ адзін сігнал кітайскім уладам аб тым, што ў свеце асуджаюць іх дзеянні.

Фалунь Дафа (Фалуньґун) — адна з самых распаўсюджаных аздараўляльных сістэм у свеце, якая грунтуецца на пяці комплексах медытатыўных практыкаванняў і ўдасканальванні характару. Сістэма самаўдасканальвання Фалунь Дафа ўпершыню стала вядома шырокай грамадскасці ў 1992 годзе ў Кітаі. За гэтыя гады практыка распаўсюдзілася больш чым у 100 краінах і рэгіёнах свету, дзе атрымала больш за 4000 узнагарод за ўнёсак у здароўе грамадства. Кніга «Джуань Фалунь», дзе выкладзеныя асновы вучэння Фалунь Дафа, была перакладзеная на больш як 40 моў (у тым ліку і на беларускую).

У 2001 годзе заснавальнік Фалуньґун Лі Хунджы быў намінаваны на прэмію Сахарава за свабоду думкі. У 2000 і 2001 гадах яго двойчы вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру. У 2007 годзе Майстар Лі быў уключаны ў рэйтынг 100 самых геніяльных людзей сучаснасці, складзены брытанскай кансалтынгавай кампаніяй Creators Synectics.

Крыніца: yuanming.in.ua