Былога намесніка дырэктара аддзела адукацыі ў Кітаі і яго жонку асудзілі за веру ў прынцыпы Ісціна, Дабрыня, Цярпенне

Эксперта у галіне адукацыі і яго жонку асудзілі на турэмнае зняволенне праз год пасля арышту за веру ў Фалуньгун, духоўную і медытатыўную практыку самаўдасканальвання, паслядоўнікаў якой з 1999 года пераследуюць камуністычныя ўлады Кітаю.

Тан Хайхай, былы намеснік дырэктара аддзела адукацыі ў горадзе Шэньджэнь правінцыі Гўандун быў арыштаваны ў сакавіку 2020 года разам з жонкай Сунь Сюэсін неўзабаве пасля таго, як яны вярнуліся з ЗША, куды ездзілі наведаць сваякоў.

Мужа і жонку трымалі ў цэнтры заключэння раёна Наньшань. Нядаўна стала вядома, што Тана пакаралі зняволенням на год і два месяцы, а Сунь – на тры гады. Падрабязнасці пакуль невядомыя.

Тан працаваў у сярэдняй школе Шэньджэня, узорнай і прэстыжнай школе правінцыі Гўандун. Дзякуючы выдатнай паспяховасці школьнікаў пад яго кіраўніцтвам, у 2003 годзе ён быў прызначаны намеснікам дырэктара аддзела адукацыі Шэньджэня.

Аднак калі ўлады даведаліся, што Тан практыкуе Фалуньгун, яго знялі з пасады і прызначылі намеснікам дэкана Шэньджэньскага інстытута сувязі. Праз некалькі гадоў вынікі школьнікаў на ўступных іспытах ва ўніверсітэты апусціліся на апошняе месца сярод усіх гарадоў правінцыі, і аддзел адукацыі зноў прыняў Тана, каб выправіць становішча. Калі Тан выйшаў на пенсію, ён часта праводзіў бясплатныя семінары ў школах Шэньджэня на тэму, як палепшыць якасць адукацыі.

Крыніца ru.minghui.org