All posts by Уладзімір

На былога кіраўніка Кітая падалі больш 150 000 пазоваў

Кітайцы працягваюць масава падаваць судовыя пазовы на былога кіраўніка краіны. Цзян Цзэмінь займаў пасаду генеральнага сакратара кампартыі Кітая з 1989 па 2002 год. Сотні тысяч пазоўнікаў сцвярджаюць: ён вінаваты ў генацыдзе, незаконных арыштах і катаваннях, карупцыі, злоўжываннях паўнамоцтвамі і яшчэ больш за дзесяць відах злачынстваў. Паводле апошніх дадзеных, у суд на Цзян Цзэміня ў Кітаі пададзена ўжо больш за 150 тысяч пазоваў.

Пазоўныя заявы паступаюць у Вярхоўную пракуратуру і Вярхоўны суд КНР. Падаюць іх, у асноўным, прыхільнікі духоўнае практыкі Фалуньгун, а таксама чальцы іх сем’яў.

Па вызначэнні, генацыд накіраваны на знішчэнне якой-небудзь групы людзей. Загад знішчыць шматмільённую групу паслядоўнікаў Фалуньгун ў Кітаі Цзян Цзэмінь аддаў у ліпені 1999 года. Па дадзеных міжнародных праваабаронцаў, за 16 гадоў рэпрэсіяў, якія працягваюцца да гэтага часу, мільёны нявінных людзей трапілі ў турмы і працоўныя лагеры за свае перакананні, больш за 100 тысяч падвергліся катаванням і сталі інвалідамі, тысячы былі забітыя.

Пазовы на былога генеральнага сакратара кампартыі пададзены і за межамі Кітая – у 19 краінах свету.

Чалец парламента Латвіі, акадэмік Андрыс Буйкіс падтрымаў гэты рух у сваёй краіне.

[Андрыс Буйкис, дэпутат Сейма Латвіі]:
«Правільна рабіць гэта ў Кітаі ды ў іншых краінах, каб дапамагчы прыхільнікам Фалуньгун».

А гэты мітынг праходзіць перад пасольствам КНР у Вашынгтоне.

[Чжан Ляньпін, пазоўніца]:
«Раней у мяне было вельмі дрэннае здароўе, была гіпертанічная хвароба сэрца, але калі я пачала займацца практыкай (Фалуньгун), усё прайшло. Я патэлефанавала сваім братам і сёстрам у Кітаі, каб падзяліцца гэтай радасцю. І з-за гэтага званка іх падвергнулі моцнаму ціску і нападкам. Цяпер мае родныя жывуць у пастаянным страху. Таму я падаю ў суд на Цзян Цзэміня».

А гэты мужчына ў 2001 годзе ездзіў са сваёй жонкай у Кітай, дзе падвергнуўся збіцьцю за публічную акцыю ў падтрымку рэпрэсаваных.

[Кіт Веар, пазоўнік]:
«Мяне збілі ды арыштавалі ў Кітаі. За тое, што я разгарнуў плакат з надпісам «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне». (Гэта прынцыпы Фалуньгун) Гэта законна, але мяне ўсё роўна арыштавалі. Калі б Цзян Цзэмінь не прыняў рашэнне пераследваць Фалуньгун, мяне б не арыштавалі».

Масава падаваць пазовы на Цзян Цзэміня ў Кітаі пачалі ў траўні гэтага года. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў краіне прынялі закон, які дазваляе ўсім грамадзянам быць пазоўнікамі ў крымінальных справах. У шэрагу выпадкаў пазовы прымаюць, але ў некаторых раёнах пазоўнікаў арыштоўвае паліцыя.

Прыхільнікі Фалуньгун у Кітаі ўсё яшчэ застаюцца самай шматлікай групай вязняў сумлення ў свеце.

Крыніца: http://ntdtv.ru/
——————————-
Яшчэ артыкулы па гэтай тэме:

Заявы кітайскіх службоўцаў аб паляпшэннях ў галіне транспланталогіі выклікаюць сумневы
Улады Кітая блакуюць на мяжы пазовы на былога генеральнага сакратара Цзян Цзэміня
Амаль дзве тысячы лекараў у Кітаі гвалтоўна здабываюць органы

Расіянка, пікетаваўшая консульства КНР, прызнана невінаватай

222-676x450

Грамадзянка Расіі, Надзея Лай, на якую была заведзеная справа пасля адзіночнага пікетавання консульства КНР ва Ўладзівастоку, прызнаная невінаватай. Суд прайшоў 28 жніўня.

Разгляд пачаўся з-за заявы Лі Сяобінь, загадчыцы гэтага аддзялення консульства. У сваім звароце ў праваахоўныя органы яна сказала, што Надзея Лай нібыта парушала грамадскі парадак, замінала грамадзянам, якія праходзілі міма, работнікам консульства, актыўна жэстыкулявала і выкрыквала лозунгі.

Аднак суд пастанавіў, што гэта не адпавядала рэчаіснасці, і што Надзея ніякіх законаў не парушыла. Сама жанчына кажа, што стаяла ў баку ад пешаходнае зоны і спакойна трымала плакат з надпісамі на рускай і кітайскай мовах.

Паводле яе слоў, яна выйшла са зваротам, каб расказаць пра шматгадовыя рэпрэсіі практыкуючых Фалуньгун у Кітаі з боку кіруючай партыі. Яна таксама хацела выкрыць гвалтоўнае выманне органаў, якому падвяргаюцца гэтыя невінаватыя людзі ў КНР. Надзея сама займаецца старажытнай медытатыўнай практыкай Фалуньгун і кажа, што не можа не спачуваць ахвярам рэпрэсій у Кітаі.

Яна таксама дадае, што Фалуньгун свабодна займаюцца па ўсім свеце, уключаючы Расію, і толькі ў Кітаі сістэма падвяргаецца рэпрэсіям.

Нагадаем, жыхарка Іркуцка Надзея Лай выйшла на пікетаванне консульства КНР ва Ўладзівастоку 24 жніўня. Ужо праз пяць хвілін ахоўнік дыпмісіі папрасіў жанчыну спыніць акцыю, што яна і зрабіла.

Аднак услед за гэтым да месца прыехала паліцыя і затрымала Надзею. Прычынай быў названы званок з консульства. Па тэлефоне паведамілі, што нехта нібыта мае намер прарвацца ўнутр будынка.

У той жа вечар на Надзею завялі справу і адразу ж даставілі ў суд. Аднак судзьдзя адклала разгляд да 28 жніўня.

Фалуньгун – старажытная кітайская сістэма ўдасканалення. Яна ўключае пяць комплексаў простых медытатыўных практыкаванняў і заснавана на прынцыпе «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне». З 1999 года ўлады КНР праводзяць шырокамаштабныя рэпрэсіі мільёнаў людзей, якія займаюцца па гэтай сістэме. У 2006 годзе ў выніку расследаванняў стала вядома, што ў незаконна арыштаваных практыкуючых Фалуньгун у Кітаі масава здабываюць органы для продажу.
Крыніца: http://ntdtv.ru/
———————————————————————
Арышт Надзеі Лай напярэдадні суда:
Российские праваахоўныя органы зноў паддаліся на ілжывую правакацыю консульства КНР

У гадавіну рэпрэсіяў Фалуньгун ў Кітаі пададзены тысячы пазоваў на Цзян Цзэміня

У розных краінах праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 16-годдзю пачатка ў Кітаі жорсткіх рэпрэсіяў супраць дзясяткаў мільёнаў прыхільнікаў духоўнае практыкі Фалуньгун. У гэтым годзе галоўнай тэмай мерапрыемстваў з’яўляецца прыцягненне да суда ў КНР галоўнага пачынальніка рэпрэсіяў, былога генеральнага сакратара Цзян Цзэміня. /epochtimes.ru/

meiguo-676x450
Прыхільнікі Фалуньгун па ўсім свеце праводзяць мірныя шэсця, мітынгі, а таксама іншыя акцыі, накіраваныя на інфармаванне шырокае грамадскасці пра пераслед іх аднадумцаў у Кітаі. Яны таксама заклікаюць усіх людзей добрае волі дапамагчы спыніць гэтыя рэпрэсіі.

20 ліпеня 1999 года па ўласным рашэнні Цзян Цзэміня самая папулярная ў той час у Кітаі духоўна-аздараўленчая сістэма самаўдасканалення Фалун Дафа (Фалуньгун), якая атрымала ў краіне мноства ўзнагародаў, была абвешчаная незаконнай. У першую ж ноч пасля забароны ў ходзе паліцэйскіх аблаваў па ўсёй краіне былі арыштаваныя дзясяткі тысяч кансультантаў пунктаў практыкі Фалуньгун. І гэта быў толькі пачатак.

Праз некалькі гадоў свет упершыню даведаўся аб дагэтуль нябачаным злачынстве, якое можа здзейсніць кіруючы рэжым у дачыненні да сваіх грамадзян. Апынулася, што ў вязняў сумлення ў Кітаі пры падтрымцы камуністычнага ўрада шырокамаштабна здабываюць органы для продажу. Пры гэтым, каб органы былі максімальна свежымі, іх выразаюць у яшчэ жывых людзей, пасля чаго іх целы проста спальваюць. Большасць такіх вымушаных донараў – гэта прыхільнікі Фалуньгун.

Пераслед Фалуньгун, які лічыцца самым маштабным і жорсткім у гісторыі, доўжыцца да гэтага часу. Гэтая кампанія рэпрэсіяў закранула ўсе сферы кітайскага грамадства і ў рознай ступені закранула кожную кітайскую сям’ю.

Па розных ацэнках, у выніку гэтага пераследу ўжо загінула ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў чалавек. Пры гэтым у такіх асаблівых рэгіёнах Кітая, як Ганконг і Аамынь, а таксама ў Тайвані, над якімі няма прамога кантролю з боку кампартыі, практыка Фалуньгун не забароненая і вельмі папулярна.

Нават у самым кантынентальным Кітаі з пачатку рэпрэсіяў і да сённяшняга дня няма аніводнага дакумента кампетэнтных органаў, які пацвярджае легальнасць гэтае палітыкі падаўлення. Кітайскія юрысты ўжо даўно паказваюць на тое, што забарона Фалуньгун з’яўляецца парушэннем законаў і Канстытуцыі КНР.

Нарастаючная хваля судовых пазоваў супраць Цзян Цзэміня

У траўні гэтага года, пасля таго як кітайскія ўлады абавязалі суды разглядаць усе пазовы і зрабілі больш жорсткім пакаранне за адмову гэта рабіць, у Кітаі пачалася хваля падачы іскавых заяваў на былога генеральнага сакратара Цзян Цзэміня. Пазоўнікамі выступаюць прыхільнікі Фалуньгун, якія абвінавачваюць былога лідара кампартыі і краіны ў генацыдзе, катаваннях, злачынстве супраць чалавечнасці, перавышэнні паўнамоцтваў, злоўжыванні ўладай ды іншых злачынствах.

Па дадзеных інфармацыйнага сайта паслядоўнікаў Фалуньгун «Мінхуэй» на 16 ліпеня, пазовы ў Вярхоўны суд і Вярхоўную пракуратуру Кітая ўжо падалі мінімум 82.226 чалавек. Кожны тыдзень іх колькасць расце ў сярэднім больш чым на 10 тысяч, а за апошні тыдзень з 10 па 16 ліпеня пазовы падалі мінімум 22.070 чалавек.

Пазовы ў асноўным адпраўляюцца па пошце. Каля паловы пазоўнікаў ўжо атрымалі пацвярджэнне аб тым, што іх заява атрымана адрасатам.

Афіцыйнае рэакцыі кітайскага ўрада на гэтыя падзеі пакуль няма. Гэтая тэма з’яўляецца вельмі адчувальнай для кампартыі. У КНР яшчэ ніколі грамадзяне не спрабавалі прыцягнуць да суду генеральнага сакратара, хай нават і былога.

Аднак ёсць мноства паведамленняў ад пазоўнікаў ў розных рэгіёнах Кітая, якія распавядаюць, што да іх па распараджэнні суда прыходзілі паліцэйскія ці ж іх выклікалі ва ўчастак для праверкі сапраўднасці названага ў іх пазове адраса, імя, а таксама некаторых дэталяў іх заявы. Уся інфармацыя пратакалявалася і давалася ім пад роспіс.

Некаторыя паліцыянты казалі, што калі апынецца, што асабістыя дадзеныя ў пазове несапраўдныя, то суд не зможа завесці справу.

У той жа час у асобных раёнах Кітая адбыліся выпадкі затрымання пазоўнікаў. Так, у горадзе Харбіне правінцыі Хэйлунцзян і горадзе Баацзы правінцыі Шэньсі нядаўна былі арыштаваныя каля 40 прыхільнікаў Фалуньгун, якія падалі пазовы на Цзяна. Але гэтыя выпадкі адзінкавыя і не маюць масавага характару.

Таксама, па інфармацыі з крыніц кіравання пошт і тэлеграфаў КНР, у працу цэнтра апрацоўкі карэспандэнцыі ў Пекіне ўжо ўмяшалася Дзяржаўнае кіраванне бяспекі, і частка судовых пазоваў не дайшла да адрасата.

Крыніца: Великая Эпоха

У гадавіну рэпрэсіяў Фалуньгун у Кітаі пададзены тысячы пазоваў на Цзян Цзэміня

Міжнародная мастацкая выстава «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне» глыбока закранае душу чалавека, хвалюе і натхняе. Яна адначасова раскрывае ўнутранае духоўнае жыццё чалавека і трагедыю парушэння яго правоў. Творы групы мастакоў, у асноўным этнічных кітайцаў, у рэалістычнай тэхніцы алейнага жывапісу і ў традыцыйнай кітайскай тэхніцы тушшу пагружаюць у свет духоўнага вучэння Фалуньгун, вядомага таксама як Фалунь Дафа. 20 ліпеня 1999 году Фалуньгун ў Кітаі быў забаронены. З тых часоў, больш за 10 гадоў, у гэтай краіне працягваюцца пераследы яго паслядоўнікаў. Многія тысячы з іх былі закатаваныя за свае перакананні ў турмах і працоўных лагерах. Частка калекцыі карцін дэманструе цяжкія выпрабаванні, праз якія прайшлі гэтыя людзі, у тым ліку адлюстраванне асабістага вопыту некаторых з мастакоў.

t2_Who_Am_I
《Хто я?》 2012 г., холст, алей (76х101,5 см), Дун Сяцян

t4_Coming_for_You
《Прыйшоў дзеля цябе》 2004 г., холст, алей (129,5х162,5 см), Ісю Чжоў, Чэнь Сяапін

Карціны практыкуючых Фалунь Дафа
——————
• Даведайцеся таксама аб цудоўным, яскравым шоў Шэнь Юнь, заснаваным на боскай традыцыйнай кітайскай культуры.
29eec3ad42d5d2c7c7cf3e7a36afbb9c

690x310-syso-gallery-3

05238_show_landscape_large_01
——————-
А таксама чытайце міжнародны інфармацыйны праект: • Вялікая Эпоха ( The Epoch Times ) . Заўжды актуальныя навіны на розныя тэмы! Выходзіць у 35 краінах на 21 мове!

Выманне органаў

Праблему гвалтоўнага вымання органаў у Кітаі абмеркавалі ў Эдмантане

Kilgour_Matas-676x447
Былы чалец парламента Канады Дэвід Кілгур (злева) і міжнародны адвакат па правах чалавека Дэвід Мэйтас распавялі ў падкамітэце па правах чалавека пра пра сямігадовыя расследаванні незаконных трансплантацый органаў у Кітаі. Атава, 5 лютага 2013 года. Фота: Matthew Little / The Epoch Times

Этан Гутман, вядомы аналітык кітайскаtй палітыкі, друкуецца ў многіх выданнях, працаваў апошнія сем гадоў над даследаваннем праблемы гвалтоўнага здабывання органаў у вязняў сумлення ў Кітаі. Іх забіваюць у апошні момант перад трансплантацыяй, каб органы, якія перасаджваць за вялікія грошы, былі «свежыя».

Спадар Гутман апісаў дадзеную працэдуру ў першай главе сваёй новай кнігі «Бойня: масавыя забойствы, выманне органаў і кітайскі сакрэт вырашэння праблем з дысыдэнтамі».

28 кастрычніка ў Эдмантане ён разам з іншымі экспертамі прыняў удзел у форуме па праблеме санкцыянаванага дзяржавай прымусовага здабывання органаў у Кітаі.

«Гэтая праблема сапраўды моцна закранае Канаду», – лічыць с-р Гутман, які правёў тур па васьмі канадскіх гарадах, каб асвятліць гэтую праблему і паведаміць пра свае высновы.

Калі ў 2006 годзе ўпершыню з’явіліся паведамленні аб гвалтоўным выманні органаў у Кітаі ў жывых вязняў сумлення – паслядоўнікаў Фалуньгун, Дэвід Кілгур, былы дэпутат Эдмантана і дзяржаўны сакратар па пытаннях Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, і Дэвід Мэйтас, міжнародны адвакат па правах чалавека, першымі правялі ўсебаковае расследаванне дадзенага пытання. Свае высновы яны апублікавалі ў кнізе «Крывавае жніво: забойства паслядоўнікаў Фалуньгун дзеля іх органаў».

«Гэта свайго роду вяртанне дадому, туды, дзе пачыналася расследаванне», – сказаў Этан Гутман. У ходзе напісання кнігі ён апытаў больш за 100 чалавек, у тым ліку ахвяр пераследаў і лекараў з кітайскіх ваенных шпіталяў, якія раскаяліся, якія ўдзельнічалі ў гвалтоўным выманні органаў.

«Ён выдатны даследчык і пісьменнік. Ён не баіцца ціску, як іншыя людзі, якія непакояцца аб сваёй наступнай візе ў Кітай », – сказаў с-р Кілгур, іншы асноўны дакладчык на форуме, які праходзіў ува Універсітэце Альбэрты.

З нагоды рэакцыі Канады на гэтыя злачынствы ў Кітаі Дэвід Кілгур спаслаўся на рэкамендацыі, выкладзеныя ў кнізе «Крывавае жніво». Сярод іх ёсць, напрыклад, адмова навучаць кітайскіх спецыялістаў па трансплантацыі ў канадскіх універсітэтах.

Ён таксама заклікаў да ўвядзення закона, які забароніць канадцам ездзіць за «купляй» органаў у Кітай. Дадзеная тэндэнцыя цяпер вядомая як «трансплантацыйны турызм”. Акрамя таго, с-р Кілгур прапанаваў прыбраць кітайскія Інстытуты Канфуцыя з дзяржаўных адукацыйных устаноў.

«Маа і кампартыя трываць не могуць Канфуцыя і канфуцыянства. Аднак камуністычная партыя Кітая (КПК) выявіла, што многія людзі на Захадзе не ведаюць гэтаму і маюць добрае меркаванне аб Канфуцыі. Таму, КПК выкарыстоўвае гэтую “этыкетку” у сваёй прапагандзе», – растлумачыў ён.

Кітайскі рэжым сцвярджае, што Інстытуты Канфуцыя садзейнічаюць распаўсюджванню кітайскае мовы і культуры. Аднак КПК выкарыстоўвае іх як інструменты для пашырэння сваёй «мяккай улады». Канадскія эксперты раней заявілі, што гэтыя ўстановы прымаюць актыўны ўдзел у шпіянажы. 29 Кастрычнік школьны савет Таронта вырашыў спыніць партнэрства з інстытутамі Канфуцыя. Універсітэт МакМастэр і Універсітэт Шербрук нядаўна прынялі аналагічныя рашэнні.

За мяжой разумення

Доктар Шарль Элс, іншы асноўны дакладчык на мерапрыемстве і спецыяліст-псіхіятр, які працаваў з пацыентамі пасля трансплантацыі на працягу шэрагу гадоў, сказала, што гэта ганьба, калі медыцынская супольнасць не хоча ведаць факты гвалтоўнага здабывання органаў у Кітаі.

Шарль Элс з’яўляецца прафесарам Універсітэта Альберты. «Мая першапачатковая рэакцыя на кнігу” Бойня “складаецца ў тым, што я не мог сабе ўявіць, якія псіхіятрычныя ўзрушэнні і пекла праходзяць людзі, якіх забіваюць на органы, а таксама іх сваякі», – сказаў прафесар.

«Я не магу зразумець, як такое можа адбывацца, гэта выходзіць за рамкі разумення. Цяпер пытанне аб святасці жыцця ўвесь час вяртаецца да мяне», – кажа Шарль Элс.

Каб дапамагчы спыніць жахлівую практыку ў Кітаі, людзі могуць пачаць з павышэння дасведчанасці грамадства аб дадзенай праблеме, лічыць прафесар.

Тыя, хто ўдзельнічае ў гвалтоўным выманні органаў у Кітаі і якіх-небудзь даследаваннях, якія яны падаюць для публікацыі, не павінны дапускацца на канферэнцыяў і ў акадэмічныя ўстановы, дадаў ён.

«Фармацэўтычная прамысловасць таксама павінна несці адказнасць … Магчыма, фармацэўтычная прамысловасць павінна дзейнічаць карпаратыўна, каб не супрацоўнічаць з Кітаем у перасадцы органаў», – прапанаваў Шарль Элс.
————————-
Крыніца: Вялікая Эпоха