All posts by Editor

Чаму ўсё больш краін байкатуюць Алімпіяду ў Пекіне

Усё больш краін далучаюцца да дыпламатычнага байкоту зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Спачатку пра гэта паведамілі ЗША, затым Аўстралія і Новая Зеландыя. Пазней да пратэсту далучыліся прадстаўнікі Канады і Вялікабрытаніі. Такім чынам, спартсмены з гэтых краін прымуць удзел у спаборніцтвах, а дэлегацыі высокапастаўленых чыноўнікаў не паедуць. Рашэнне прынялі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Кітаі.

persecution_of_Falungong
Кітайскі паліцыянт затрымлівае чалавека, у якога ў руках транспарант са словамі «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне»

Асноўную стурбованасць выклікае становішча больш чым мільёна мусульман-уйгураў, якія пражываюць у Сіньцзянскім аўтаномным раёне. Іх утрымліваюць у так званых цэнтрах прафесійнай падрыхтоўкі, прасцей кажучы, у турмах. Да таго ж іх вымушаюць адмовіцца ад сваёй мовы і культуры.

Камуністычныя ўлады Кітая таксама абвінавачваюцца ў пераследзе практыкоўцаў Фалуньґун. Праваабаронцы лічаць іх самай вялікай групай вязняў сумлення ў свеце. У дадатак да адпраўкі ў канцэнтрацыйныя лагеры, дзе іх катуюць, практыкоўцаў Фалуньґун выкарыстоўваюць у якасці донараў жыццёва важных органаў. Гэта пацвердзіў незалежны трыбунал, які разгледзеў доказы і заслухаў сведкаў (прайшоў у 2019 годзе ў Лондане).

Кітайскія ўлады пачалі пераслед больш за 20 гадоў таму, калі колькасць прыхільнікаў гэтай медытатыўнай практыкі значна перавысіла колькасць членаў Камуністычнай партыі. Духоўныя прынцыпы, на якіх грунтуецца Фалуньгун — праўда, дабрыня, цярпенне — выявіліся непрымальнымі для ўладаў, якія спрабуюць захаваць поўны кантроль над масамі.

Пакуль невядома, ці паўплывае неяк дыпламатычны байкот Алімпіяды на сітуацыю з правамі чалавека ў Кітаі, зрэшты, гэта дало яшчэ адзін сігнал кітайскім уладам аб тым, што ў свеце асуджаюць іх дзеянні.

Фалунь Дафа (Фалуньґун) — адна з самых распаўсюджаных аздараўляльных сістэм у свеце, якая грунтуецца на пяці комплексах медытатыўных практыкаванняў і ўдасканальванні характару. Сістэма самаўдасканальвання Фалунь Дафа ўпершыню стала вядома шырокай грамадскасці ў 1992 годзе ў Кітаі. За гэтыя гады практыка распаўсюдзілася больш чым у 100 краінах і рэгіёнах свету, дзе атрымала больш за 4000 узнагарод за ўнёсак у здароўе грамадства. Кніга «Джуань Фалунь», дзе выкладзеныя асновы вучэння Фалунь Дафа, была перакладзеная на больш як 40 моў (у тым ліку і на беларускую).

У 2001 годзе заснавальнік Фалуньґун Лі Хунджы быў намінаваны на прэмію Сахарава за свабоду думкі. У 2000 і 2001 гадах яго двойчы вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру. У 2007 годзе Майстар Лі быў уключаны ў рэйтынг 100 самых геніяльных людзей сучаснасці, складзены брытанскай кансалтынгавай кампаніяй Creators Synectics.

Крыніца: yuanming.in.ua

Вера ў «Ісціну, Дабрыню, Цярпенне» дапамагла мне ачуняць ад COVID-19

Мяне завуць Кэралайн, мне 37 гадоў, я жонка практыкоўцы Фалунь Дафа. Пасля пяці гадоў шлюбу я зацяжарыла нашым першым дзіцём.

Заражэнне каронавірусам COVID-19 падчас цяжарнасці

Першыя сімптомы захворвання з’явіліся ў чацвер, 7 студзеня. На працягу першых двух-трох дзён я адчувала невялікі дыскамфорт у горле, а таксама раптоўныя прылівы гарачкі, а пасля гэтага дрыжыкі.

Женщина выздоровела от коронавируса COVID-19 благодаря Фалунь Дафа

Жанчына ачуняла ад каронавіруса COVID-19 дзякуючы Фалунь Дафа. Ілюстратыўнае фота: pixabay.com

У нядзелю, 10 студзеня, мне раптам стала холадна. Нягледзячы на ​​тое, што я паслухалася парады мужа пагрэцца на сонейку, слабасць і дрыжыкі не праходзілі, хоць мяне з ног да галавы захуталі ў тоўстыя коўдры. Муж сказаў, што ветру амаль няма, аднак мне было так холадна, што нават ад лёгкага ветрыку мне забалела галава.

Мела падобныя сімптомы, калі хварэла на грып на трэцім месяцы цяжарнасці. Я згадала прышчэпку ад грыпу, якую рабіла раней, і крыху раззлавалася, бо яна не прадухіліла гэтую апошнюю інфекцыю. Я адмаўлялася нават думаць пра магчымасць заражэння COVID-19, пакуль не заўважыла больш відавочныя сімптомы гэтай хваробы.

Неўзабаве мне так заклала нос, што я ледзь магла дыхаць, а паражніна носа стала надзвычайна сухой і балючай. Раней у мяне такога ніколі не было. Я магла дыхаць толькі ротам, увесь час адкашлівала макроту з горла, а мае вусны сталі такімі сухімі, што патрэскаліся ў некалькіх месцах. Але горш за ўсё быў пастаянны боль ў целе і суставах. Я ледзь пераносіла гэты стан.

У панядзелак, 11 студзеня, я прачнулася і выявіла, што боль яшчэ ўзмацніўся. Калі я больш не мела ніякага выбару, вырашыла патэлефанаваць нашаму сямейнаму лекару, каб ён выпісаў мне лекі супраць запалення ды я хутчэй ачуняла.

Раніцай я перш за ўсё патэлефанавала ў клініку. Аднак сакратарка паведаміла, што ў клініцы наплыў пацыентаў з каронавірусам COVID-19 і наш сямейны лекар зараз не можа звязацца са мной. Было ўжо шэсць гадзін вечара, калі лекар нарэшце ператэлефанаваў мне.

Я апісала свае сімптомы, і ён адразу сказаў, што, верагодна, у мяне ковід. Ён параіў мне прайсці дыягнастычнае тэставанне на нуклеінавую кіслату і купіць пульсаксіметр, каб кантраляваць насычэнне крыві кіслародам. Калі паказанні на прыборы ўпадуць ніжэй за 90%, я павінна хутка звярнуцца па неадкладную дапамогу.

Пазней увечары у мяне паднялася тэмпература. Гэта было ў дадатак да болю ў горле, макроце і моцным болям у целе. Я не магла заснуць праз жудасны стан. Раней я ставіла на першае месца ў жыцці сваю мару аб уласным доме, прадметах раскошы, а таксама імкнулася да мірскіх задавальненняў. Пакуты, якія я цяпер трывала, дапамаглі мне ўсвядоміць, якімі бессэнсоўнымі былі гэтыя мары.

На наступны дзень я зрабіла дыягнастычны тэст і атрымала пазітыўны вынік, які пацвярджаў, што ў мяне COVID-19. Тады я была на 26-м тыдні цяжарнасці.

Гарачка стала невыноснай. Мяне калаціла, было то горача, то холадна; я то пацела, то ў наступны момант ужо дрыжала ад холаду. Узровень кіслароду ў крыві ў нейкі момант упаў да 94%, а сэрца білася з частатой 135 удараў у хвіліну. Але ў той час боль ад іншых маіх сімптомаў ужо быў настолькі моцным, што я мала звяртала ўвагі на сваё частае сэрцабіцце.

Мой стан пагоршыўся да такой ступені, што я не магла ўстаць з ложка. Муж прыносіў мне ежу ў ложак і гадаваў мяне з лыжкі. Больш за ўсё я баялася за сваё яшчэ ненароджанае дзіця. Я не адчувала ягоных рухаў і гэта непакоіла мяне.

У той дзень я прыняла лекі для зніжэння гарачкі. Тэмпература хутка ўпала, але праз дзве гадзіны зноў паднялася. Горла балела яшчэ мацней. Нават глытаць сліну было вельмі балюча. У мяне была такая аддышка, што я не магла размаўляць. Таксама я адкашлівала так шмат мокроты, што напрыканцы дня брудныя сурвэткі вывальваліся са смеццевага кошыка. Я пачувалася на мяжы смерці.

Паўтарэнне фраз «Фалунь Дафа нясе дабро» і «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне — праведныя прынцыпы»

Муж і свякроў шмат гадоў практыкавалі Фалунь Дафа. Муж раней расказваў мне пра прыгажосць і цудоўную сілу Фалунь Дафа. Натхнёная яго аповедамі, я некалькі месяцаў спрабавала практыкаваць Фалунь Дафа, аднак тыя цуды, якія апісваў муж, са мной так і не адбыліся. Расчараваная, я перастала займацца гэтай практыкай.

На піку пакут я раптам згадала тэлефонную размову з сяброўкай. Тады я распавяла ёй аб маім апошнім аглядзе пры цяжарнасці, калі гінеколаг вызначыў няправільнае становішча плода, што павялічвала рызыку моцнага крывацёку і заўчасных родаў. Я вельмі непакоілася.

Сяброўка запэўніла мяне, што двое яе дзяцей таксама знаходзіліся ў няправільным становішчы падчас яе цяжарнасці, але цяжарнасць усё ж праходзіла нармальна. Яе першае дзіця нарадзілася паспяхова, без ускладненняў. З другім дзіцём яна перажыла тры эпізоды лёгкага крывацёку, але ўсё ж нарадзіла яго без якіх-небудзь праблем. Затым яна параіла мне прамаўляць фразы «Фалунь Дафа нясе дабро» і «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне — праведныя прынцыпы», каб паспяхова пераадолець небяспечную сітуацыю.

Падбадзёраная гэтым успамінам, я пачала паўтараць фразы. Я таксама расказала пра гэта мужу і свякрусе. З гэтым выратавальным кругам мой страх адразу ж паменшыўся. Я ўсю ноч паўтарала «Фалунь Дафа нясе дабро». Перад сном я пагладжвала свой жывот і супакойвала малога: «Мы пераадолеем гэтую перашкоду разам».

12 студзеня, калі я пакутавала ад моцнага прыступу кашлю, праз які не магла заснуць, муж заўважыў: «Змена сэрца можа змяніць сітуацыю да лепшага». Я не зразумела значэння яго слоў.

На наступны дзень муж падрабязна растлумачыў свае словы. «Чалавек можа прамаўляць фразу “Фалунь Дафа нясе дабро”, каб атрымаць карысць ад Дафа, але пры гэтым можа працягваць рабіць справы і казаць словы, якія шкодзяць рэпутацыі Дафа. Таму прамаўленне гэтых слоў можа выявіцца неэфектыўным». Пачуўшы гэта, я адчула слабасць і расчараванне.

Я зноў лягла і накрылася тоўстай коўдрай. У гэты момант з майго рота міжвольна вырваліся словы: «У мяне ёсць Настаўнік і Фа. Час палепшыць свой характар ​​і прызнаць памылку». Пасля гэтага я стала пра сябе паўтараць фразы «Фалунь Дафа нясе дабро» і «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне — праведныя прынцыпы». Праз дзве гадзіны муж заўважыў, што мне стала горш, і даў мне лекі для паніжэння гарачкі, пасля якіх я так моцна спатнела, што коўдра і адзенне прамоклі.

Тэмпература спала, і мой стан стаў паляпшацца. У той вечар я змагла выконваць трэці комплекс практыкаванняў Фалунь Дафа на працягу 10 хвілін.

У наступныя два дні ў мяне не было тэмпературы, але цела працягвала балець, асабліва спіна, і я ледзь перасоўвалася па пакоі. Ад няспыннага сухога кашлю ў галаве звінела, а лёгкія былі так заціснутыя, што я не магла гаварыць. У тую пятніцу я змагла выконваць трэці комплекс практыкаванняў Фалунь Дафа на працягу 20 хвілін, а ў суботу — на працягу 30 хвілін.

Уначы кашаль быў настолькі моцным, што я паўтарала пра сябе «Фалунь Дафа нясе дабро», пакуль не заснула. Праз два дні рэспіраторныя сімптомы цудоўным чынам бясследна зніклі. Адзінае, што не аднавілася поўнасцю, быў нюх.

З кожным днём я мела ўсё лепшы апетыт, аднаўляліся мае фізічныя сілы і разумовыя здольнасці. Апроч выканання трэцяга комплексу практыкаванняў Фалунь Дафа, я таксама пачала выконваць першы комплекс практыкаванняў. 28 студзеня я здала дыягнастычны тэст на нуклеінавую кіслату і атрымала адмоўны вынік. Паўторны тэст, праведзены 3 лютага, пацвердзіў слушнасць выніку.

Падзяка Настаўніку Лі Хунджы за выратаванне маці і сына

Атрымаўшы пацверджанне, што я больш не заражаная каронавірусам COVID-19, лякарня дазволіла мне прайсці абследаванне ў сувязі з цяжарнасцю. Гінеколаг паведаміў мне добрыя навіны: усё вярнулася ў нармальны стан. Маё дзіця знаходзілася ў нармальным становішчы, у мяне не было ні гестацыйнага дыябету, ні гіпертаніі, і мой фізічны стан быў выдатным. Гінеколаг сказаў мне, што я магу нараджаць дзіця натуральным чынам.

На сённяшні дзень у мяне аднавіўся нюх. Я расказала пра здарэнне сябрам і бацькам. Фразы «Фалунь Дафа нясе дабро» і «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне — праведныя прынцыпы» сапраўды дапамаглі мне перажыць гэты цяжкі час.

Я хачу, каб іншыя людзі, якія заразіліся COVID-19, даведаліся пра гэта. Тыя, чый стан яшчэ не палепшыўся; тыя, у каго цяжкія захворванні; і тыя, каму сучасная медыцына не можа дапамагчы — я заклікаю вас паспрабаваць ад усяго сэрца шчыра прамаўляць фразы «Фалунь Дафа нясе дабро» і «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне — праведныя прынцыпы», і тады, магчыма, адбудуцца цуды.

Дзякуй, Настаўнік Лі, за тое, што выратавалі мяне і майго сына.

Крыніца ru.minghui.org

Казка ўкраінскай аўтаркі, перакладзеная на 35 моў, натхняе дзяцей і дарослых

Lotus-Fairy-Tale-i-1a-1-700x420

Фота: Вольга Мішчанка/Ілюстрацыя: Кацярына Бабок

Простая казка, створаная, каб даць урок дабрыні першакласнікам, атрымала такі велізарны водгук, што яе апублікавалі ў выглядзе кнігі і паставілі на яе аснове музычны спектакль.

У гутарцы з The Epoch Times аўтарка Людміла Арол, лагапед з Украіны, распавяла, чаму яе «Казка пра Лотас», якая першапачаткова была напісаная для дзяцей, можа знайсці водгук нават у дарослых і натхніць людзей усіх узростаў.

ET-lotus-story1

Ілюстрацыя: Кацярына Бабок

Казка распавядае пра жыццёвы шлях маленькага насеннечка лотаса, пахаванага глыбока пад водамі таямнічага Чароўнага возера. Насеннечка праходзіць нялёгкі шлях і перамагае дзіўных істот, каб потым з’явіцца з мутных вод у выглядзе пышнай кветкі лотаса. Аднак гэта чароўнае ператварэнне магчыма толькі пры ўмове, што насеннечка будзе памятаць, чаму вучыў беласнежны Вялікі Лотас: пра «Тры скарбы» — Ісціну, Дабрыню і Цярпенне.

ET-tc-2

Людміла Арол. Фота: Вольга Мішчанка

Людміла Арол кажа, што прычына, з якой яе простая казка кранула сэрцы людзей па ўсім свеце, — гэта «магутнае энергетычнае пасланне вечных законаў: Ісціны, Дабрыні і Цярпення».

«Гэтыя ”Тры скарбы“ знаходзяць водгук у душы чалавека любога ўзросту. Яны патрэбныя кожнаму. У кожнага павінна быць надзея выправіць тое, што ідзе не так», — кажа Людміла. — «У нашым жыцці, як у казцы, Вялікі Лотас усіх чакае і спадзяецца, што мы зможам удасканальвацца на працягу ўсяго жыцця».

Людміла, якая працавала ў медыцынскай сферы 12 гадоў, распавядае, што атрымлівае шмат станоўчых водгукаў пра свой твор. «Казка пра Лотас» упершыню была выпушчаная ў 2013 годзе накладам 10 000 асобнікаў і ў цяперашні час даступная анлайн на 35 мовах (у тым ліку на беларускай), прычым некалькі моў знаходзяцца на завяршальнай стадыі перакладу.

Людміла згадвае, што адна чытачка з Адэсы сказала:

«Гэтая казка пра найгалоўнейшае. Гэта не дзіцячая казка, а гісторыя для дарослых. Усім дарослым важна прачытаць яе».

А адзін мужчына з Арменіі сказаў:

«Гэта ж гісторыя пра мяне!».

ET-lotus-story2

Кітайскі іерогліф на гэтай ілюстрацыі чытаецца як «Джэнь» і азначае «Ісціна». Ілюстрацыя: Кацярына Бабок

«Тры скарбы»

Распавядаючы пра «Тры скарбы», пра якія ідзе гаворка ў казцы, Людміла падзялілася, што гэты маральны арыенцір насамрэч паходзіць са старажытнай духоўнай дысцыпліны Фалунь Дафа, якую яна практыкуе з 2001 года.

Фалунь Дафа, або Фалуньґун, — гэта практыка самаўдасканальвання, якая складаецца з пяці комплексаў медытатыўных практыкаванняў і маральных прынцыпаў «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне». Гэтая практыка набыла вялікую папулярнасць у канцы 1990-х гадоў, атрымаўшы прызнанне за велізарную карысць для здароўя. У выніку яна распаўсюдзілася ў больш за 100 краінах. У цяперашні час больш за 100 мільёнаў чалавек з усіх слаёў грамадства займаюцца Фалуньґун.

ET-tc-1

Людміла Арол выконвае пятае практыкаванне Фалуньґун. Фота: Вольга Мішчанка

Раней Людміла пакутавала ад моцных боляў у пазваночніку з прычыны міжпазваночных грыж, а таксама мела хранічны танзіліт. Праз фінансавыя цяжкасці дзеля Людмілы было не так многа варыянтаў лекавання. Яна вырашыла заняцца лячэбнай фізкультурай, у выніку чаго знайшла Фалунь Дафа.

Падчас сеансу лячэбнай фізкультуры інструктар сказала, што адзін з рухаў, які Людміла рабіла, быў позай ціґун, і параіла ёй пашукаць практыку ціґун, калі гэтая поза прыносіць палёгку. Праз тры месяцы Людміла ўбачыла на вуліцы аб’яву пра бясплатную практыку ціґун пад назвай Фалунь Дафа.

Людміла кажа, што дзякуючы практыкаванням яна паступова аднавіла сваё здароўе. Яна таксама навучылася глядзець на праблемы па-іншаму: у пазітыўным святле.

«Мы не павінны шукаць вінаватага ў нашых праблемах і павінны старацца памятаць, што шанцаў змяніць іншых амаль няма», — кажа Людміла. — «Але, змяняючы сябе, мы ў пэўнай ступені мяняем сваё асяроддзе».

Канкрэтны план самаўдасканальвання

Людміла вырашыла абраць кветку лотаса ў якасці галоўнага героя казкі, калі яе сяброўка, якая выкладае ў школе, спытала, ці можа яна скласці план урока Дабрыні для дзяцей. Людміла тлумачыць, што лотас не толькі сімвалізуе чысціню і міласэрнасць на Усходзе, але і з’яўляецца сімвалам самаўдасканальвання. Яна спадзяецца, што гэтая казка заахвоціць бацькоў, педагогаў і дзяцей да дыскусіі пра тое, як моцныя маральныя асновы могуць дапамагчы любому чалавеку, калі ён сутыкаецца з цяжкімі сітуацыямі.

«Я веру, што калі ў чалавека з дзяцінства закладзены трывалы падмурак маральных каштоўнасцяў, калі ён мае інструмент, каб адрозніваць дабро і зло, чалавек атрымлівае магчымасць пражыць годнае жыццё, не страціць сябе і супрацьстаяць спакусам», — кажа Людміла.

Ірына Вятрак, рэжысёр Адэскага дзіцячага тэатра, у 2013 годзе паставіла музычны спектакль па «Казцы пра Лотас».

ET-lotus-story3

Ілюстрацыя: Кацярына Бабок

Ірына распавяла Людміле, што ў дзяцей палепшыліся паводзіны і паспяховасць у школе.

Была адна цікавая гісторыя, якая вылучалася сярод іншых: 16-гадовы акцёр пасля выступу сказаў:

«Ці вы заўважылі, што я перастаў заікацца?».

Маральнымі прынцыпымі, пра якія распавядаецца ў казцы, можна карыстацца ў рэальных жыццёвых сітуацыях, таму некаторыя бацькі нават стварылі свае ўласныя версіі гэтай гісторыі.

Людміла згадвае, як адна мама распавяла, што паводзіны яе дачкі стала крыху хітрымі. Каб выправіць паводзіны дачкі, мама сказала дзіцяці:

«Дзе прынятыя гэткія паводзіны? У каламутным свеце! Гэта парада хітрай Рапухі!»

Людміла часта раіць бацькам, якія скардзяцца на паводзіны сваіх дзяцей, скласці спіс дрэнных звычак і прыляпіць яго да халадзільніка. Людміла мяркуе, што дзеці адлюстроўваюць паводзіны сваіх бацькоў, таму мэта складання спісу непрымальных звычак у тым, каб бацькі спачатку папрацавалі над зменамі ў сабе, перш чым разбірацца з паводзінамі сваіх дзяцей.

«Спачатку бацькі часта заміраюць, потым смяюцца. У тых, хто спрабуе, спіс становіцца канкрэтным планам самаўдасканальвання», — сказала яна. — «Гэта сапраўды працуе».

ET-story-3

Людміла Арол выконвае пятае практыкаванне Фалуньґун з дзецьмі ў парку. Фота: Дзяніс Нагарнюк

Людміла мяркуе, што апроч універсальных прынцыпаў «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне», у кожнай сям’і ёсць свае важныя каштоўнасці, якія перадаюцца ад старэйшых пакаленняў, такія як шчырасць, адкрытасць, бескарыслівасць, гатоўнасць дапамагчы, павага, працавітасць і гэтак далей.

Людміла распавядае, што яе бацькі, напрыклад, верылі ў тое, што трэба жыць сумленна і не зайздросціць. Яе бацька вучыў: «Жыві сумленна і будзеш спаць спакойна».

«Вельмі важна перадаць гэтыя каштоўнасці дзецям», — кажа яна. — «Я вельмі ўдзячная сваім бацькам за тое, што вырасла ў такім асяроддзі».

Людміла спадзяецца, што яе казка і «Тры скарбы», пра якія ў ёй гаворыцца, дапамогуць кожнаму ў жыцці.

«Гэтыя неацэнныя якасці вельмі патрэбныя нам, нашым блізкім і гэтаму свету», — кажа Людміла.

Вы можаце прачытаць «Казку пра Лотас» на беларускай мове тут.

Аўтарка: Джослін Неа
Крыніца: The Epoch Times

Былога намесніка дырэктара аддзела адукацыі ў Кітаі і яго жонку асудзілі за веру ў прынцыпы Ісціна, Дабрыня, Цярпенне

Эксперта у галіне адукацыі і яго жонку асудзілі на турэмнае зняволенне праз год пасля арышту за веру ў Фалуньгун, духоўную і медытатыўную практыку самаўдасканальвання, паслядоўнікаў якой з 1999 года пераследуюць камуністычныя ўлады Кітаю.

Тан Хайхай, былы намеснік дырэктара аддзела адукацыі ў горадзе Шэньджэнь правінцыі Гўандун быў арыштаваны ў сакавіку 2020 года разам з жонкай Сунь Сюэсін неўзабаве пасля таго, як яны вярнуліся з ЗША, куды ездзілі наведаць сваякоў.

Мужа і жонку трымалі ў цэнтры заключэння раёна Наньшань. Нядаўна стала вядома, што Тана пакаралі зняволенням на год і два месяцы, а Сунь – на тры гады. Падрабязнасці пакуль невядомыя.

Тан працаваў у сярэдняй школе Шэньджэня, узорнай і прэстыжнай школе правінцыі Гўандун. Дзякуючы выдатнай паспяховасці школьнікаў пад яго кіраўніцтвам, у 2003 годзе ён быў прызначаны намеснікам дырэктара аддзела адукацыі Шэньджэня.

Аднак калі ўлады даведаліся, што Тан практыкуе Фалуньгун, яго знялі з пасады і прызначылі намеснікам дэкана Шэньджэньскага інстытута сувязі. Праз некалькі гадоў вынікі школьнікаў на ўступных іспытах ва ўніверсітэты апусціліся на апошняе месца сярод усіх гарадоў правінцыі, і аддзел адукацыі зноў прыняў Тана, каб выправіць становішча. Калі Тан выйшаў на пенсію, ён часта праводзіў бясплатныя семінары ў школах Шэньджэня на тэму, як палепшыць якасць адукацыі.

Крыніца ru.minghui.org