All posts by Уладзімір

НЕКАТОРЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СІСТЭМЫ САМАЎДАСКАНАЛЬВАННЯ ФАЛУНЬ ДАФА (ФАЛУНЬГУН):

• Метад Фалуньгун адаптаваны да сучаснага жыцця.

• Няма абмежаванняў ва ўзросце, часу і месцы заняткаў.

• Падчас практыкі няма дзеяння думак і кантролю за дыханнем.

• Заняткі бясплатныя, няма узносаў і ахвяраванняў.

• Няма рэгістрацыі, добраахвотны ўдзел.

• Фалуньгун не мае ані палітычных, ані камерцыйных мэтаў.

• Фалуньгун не з’яўляецца рэлігіяй, не з’яўляецца сектай, у ім няма абрадаў і рытуалаў.

• Няма расавых, нацыянальных і культурных абмежаванняў.

• Назіраецца вельмі моцны станоўчы эфект аздараўлення, знікаюць сур’ёзныя захворванні.

Фалуньгун дапамагае людзям умацаваць сілу волі, павысіць мараль і дабрачыннасць так, каб яны маглі жыць без стрэсаў, з адчуваннем дабра і свету ў душы ў сваім паўсядзённым жыцці. “Вы павінны праяўляць спачуванне і дабрыню да іншых і думаць пра іншых, перш чым зрабіць што-небудзь” (Майстар Лі Хунчжы). Фалуньгун вучыць практыкуючых заўсёды глядзець унутр сябе для таго, каб прааналізаваць свае паводзіны і стаць лепш, браць адказнасць за свае ўласныя рашэнні і ўчынкі.

Фалунь Дафа – гэта сапраўдная, ісцінная навука. Удасканаленне па Фалунь Дафа раскрывае праўду пра чалавека, пра існаванне жыцця ў Сусвеце.

Вучні Фалуньгун – гэта людзі розных прафесіяў, сацыяльных і культурных слаёў. Практыкуючыя вядуць нармальнае сямейнае жыццё, добрасумленна працуюць ды імкнуцца быць добрымі людзьмі ва ўсіх сітуацыях і абставінах. Шматлікія адмовіліся ад алкаголю, курэння ды іншых дрэнных звычак. Практыкуючыя адчуваюць спакой, бадзёрасць і энергію пасля заняткаў.

ЧАМУ Ў КІТАІ АДБЫВАЕЦЦА ПЕРАСЛЕДВАННЕ МІРНЫХ ПАСЛЯДОЎНІКАЎ ФАЛУНЬ ДАФА?

Пераследы ў Кітаі

Пасля таго, як у 1998 г. стала вядома, што колькасць вучняў Фалунь Дафа перавысіла колькасць членаў камуністычнай партыі КНР, стаўленне да яго стала рэзка змяняцца.

Такая масавасць і імклівы рост яго папулярнасці выклікалі зайздрасць у былога тады кіраўніка Кітая Цзян Цзэміня.

Дзясятага чэрвеня 1999 па яго загаду быў створаны «Камітэт 610» (аналаг гітлераўскага гестапа), адмыслова прызначаны для пераследу Фалунь Дафа. «Камітэту 610» быў аддадзены загад знішчыць Фалунь Дафа, уключаючы наступныя дырэктывы: «ачарніць іх рэпутацыю, спустошыць фінансава і знішчыць фізічна».

На жаль, пераследы Фалунь Дафа ў Кітаі ўсё яшчэ працягваюцца. Аднак палітыка распальвання нянавісці, якая ажыццяўляецца КПК, прывяла да яго яшчэ больш шырокага распаўсюду. Усё больш і больш урадаў, арганізацый і людзей даведваюцца праўду пра Фалунь Дафа і вітаюць яго развіццё.

Для хутчэйшага спынення рэпрэсій практыкуючыя Фалуньгун звяртаюцца ў арганізацыі па абароне правоў чалавека, Міжнародную Амністыю і розныя камітэты ААН. Праводзяць мірныя акцыі ў форме пікетаў і мітынгаў, раздаюць ўлёткі, спрыяючы распаўсюджванню інфармацыі аб незаконных пераследах ў Кітаі.

Больш падрабязную інфармацыю пра рэпрэсіі можна прачытаць на сайце http://www.faluninfo.ru/news/persecutions/Iski-vinovnym-v-presledovanii/