Літва. У Вільнюсе расказвалі пра пераслед Фалунь Дафа ў Кітаі

26 і 27 верасня практыкоўцы Фалунь Дафа з Літвы і Латвіі сабраліся на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў цэнтры Вільнюса, каб расказаць грамадскасці пра пераслед практыкі Фалунь Дафа ў Кітаі. Яны таксама заклікалі ўсіх людзей добрай волі падпісаць петыцыю з вымогай прыцягнуць да суда былога кітайскага лідара Цзян Цзэміня, які ў 1999 годзе аднаасобна пачаў рэпрэсіі супраць мірных практыкоўцаў Фалунь Дафа па ўсёй краіне.

Дэманструючы мірны характар гэтай практыкі самаўдасканальвання, практыкоўцы расказвалі людзям пра асноўны прынцып Фалунь Дафа «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне», паказвалі і навучалі ахвотных пяці практыкаванням Фалуньґун.

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-4

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-3

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-7

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-8

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-2

Камунікаванне з людзьмі

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-5

Навучанне практыкаванням

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-6

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-1

Падпісанне петыцыі

Адна жанчына ніколі раней не чула пра Фалунь Дафа і пераслед. Падпісваючы петыцыю, яна здзіўлена спытала: «Чаму пра гэта так мала кажуць? Чаму я даведалася пра гэта толькі сёння? Раскажыце нам пра гэта больш дэтальна».

Мінак, які назіраў за тым, што адбываецца, сказаў, што гэта не першы раз, калі ён сустракаецца з практыкоўцамі, што ён ужо падпісваў петыцыю ў Лондане. Ён сказаў: «Мы павінны супрацьстаяць сістэме, якая руйнуе наш розум і разбурае праўдзівую прыроду чалавека. Кітайцы – разумная нацыя, яны дамогуцца волі».

2020-09-29-lt_vilnius_09.20_aleksandr_copy1

Аляксандр падпісаў петыцыю і сказаў: «Я прызнаю толькі дзеянні дзяржавы, якія карысны людзям, а не забойствы нявінных людзей». Перад ад’ездам ён сказаў: «Дзякуй за вашыя высілкі!»

2020-09-29-lt_vilnius_09.20_bronislavas_copy1

Браніслаў падпісаў петыцыю і пажадаў поспехаў: «Хай людзі зразумеюць – тое, што вы робіце, – гэта добра! І больш бы такіх добрых людзей, якія нясуць святло і дабро!»

2020-09-29-lt_vilnius_0920._aleksey_copy1

Пасля падпісання петыцыі Аляксей сказаў: «Я з Беларусі, таму ведаю, што такое таталітарызм. Зычу вам перамогі!»

Практыкоўцы дарылі людзям самаробныя кветкі лотасаў, і шмат каго гэта вельмі кранула. Адна жанчына спытала, чаму такія выдатныя кветкі бескаштоўныя, і практыкоўца адказала: «Падпісваючы петыцыю, вы выяўляеце міласэрнасць, гэта кветка – падзяка за ваша добрае сэрца».

2020-09-29-lt_vilnius_09.20_egle_viktaras_copy1

Эглі і Віктарас вывучаюць практыкаванні

На захад прыехала сямейная пара, Эглі і Віктарас. Яны пазнаёміліся з Фалунь Дафа ў Вільнюскім батанічным садзе. Пара прыехала, каб лепш вывучыць практыкаванні. Пад кіраўніцтвам практыкоўцаў яны выканалі ўсе пяць практыкаванняў. Эглі сказала, што яна адчувала спакой і гармонію, нягледзячы на люднасць і шум. Віктарас сказаў, што пасля выканання практыкаванняў яго зрок палепшыўся.

Крыніца