Жанчын, якія практыкуюць Фалуньґун, катуюць у жаночай турме правінцыі Ляанін

Аддзяленне №12 жаночай турмы правінцыі Ляанін прызначана для ізноў прыбылых жанчын, якія практыкуюць Фалуньґун, зняволеных у турмы за сваю веру. Іх падвяргаюць бесчалавечным катаванням з мэтай прымусіць адмовіцца ад Фалуньґун, практыкі самаўдасканальвання, паслядоўнікаў якой з 1999 года пераследуе камуністычны рэжым Кітая.

Іх часта збіваюць, пазбаўляюць сну, абражаюць, не дазваляюць прымаць душ і не даюць туалетнай паперы.

Джаў Хунмэй і Джоў Юйджэнь прымусілі стаяць некалькі дзён запар. Зняволеныя крымінальніцы выцягвалі ім валасы на галаве і на палавых органах. Па начах было чуваць крыкі жанчын ад болю. У знак пратэсту супраць жорсткага абыходжання Джаў абвясціла галадоўку, якая працягвалася чатыры дні. У выніку жорсткіх катаванняў яе вага скарацілася з 70 да 40 кілаграмаў.

Аднойчы Лін Мэнфэнь прымусілі стаяць чатыры дні без руху. Яна вымушана была спаражняцца ў адзежу.

Ахоўнікі ў іншых аддзяленнях таксама катуюць практыкоўцаў Фалуньґун.

У аддзяленні №1 на Дзян Вэй распылілі пярцовы аэразоль і, схапіўшы яе за ногі, волакам пацягнулі па лесвіцы ўніз галавой.

У аддзяленні №7 за выкананне практыкаванняў Фалуньґун на Джан Вэй надзелі кайданкі і білі нагамі па спіне. Адна зняволеная сказала, што замест скарачэння тэрміну свайго зняволення яна б аддала перавагу магчымасці зьбіваць Джан. 22 сакавіка 2020 года Джан напісала два лісты са скаргамі на Цзян Цзэміня, былога кіраўніка камуністычнага рэжыму, які развязаў пераслед Фалуньґун, і на турэмных ахоўнікаў за іх жорсткае абыходжанне з практыкоўцамі. Невядома, ці адправілі ахоўнікі яе лісты.

У аддзяленні №10 зняволеныя збівалі і абражалі Е Джунцю. Пазней з-за катаванняў яна перанесла інсульт.

Джоў Хайянь прымушалі выконваць цяжкую працу. Калі яна адмаўлялася, яе прымушалі доўга стаяць або сядзець на кукішках.

Бай Лін і Джаў Хун’э замкнулі ў пакоі і прымусілі працяглы час стаяць за тое, што яны не адмовіліся ад Фалуньґун.

Было пацверджана, што з 2019 па студзень 2020 года ў аддзяленні №12 былі заключаны 25 жанчын-практыкоўцаў Фалуньґун.

Крыніца