Дэпутат парламента Швецыі: «Як мы можам нічога не рабіць, ведаючы пра гэты пераслед?»

Чалец парламента Швецыі Эн-Сафі Альм 18 лістапада 2020 года выступіла на вэбінары «Пераслед Фалунь Дафа ў Кітаі ‒ 21 год парушэння асноўных праў чалавека». Гэты вэбінар прайшоў услед за Міністэрскай канферэнцыяй па прасоўванні свабоды веравызнання, арганізаванай урадам рэспублікі Польшча 16-17 лістапада 2020 года.

У сваім выступе дэпутат Альм асудзіла пераслед Фалуньгун з боку Камуністычнай партыі Кітая (КПК) і заклікала ўвесь свет з’яднацца і прыцягнуць КПК да адказнасці за парушэнні правоў чалавека.

EnnSophieElm_Shwecija

Дэпутат Эн-Сафі Альм

Яна сказала, што хоць Швецыя і маленькая краіна, але яна лічыць патрэбным выступіць у абарону кітайскага народа і рашуча асудзіць парушэнне правоў чалавека ў Кітаі.

«Чаму я думаю, што мой голас будзе пачуты Пекінам, і чаму я спрабую бараніць правы чалавека ў Кітаі? Адказ вельмі просты: іншага шляху няма. Няможна сядзець і нічога не рабіць, ведаючы пра існаванне такой несправядлівасці і лютасці ў адносінах да людзей за іх перакананні», ‒ сказала яна.

«Прайшоў ужо 21 год з той пары, як пачаўся гэты пераслед, – працягнула дэпутат. – Сапраўды, галоўнае пытанне ў тым, як гэта магло працягвацца 21 год і працягваецца дагэтуль? Гэта ганьба не толькі для КПК, але і для ўсяго вольнага свету, я так гэта бачу. Пераслед Фалуньгун нялюдскі. Гэта барбарства. Мы павінны прыцягнуць вінаватых да адказнасці, каб спыніць гэтыя злачынства.

З усяго гэтага я зразумела, што мы не можам маўчаць. Нам патрэбна адкрыта асудзіць парушэнні праў чалавека ў Кітаі, каб увесь свет даведаўся пра сістэматычныя злачынствы КПК.

Я хачу, каб сусветная грамадскасць даведалася пра шматлікіх вязняў сумлення, якія практыкуюць Фалуньґун, адпраўленых на перавыхаванне ў працоўныя лагеры, турмы ды іншыя месцы зняволення. Шматлікія паведамленні сведчаць аб катаваннях, забойствах і незаконным выманні органаў, якім падвяргаюцца паслядоўнікі Фалуньгун. Да гэтых паведамленняў варта паставіцца надзвычай сур’ёзна і разгледзець іх у міжнародных судах».

«Як мы можам бяздзейнічаць, ведаючы пра гэтыя злачынствы?» – спытала яна.

Парламентарый таксама адзначыла: «Пераслед нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў у Кітаі дае нам уяўленне аб тым, што адбудзецца, калі КПК дасягне сусветнага панавання. У цяперашні час увесь свет пакутуе ад пандэміі, і шматлікія кампаніі па ўсім свеце сутыкнуліся з сур’ёзнымі эканамічнымі праблемамі. Зараз мы ўразлівыя і сталі лёгкай мішэнню для гвалтоўнага паглынання».

Эн-Сафі альма сказала, як КПК «скупляе аб’екты інфраструктуры, кампаніі, тэхналогіі і нават школы» у спробе крок за крокам захапіць свабодны свет. Але ўрад Швецыі робіць канкрэтныя крокі, каб абмежаваць інвестыцыі кітайскіх кампаній у важнейшыя аб’екты інфраструктуры Швецыі, і, акрамя таго, забараніла кампаніі Huawei прымаць удзел у сетцы 5G.

Дэпутат таксама адзначыла, што рада, што «свабодны свет паступова ўсведамляе жорсткасць кампартыі Кітая ў адносінах да свайго народу. КПК павінна ведаць, чаго хоча вольны свет, а мы хочам, каб гэта пераслед і ўсе астатнія рэпрэсіі супраць вязняў сумлення ў Кітаі былі спыненыя як мага хутчэй.

Міжнародная супольнасць павінна рашуча і адкрыта асудзіць парушэнні правоў чалавека з боку кітайскага рэжыму. Наш абавязак – змагацца за правы ўсіх людзей».

Яна выказала надзею, што аднойчы Кітай пачне паважаць прынцып вяршэнства закона, свабоду слова і свабоду людзей мець уласнае меркаванне.

У заключэнне яна сказала: «Практыкоўцы Фалуньґун прыязныя і міралюбныя людзі. Магчыма, прынцыпы “Ісціна, Дабрыня і Цярпенне” – гэта менавіта тое, што сёння неабходна свету, гэта тое, што дапаможа нам перажыць гэтую пандэмію».

Крыніца