Адэса, Украіна. Жыхары горада знаёмяцца з Фалунь Дафа падчас мастацкай выставы «Мастацтва Джэнь, Шань, Жэнь»

Выстава «Мастацтва Джэнь, Шань, Жэнь» (Ісціна, Дабрыня, Цярпенне) праходзіла ў Адэсе з 26 кастрычніка па 9 лістапада 2020 года. Атрымліваючы эстэтычнае задавальненне ад карцін, мясцовыя жыхары даведаліся пра Фалунь Дафа (Фалуньґун) і пра перасьлед гэтай духоўнай практыкі з боку кампартыя Кітая (КПК).

Мясцовыя сродкі масавай інфармацыі, ТРК «Круг» і «7 канал», паведамілі пра гэту падзею. «Круг» прадставіў Фалунь Дафа сваёй аўдыторыі як «практыку ўдасканальвання свядомасці і цела, якая зарадзілася ў Кітаі і распаўсюдзілася па ўсім свеце».

«7 канал» прадставіў выставу, запрасіўшы яе арганізатараў Аляксандра і Святлану у сваю студыю. Сустрэча прайшла ў прамым эфіры.

Odessa_ZhenShanRen_exhibition

Практыкоўца Фалунь Дафа распавядае наведвальнікам выставы пра кожную карціну

Odessa_ZhenShanRen_exhibition2

Наведвальнікі выставы

Многія, хто наведаў выставу, пакінулі запісы ў кнізе водгукаў. Музыкант Тарас, які працуе ў Адэскім нацыянальным акадэмічным тэатры, сказаў, што карціны вельмі эфектныя і цікавыя. Ён адзначыў: «Яны не толькі адлюстроўваюць рэальнасць, але і маюць духоўны складнік. Унутраны свет чалавека звязаны з энергіяй вышэйшых светаў рознага ўзроўню».

Людміла сказала, што ёй спадабаліся ўсе карціны на выставе, таму што яны адлюстроўваюць дабрыню практыкоўцаў Фалунь Дафа, выкрываюць катаванні, якім падвяргаюцца гэтыя добрыя людзі; акрамя таго карціны дапамагаюць зразумець, што такое практыка ўдасканальвання. Яна таксама адзначыла: «Выстава вучыць нас цярпенню, міласэрнасці і прысвечана самаўдасканальванню. Гэтыя выдатныя карціны створаны для таго, каб мы станавіліся лепш і атрымалі выратаванне».

Odessa_ZhenShanRen_exhibition3

Людміла

Іншая наведвальніца пЁн ніколіа імені Наталія, жыхарка Адэсы, сказала, што важна ведаць, што ў Кітаі людзей падвяргаюць катаванням за іх веру ў Ісціну, Дабрыню, Цярпенне. Яна таксама дадала: «Мне пашанцавала даведацца пра гэта на выставе».

Odessa_ZhenShanRen_exhibition4

Аляксандра са сваім сынам

Наведвальніца выставы, Аляксандра, адзначыла, што гэтыя творы нясуць у сабе пасланне пра паходжанне жыцця на зямлі: «Карціны тлумачаць наша паходжанне і адказваюць на пытанне, чаму мы тут. Дзякуй вам за тое, што арганізавалі выставу і далі мне магчымасць даведацца пра важнае».

Odessa_ZhenShanRen_exhibition5

Валянціна і Галіна

Валянціна шчыра паспачувала практыкоўцам Фалунь Дафа, якіх пераследуюць у Кітаі і сказала, што рэпрэсіі з боку кампартыі Кітая нагадваюць ёй пра той час, калі ва Украіне таксама панаваў камунізм. Яе сяброўка Галіна расказала ёй, што практыкоўцы ў Кітаі падвяргаюцца страшным катаванням, але іх стойкасць дае надзею.

Odessa_ZhenShanRen_exhibition6

Канадскі турыст Шон

Турыст з Канады па імені Шон пракаментаваў, што карціны адкрываюць людзям вочы, дазваляюць убачыць іншую культуру і іншую частку свету. Карціны выпраменьваюць святло веры і закранаюць душы людзей.

Odessa_ZhenShanRen_exhibition7

Аляксандра сказала, што карціна «Заклік чыстага сэрца» сапраўды кранула яе сэрца

Odessa_ZhenShanRen_exhibition8

Мікалай

Мікалай сказаў: «Нягледзячы на ​​тое, што адбываюцца жудасныя рэчы і пераслед ўсё яшчэ працягваецца, я веру, што практыкоўцы Фалуньґун будуць стойкімі, і іх намаганні, нарэшце, прынясуць плён».

Крыніца