Практыкоўца з Аўстраліі: «Практыка Фалунь Дафа змяніла маё жыццё»

Мары эмігравала ў Аўстралію (штат Вікторыя) з Квебека, франкамоўнага горада ў Канадзе. Пасля заканчэння магістратуры Мары тры гады працавала ў спецыяльнай школе для дзяцей з псіхічнымі захворваннямі. На яе твары заўсёды ззяе лёгкая ўсмешка.

Falun_Dafa_practitioner_Australia

Мары, якая эмігравала з Канады ў Аўстралію, адчула цудоўныя змены пасля пачатку практыкі па Фалунь Дафа

Сіла Фалунь Дафа

Дзевяць гадоў таму ў Мары з’явіліся сімптомы алергіі і боль у целе. Высілкам волі яна прымушала сябе ўсміхацца, але ёй прыходзілася нялёгка.

«У канцы 2010 года, — сказала Мары, — калі я пачала чытаць асноўную кнігу Фалунь Дафа, усяго за некалькі тыдняў усё змянілася. Калі б мае родныя не нагадвалі мне, я б зусім забылася пра алергію».

Далей яна распавяла: «Я перастала турбавацца, трывогі і хваляванні больш не кранаюць маё сэрца. Цяпер, маючы двух сыноў, я жыву мірным і спакойным жыццём, і магу атрымліваць асалоду ад мацярынства. Самае важнае для мяне тое, што ў мяне ёсць вера і мэта ў жыцці.

Я ведаю, што Настаўнік Лі Хунджы, заснавальнік Фалунь Дафа, накіроўвае мяне. Практыка кардынальна змяніла маё жыццё, я адчуваю сябе вельмі шчаслівай. Маю ўдзячнасць Настаўніку немагчыма выказаць ніякімі словамі».

Раптоўны прыступ алергіі перад важным іспытам

Раней Мары часта звярталася ў лякарню: «Без нейкіх бачных прычын усё маё цела пакрывалася сыпам. У мяне пачыналіся болі ў страўніку, боль распаўсюджваўся па ўсім целе. Пальцы, вушы, рот і нават вочы пачыналі свярбець і чырванець. Боль даводзіў мяне да адчаю».

Упершыню Мары перажыла прыступ алергіі ў 16 гадоў, за дзень да важнага школьнага іспыту. Пасля гэтага такі стан працягваў паўтарацца. Раптоўная ўспышка алергіі магла здарыцца на дні нараджэння, на канцэрце. Мары пакутавала ад пачуцця няўпэўненасці і ўпадала ў дэпрэсію, з-за чаго яе стан яшчэ больш пагаршаўся.

У 2008 годзе з ёй адбыўся выпадак, які яна запомніла надоўга. «Я праходзіла навучанне ў Аўстраліі, — успамінае Мары, — і жыла ва ўніверсітэцкім кампусе. Я пайшла ў адміністрацыю ўніверсытэта, каб падаць вельмі важны дакумент. Раптам усё маё цела заламіла ад болю. Тым не менш, мне трэба было здаць дакумент, інакш мяне б не прынялі. Калі я падышла да будынка адміністрацыі, папрасіла ахоўніка адвезці мяне на машыне да майго інтэрната з-за невыноснага болю. На працягу сутак я не падымалася з ложка, адчуваючы надзвычайную стомленасць».

Скончыўшы трэці курс універсітэта, Мары вярнулася ў Канаду, каб працягнуць навучанне і, урэшце, атрымала ступень магістра.

«Пасля заканчэння ўніверсітэта я была вельмі слабая. Вяртаючыся пасля працы дадому, я адразу клалася ў ложак. Хвароба таксама паўплывала на мае харчовыя звычкі», — распавяла яна.

Кардынальная змена цела і свядомасці за некалькі тыдняў

Мары пазнаёмілася са сваім мужам падчас навучання ў Аўстраліі, дзе яна ўпершыню даведалася пра Фалунь Дафа.

«Пра Фалунь Дафа мне распавяла калега ў Аўстраліі, — згадвае Мары. — Яна паказала мне пяць практыкаванняў Дафа. У той момант я дрэнна разумела, што такое Фалунь Дафа. Вярнуўшыся дадому ў Канаду, я адчула моцнае жаданне знайсці свайго Настаўніка. Неўзабаве на вуліцы я ўбачыла людзей, якія выконвалі практыкаванні цігун. Маленькая дзяўчынка дала мне буклет. Выявілася, што гэта была практыка Фалунь Дафа. Я была вельмі шчаслівая.

Мясцовы пункт практыкі знаходзіўся побач з маім домам, таму я далучылася да мясцовых практыкоўцаў. Маё жыццё змянілася. Я змагла адчуць поле энергіі падчас выканання практыкаванняў і кручэнне Фалунь. Пасля выканання медытатыўнага практыкавання я адчувала маленькае кола, якое круцілася ў мяне ў жываце. Таксама я адчула паток энергіі ў руках, хоць я ў той момант проста назірала за іншымі. Я ніколі не адчувала падобнага. Нават на працы час ад часу я адчувала паток энергіі ў целе.

Калі я толькі пачала ісці шляхам удасканальвання, у Інтэрнэце я ўбачыла прапаганду кампартыі Кітая супраць Фалунь Дафа. Мае родныя пыталіся ў мяне: “Ты сапраўды хочаш практыкаваць Фалуньгун? Ты праўда лічыш гэта вучэнне добрым?” Я вырашыла не верыць таму, што ўбачыла ў Інтэрнэце, а сканцэнтравацца на выкананні практыкаванняў і вывучэнні кнігі.

Раней я думала пра тое, як зрабіць сваё жыццё больш камфортным. Я лічыла, што мой муж павінен прыбіраць за сабой, начальнік павінен мне больш плаціць, я павінна атрымліваць субсідыі на паездкі на аўтобусе, і гэтак далей. Перфекцыяністка па характары, я спадзявалася, што і муж будзе такім жа. Але, калі я пачала ўдасканальвацца, такія думкі зніклі з маёй свядомасці.

Цяпер я ў першую чаргу думаю, як я магу дапамагчы іншым. Практыка Фалунь Дафа ператварыла мяне ў іншага чалавека. Калі я нервуюся і турбуюся, я разумею, што мне трэба пазбавіцца ад эгаізму. Мая барацьба за рэпутацыю і асабістыя інтарэсы становіцца ўсё слабей і слабей».

Паколькі Мары адпусціла думкі пра сябе, яе цела стала больш здаровым, а свядомасць — больш спакойнай. Нягледзячы на напружаны графік працы, яна больш не адчувае сімптомаў хваробы. Яна кажа: «Мой муж неяк заўважыў, што я перастала хварэць. Я ўсвядоміла, што маё цела змянілася. Гэта здарылася ў канцы 2010 года, пасля таго як я пачала чытаць асноўную кнігу Фалунь Дафа.

З тых часоў, калі муж і дзеці хварэюць на прастуду, хвароба не чапае мяне. Мне больш не патрэбны шматгадзінны сон, і я поўная энергіі. Я ўстаю і медытую раніцай. Калі дзеці засынаюць, я магу зрабіць дамашнюю працу. Мне больш не трэба есці ў вызначаны час.

У мінулым я часта адчувала непакой, а цяпер я проста нагадваю сабе, што неабходна захоўваць спакойны стан і не турбавацца пра вынікі. Мае сыны вучацца ў мяне дзейнічаць спакойна і сустракаць кожны новы дзень з усмешкай. Часам усё ж бывае, што я нервуюся, але з дапамогай пошуку ў сабе і пазбаўлення ад сваіх прывязанасцяў, я хутка пераадольваю гэты стан.

Я вырасла ў сям’і каталікоў і раней кожны тыдзень хадзіла ў царкву. Ва ўзросце 18 гадоў у мяне з’явіліся сумненні ў веры, і я пачала шукаць адказы на свае пытанні. Цяпер я вельмі шчаслівая. Маё жыццё звязанае з прынцыпам Сусвету “Ісціна-Дабрыня-Цярпенне”, і ў паўсядзённым жыцці я кіруюся гэтымі духоўнымі прынцыпамі».

Фалунь Дафа адкрывае мудрасць і творчы патэнцыял

З 2013 па 2015 гады Мары працавала медыкам у карэкцыйнай школе ў Аўстраліі. Яна кажа: «Я ўдзячная Настаўніку за падараваную мне мудрасць. Дафа дапамагае мне захоўваць спакой у сэрцы і адкрывае мой творчы патэнцыял. Нягледзячы на напружаны графік, я магу эфектыўна спраўляцца з працай, захоўваць спакой і пазітыўна ўплываць на ўвесь калектыў школы».

Яна распавяла, што ў вучняў у школе розныя віды псіхічных захворванняў, сярод іх шмат дзяцей, якія пакутуюць на аўтызм. Калі яна ўладкавалася на працу ў гэту школу, ёй сказалі, што папярэдні супрацоўнік на гэтай пасадзе звольніўся з-за вялікага ціску з боку настаўнікаў і бацькоў. Паколькі Мары — адзіны псіхатэрапеўт у школе, у яе вялікая нагрузка, яна працуе як з дашкольнікамі, так і вучнямі старэйшых класаў. Яна стараецца захоўваць пазітыўнае стаўленне і дапамагаць кожнаму вучню, нягледзячы на складанасці.

«Я нагадваю сабе не турбавацца пра крытыку, усміхацца, і не думаць пра гэта занадта шмат. Кожны дзень я вывучаю асноўную кнігу Фалунь Дафа і па дарозе на працу слухаю аўдыёзапісы лекцый Настаўніка. Прынцып “Ісціна-Дабрыня-Цярпенне” заўсёды ў маёй свядомасці», — кажа яна.

Паколькі родная мова Мары французская, яна размаўляе па-ангельску з невялікім акцэнтам. У сувязі з гэтым у некаторых настаўнікаў склалася не вельмі добрае ўражанне пра яе, і першы час яны нават чынілі перашкоды ў яе працы, але як практыкоўца Фалунь Дафа Мары не адказвала ім той самай манетай. Праз некалькі месяцаў яе адносіны з настаўнікамі сталі вельмі гарманічнымі.

Мары кажа: «Калі дырэктар ставіць мае заняткі ў раннюю змену, я не скарджуся, як мае калегі. Звычайна нам даводзіцца вытрачаць шмат часу на падрыхтоўку да працы раніцай, таму ў нас вельмі мала часу, калі нас ставяць працаваць на ранішнюю змену. Я спрабую ператварыць дрэннае ў добрае і выкарыстоўваю гэтую магчымасць, каб даведацца больш пра дзіця». Гэта стаўленне дапамагае Мары наладзіць кантакт з кожным дзіцём.

Спецыяліст па гігіене працы аднойчы выказаў захапленне прафесіяналізмам і прафесійнай этыкай Мары. Пасля ён пачаў вывучаць практыкаванні Фалунь Дафа.

Аднойчы з-за недахопу настаўнікаў дырэктар школы выказаў спадзяванне, што супрацоўнікі аддзела Мары акажуць дапамогу падчас школьных урокаў па плаванні. Мары сказала: «Ніхто з нашага аддзела не хацеў заходзіць у ваду. Усе стаялі вонкі, дапамагаючы іншым настаўнікам рабіць нататкі. Я падахвоцілася дапамагаць вучням. Я знаходзілася ў басейне ўвесь тыдзень, дапамагаючы Максу, вучню з сур’ёзнай ступенню аўтызму. Вучыць яго плаваць было вельмі складана, але я не скардзілася і спрабавала з усіх сіл дапамагчы яму. Настаўнік Макса па плаванні і яго матуля вельмі расчуліліся. Паколькі я правяла шмат часу ў басейне, мая скура стала сухая і пачала балець. Я сказала сабе, што трэба быць цярплівай і ня скардзіцца. Пасля некалькіх хвілін медытацыі боль знік.

Калі я сыходзіла ў дэкрэт, многія настаўнікі выказалі мне сваю падзяку. Аднойчы кансультант па паводзінах, якая звычайна са мной працуе, назвала мяне вельмі чыстым чалавекам. Практыка Фалунь Дафа такая магутная, што можа кардынальна змяніць людзей і ачысціць іх сэрцы».

Прэзентацыя Фалунь Дафа для выпускнога класа сярэдняй школы

Falun_Dafa_exercises_Australia

Мары праводзіць навучальны занятак у мясцовай сярэдняй школе, дзе яна распавядае пра Фалунь Дафа вучням

Мары сказала: «Практыка Фалунь Дафа палепшыла мой разумовы працэс і навучыла з дабрынёй ставіцца да навакольных людзей. Але такую добрую практыку пераследуюць у Кітаі. Я павінна дазволіць людзям, падманутым кітайскай кампартыяй, зразумець праўду, і спадзяюся, што яны ўстануць на бок справядлівасці і атрымаюць светлую будучыню».

Калі ў Мары ёсць магчымасць, яна прыводзіць сваіх дзяцей прыняць удзел у захадах, арганізаваных практыкоўцамі Фалунь Дафа. Кожны чацвер Мары выконвае практыкаванні ў парку каля дома, дапамагаючы мясцовым жыхарам даведацца больш пра Фалунь Дафа.

Дом Мары размяшчаецца ў ціхім прыгарадзе Вікторыі. Яна распавяла вучням мясцовага каледжа сваю гісторыю ўдасканальвання па Дафа і апісала змены, якія адбыліся ў яе целе і свядомасці дзякуючы гэтай практыцы. Акрамя таго, Мары навучыла дзяцей пяці комплексам практыкаванняў і пазнаёміла іх з прынцыпам «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне». Яна выявіла, што практыка дапамагла дзецям адчуць камфорт у целе ды эфектыўна знізіць узровень стрэсу.

Гісторыя пра заняткі Фалуньгун, якія Мары правяла ў выпускным класе, была апублікавана ў мясцовай газеце. Напрыканцы заняткаў дзеці запытваліся падрабязнасці пра мясцовы пункт практыкі Фалунь Дафа.

Крыніца