Забітыя дзеля органаў. Адкрытае прызнанне лекара аб гвалтоўным здабыванні органаў у жывых людзей

Забітыя дзеля органаў. Адкрытае прызнанне лекара аб гвалтоўным здабыванні органаў у жывых людзей

Enver-Tohti-i-Etan-Gutman-na-slushaniyah-po-voprosu-ob-izvlechenii-organov-u-uznikov-sovesti-v-Kitae.-Foto-ru.clearharmony.net_-e1500037201146
Энвер Тохти і Этан Гутман на слуханнях па пытанні аб выманні органаў у вязняў сумлення ў Кітаі. Фота: ru.clearharmony.net

«Быў крывацёк. Ён быў яшчэ жывы », — кітайскі лекар Энвер Тохці распавёў групе экспертаў у Ірландыі аб выманні органаў у вязняў сумлення ў Кітаі.

Доказы масавага здабывання органаў у Кітаі прадставілі Дэвід Мэйтас, Этан Гутман ды іншыя эксперты падчас выступу перад аб’яднаным камітэтам па замежных справах, гандлі і абароне. Дэвід Мэйтас і Этан Гутман вылучаныя на Нобелеўскую прэмію міру за іх даследчую працу пра Кітай.

Экспертная група прадставіла шэраг рэкамендацыяў, у тым ліку настойліва заклікала ўрад забараніць «трансплантацыйны турызм» — надзвычай прыбытковы бізнэс, шырока распаўсюджаны ў Кітаі, куды грамадзяне многіх краін ездзяць, каб атрымаць органы для перасадкі.

Асноўнымі ахвярамі ў сферы трансплантацыі органаў у Кітаі з’яўляюцца паслядоўнікі Фалуньгун, мірнай традыцыйнай медытатыўнай практыкі, асноўнымі прынцыпамі якой з’яўляюцца Ісціна, Дабрыня, Цярпенне. Камуністычная партыя Кітая пачала пераслед Фалуньгун ў 1999 годзе, і ён працягваецца да сёння.

Трансплантацыйны турызм ужо забаронены ў Ізраілі, Тайвані, Італіі ды Іспаніі.

Гутман кажа, што гэта крытычны момант у крытычны час, прыйшоў час дзейнічаць.

Доктар Энвер Тохці сказаў, што правёў аперацыю па здабыцці органаў у 1990-х гадах, мяркуючы, што выконвае свой абавязак па «ліквідацыі ворага дзяржавы».

«Кожны раз, калі я распавядаю пра гэта, гэта падобна на прызнанне», — адзначыў ён перад сустрэчай у камітэце.

Лекар сказаў, што пры камуністычным кіраванні вы становіцеся самаздаволеным рабом, «цалкам запраграмаваным чальцом грамадства, гатовым выканаць любое заданне, не задаючы пытанняў».

Тохці распавёў, што ў 1995 годзе галоўны хірург папрасіў яго падрыхтаваць каманду да «вялікай аперацыі».

На наступную раніцу Тохці ды яго каманда былі выведзеныя з лякарні, ім загадалі чакаць стрэлаў.

«Пасля таго, як мы пачулі стрэлы, мы вярнуліся ў будынак шпіталя. Узброены афіцэр накіраваў нас у далёкі правы кут аперацыйнай, дзе я ўбачыў чалавека ў цывільным, які ляжыць на падлозе з кулявым раненнем у правым баку грудзей», — распавёў Тохці.

Потым галоўны хірург загадаў яму дастаць печань і дзве ныркі. «Гэты чалавек быў жывы», — адзначыў Тохці. Паранены спрабаваў супраціўляцца, але быў занадта слабы.

«Даведаўшыся, што камуністычная партыя займаецца здабываннем органаў у жывых людзей, я ўсвядоміў, што сам быў саўдзельнікам гэтага, і я адчуваю сябе вельмі вінаватым. Я асабіста праводзіў гэтыя аперацыі па выманні печані ды нырак … Я спадзяюся забыцца ўсё тое, што адбылося і малюся аб прабачэнні. У той час, здзяйсняючы гэтыя безразважныя дзеянні, я нічога не ведаў. Я прашу прабачэння, больш нічога не магу сказаць », — сказаў Тохці.

Пасля рэгістрацыі для трансплантацыі органаў за межамі Кітая час чакання складае ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў, у залежнасці ад тыпу органа. Але эксперты выявілі, што ў Кітаі свежы орган можа быць дастаўлены на працягу некалькіх дзён ці тыдняў.

Адным з рухаючых фактараў, якія стымулююць трансплантацыйны турызм, з’яўляецца высокі попыт на органы.

Гутман сцвярджае, што здабыванне органаў у Кітаі адбываецца з 1991 года.

Тохці апісаў бесчалавечны характар гандлю органамі ў Кітаі, спасылаючыся на тэрміны, якія выкарыстоўваюцца на кітайскіх сайтах трансплантацыі, такія як «неабмежаванае забеспячэнне» ды «напярэдадні вашае трансплантацыі сэрца».

Тохці, уйгуры па нацыянальнасці, таксама згадаў нядаўнія паведамленні аб бясплатных нацыянальных праверках здароўя ў рэгіёне Сіньцзян для «паляпшэння якасці жыцця ўйгураў».

«Мы падазраем, што кампартыя стварае нацыянальную базу дадзеных для гандлю органамі», — сказаў ён.

Уйгуры — гэта мусульманская этнічная меншасць, пераважная кітайскімі ўладамі, і, як паведамляецца, яны таксама прызначаліся для здабывання органаў.

Гутман, Мэйтас і Кілгур падрыхтавалі ды апублікавалі ў чэрвені мінулага года амаль 700-старонкавую справаздачу пра выманне органаў у вязняў сумлення ў Кітаі. Паводле няпоўных дадзеных, там праводзіцца ад 60 000 да 100 000 перасадак у год.

Крыніца: NTD Television

Дапамажыце спыніць гвалтоўнае выманне органаў у жывых людзей у Кітаі. Падпішыце петыцыю ў ААН на change.org