Жыхары Украіны хочуць бачыць больш мерапрыемстваў Фалуньгун

27 траўня практыкуючыя Фалуньгун Украіны правялі ў Кіеве серыю мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю першага публічнага прадстаўлення Фалунь Дафа, у тым ліку дэманстрацыю калектыўнага выканання практыкаванняў і вялікі парад, каб распавесці грамадскасці пра Фалуньгун і пра пераследы гэтае мірнае практыкі ў Кітаі.

З нагоды юбілейнае падзеі ва Украіну быў запрошаны духавы аркестр Цянь Го з Еўропы. Для ўдзелу ў святочным мерапрыемстве прыехалі 65 музыкаў з 10 краінаў Еўропы: Італіі, Фінляндыі, Германіі, Галандыі, Швейцарыі ды іншых. Яны хацелі распавесці жыхарам Украіны пра прыгажосць ды веліч Фалунь Дафа.

Аркестр узначаліў урачыстую калону парада і сваёй цудоўнай музыкай прыцягнуў увагу шматлікіх жыхароў і гасцей горада. Музыкі ўпершыню выступалі ва Украіне.

Апроч кіеўскіх практыкуючых у парадзе прынялі ўдзел паслядоўнікі Фалунь Дафа з розных гарадоў Украіны, Расіі, Беларусі, Кіргізіі ды Ізраіля.

З самае раніцы ў Кіеве неба абклалі цяжкія хмары. Ліў дождж. Але нягледзячы на непагадзь, усе ўдзельнікі святочнага парада пастроіліся ў калону і вырушылі. Урачыстае шэсце скончылася на Майдане Незалежнасці. Да гэтага часу дождж скончыўся, ззяла сонца і неба стала блакітным.

Мясцовы медыя-канал KNK Media асвятляў мерапрыемствы Фалуньгун, якія праходзілі ўвесь дзень.

ebb527a5f1647cf479072414ceb84fb5

c2726cba53e2e496ecedfdc0e4dcbbb5

Пачатак мерапрыемстваў, якія праходзілі ўвесь дзень

62f6630f754a3cf111f1c4c934688ff6

ef797619f4ad2d3c8e852e80e730bfa3

Паказ практыкаванняў

07db46f4fa1768e742daad222d89e3af

Мінакі падпісваюць петыцыю, выказваючы асуджэнне пераследам

7ee2272be75d92d3180eb2ce155f0fa2

Дзяўчаты спыніліся, каб больш даведацца пра Фалуньгун

Калону парада ачольваў духавы аркестр Цянь Го. За ім следавала група практыкуючых, якія выконвалі танец лотаса і танец цмока, а таксама дэманстравалі практыкаванні Фалуньгун.

Адзін з гледачоў, які назіраў за парадам, пахваліў аркестр, сказаўшы: «Гэта так прыгожа. Маё сэрца спявала разам з імі ». Іншы чалавек сказаў, што музыка аркестра можа «ачысціць душу».

Мясцовая жанчына заклікала практыкуючых часцей выступаць у Кіеве.

«Сёння мы чулі зусім іншую музыку, якая прадстаўляе іншую культуру. Гэтая Музыка раптам спыніла мяне і прымусіла задумацца. Я адчула такі спакой. Ваш гурт павінен часцей праводзіць такія выступы! Нашае жыццё будзе больш шчаслівым!»- сказала яна.

6487a789a4d8f3bb79b876b394b03840

Духавы аркестр Цянь Го ўпершыню выступіў на парадзе ў Кіеве

cdb693ece052491956bc0d0dbc4265ff

Дзеці разам з бацькамі ў нацыянальных строях у калоне парада

8271b45997aac85fb012d8b647b7c076

356ae2e6ee8f16dbe3f358abb630958c

Практыкуючыя ў белай вопратцы трымаюць у руках партрэты тых, хто загінуў у Кітаі ў выніку пераследу

Апроч азнаямлення з Фалуньгун, практыкуючыя таксама выкрывалі жорсткі пераслед гэтае практыкі, які ажыццяўляецца камуністычным рэжымам у Кітаі ды заклікалі дапамагчы спыніць гэтыя злачынствы.

Многія людзі, якія спыняліся, каб выказаць сваю падтрымку, ужо чулі пра пераследы. Быў час, калі яны таксама жылі пад уладай праўлення камуністычнае партыі, таму разумеюць цяжкае становішча тых, каго душыць кітайскі рэжым. Вельмі многія падпісалі петыцыю, каб падтрымаць мірны супраціў практыкуючых і асудзіць злачынствы камуністычнага рэжыму.

Адзін з мінакоў сказаў: «Адзін ці два подпісы, магчыма, не маюць вялікага значэння, але калі кожны падпіша петыцыю, гэта будзе мець дастаткова вялікую сілу, каб спыніць пераследы”.

Практыкуючы адзначыў, што, хоць Фалуньгун і ўзнік у Кітаі, але яго кіруючыя прынцыпы «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне» з’яўляюцца ўніверсальнымі і прыносяць карысць людзям ва ўсім свеце.

Крыніца:/ru.minghui.org/

Версія па-ангельску знаходзіцца тут