На форуме ў Германіі прапанавалі 6 спосабаў спынення незаконнага здабывання органаў у Кітаі

forum_protiv_izvlecheniya_organov

Удзельнікі форуму ў Берліне: (злева направа) Ван Джыюань, Арнэ Шварц, Ніэ Сэн, Арнэ Герыке, Марцін Патцэльт, Этан Гутман і Чарльз Лі. Фота: Jason Wang / The Epoch Times

Пытанне пра забойства ў Кітаі вязняў сумлення дзеля іх органаў ужо на працягу дзесяці гадоў абмяркоўвалася падчас шматлікіх дыскусіяў на тэму правоў чалавека ў Кітаі, але адказы на яго заўсёды былі невыразнымі і непераканаўчымі. Што Захад павінен зрабіць, сутыкнуўшыся з «новай формай зла», як гэта называюць некаторыя даследнікі? Нямецкія заканадаўцы і вядучыя міжнародныя даследнікі, якія сабраліся на грамадскім форуме ў гатэлі Albrechtshof ў цэнтры Берліна 28 кастрычніка прапанавалі 6 спосабаў спыніць здабыванне органаў у Кітаі. /epochtimes.ru/

Форум быў скліканым Сусветнай арганізацыяй па расследаванні пераследаў у дачыненні да Фалуньгун, супольнiкi якой займаюцца сістэматызацыяй доказаў злоўжыванняў супраць паслядоўнікаў духоўнай практыкі Фалуньгун у Кітаі.

Пасля прэзентацыі аб’ёмнага даклада пра тое, што здабыванне органаў у Кітаі адбываецца ў вялікіх маштабах, нямецкія дэпутаты прапанавалі шэраг мер, якія могуць быць прынятымі ва ўсім свеце, каб пакласці канец злачынствам супраць чалавечнасьці.

На працягу многіх гадоў даследнікі збіралі доказы таго, што асноўнай крыніцай органаў для трансплантацыі з’яўляюцца зняволеныя ў турмы паслядоўнікі духоўнай практыкі Фалуньгун. З 2000 года ў іх пачалі браць аналізы крыві і па першым патрабаванні бальніц вымаць органы для пацыентаў, якія маюць патрэбу ў перасадцы. Аперацыя па здабыванні праводзіцца ў жывога чалавека, пасля чаго ён памірае на аперацыйным стале. У дакладзе, апублікаваным у гэтым годзе, сцвярджаецца, што ў Кітаі штогод выконвалася ад 60 000 да 100 000 трансплантацыяў пачынаючы з 2000 года.

Удзельнікі форуму прапанавалі для заходніх краінаў 6 спосабаў спыніць здабыванне органаў у Кітаі.

Асудзіць публічна

«Важна націснуть на Кітай», — сказаў Марцін Патцэльт, нямецкі дэпутат ад партыі кансерватараў, які вельмі цікавіцца правамі чалавека. Спадар Патцэльт дапамагаў размяшчаць бежанцаў з Эрытрэі.

forum_protiv_izvlecheniya_organov2

Марцін Патцэльт, нямецкі дэпутат ад партыі кансерватараў, на форуме ў Берліне 28 кастрычніка 2016 года. Фота: Jason Wang / The Epoch Times

Адзін са спосабаў аказання ціску — асуджэнне пасродкам рэзалюцый, адзначыў Патцэльт. У гэтым годзе Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША і Еўрапейскі парламент прынялі рэзалюцыі, якія асуджаюць здабыванне органаў у паслядоўнікаў Фалуньгун у Кітаі. Патцэльт лічыць, што нямецкі парламент таксама павінен прыняць аналагічную рэзалюцыю.

Спыніць навучанне кітайскіх хірургаў

Заходнія краіны актыўна навучаюць кітайскіх хірургаў, паводле дадзеных кітайскага ўрада і бальнічных сайтаў.
«Мы будзем даследаваць, у якіх інстытутах кітайскія дактары праходзяць падрыхтоўку. Нам трэба прыняць законы, каб перашкодзіць ім рабіць гэта, — заявіў Патцэльт. — Нашыя парламентарыi павінны таксама націснуть на гэтыя ўстановы».

Забараніць ўезд дактарам, звязаным з гвалтоўным атрыманнем органаў

Шматгод Злучаныя Штаты патрабуюць ад замежнікаў, якія перасякаюць мяжу, пазначыць у мытнай дэкларацыі, што яны не ўдзельнічаюць у прымусовым здабыванні чалавечых органаў.

Арнэ Шварц, незалежны даследнік гандлю органамі, прапанаваў Германіі ды іншым краінам прыняць аналагічную палітыку. Дактары, замешаныя ў гэтых злачынствах, не прызнаюцца ў гэтым, але калі пазней высвятляецца, што яны займаліся здабываннем органаў, урад ЗША мае падставы дэпартаваць іх.

«Нам вядомыя імёны некаторых дактароў, якія ўдзельнічаюць у здабыванні органаў … Калі яны выязджаюць за мяжу, мы павінны адмовіць ім ва ўездзе», — сказаў чалец Еўрапейскага парламента Арнэ Герыке.

Аказаць ціск на заходнія фармацэўтычныя фірмы

Шварц звярнуў увагу на тое, што шматлікія заходнія фармацэўтычныя фірмы праводзілі неэтычныя клінічныя выпрабаванні ў Кітаі, а таксама пастаўлялі прэпараты для пацыентаў, якія атрымалі органы ў Кітаі.

forum_protiv_izvlecheniya_organov3

Чалец Еўрапейскага парламента Арнэ Герыке выступае на форуме ў Берліне 28 кастрычніка 2016 года. Фота: Jason Wang / The Epoch Times

«Мы павінны пачаць з сябе і дапытаць тыя заходнія фармацэўтычныя кампаніі, якія пастаўляюць у Кітай лекі для пацыентаў пасля перасадкі органаў, гэтым чынам падтрымліваючы “чорную транспланталогію” ў Кітаі. Гэта вельмі важна», — адзначыў Патцэльт.

Прыняць законы, якія прадухіляюць «трансплантацыйны турызм»

Бум трансплантацыі органаў у Кітаі быў часткова выкліканы замежнымі турыстамі, якія прыязджаюць туды, каб атрымаць ныркі, печань ці сэрца. Ізраіль, Іспанія і Тайвань прынялі законы, якія забараняюць страхавое пакрыццё і ўстанаўліваюць крымінальную адказнасць за такую практыку.

«Мы павінны прадугледзець у нямецкім заканадаўстве, што той, хто едзе ў іншую краіну для перасадкі органа, павінен мець дакладнае ўяўленне пра ягоную крыніцу і даказаць ягоную легальнасць. Мы павінны прынамсі звесці да мінімуму магчымасць удзелу немцаў у гэтай злачыннай дзейнасці», — сказаў Герык.

Падвысіць ўзровень інфармаванасці пра здабыванне органаў

Сведчанні пра здабыванне органаў у паслядоўнікаў Фалуньгун з’явіліся ў 2006 годзе. Неабходна, каб грамадскасць, палітыкі і сродкі масавай інфармацыі былі цалкам дасведчаныя пра гэтую злачынную дзейнасць ў Кітаі і яе маштабы.
«Некаторыя чальцы парламента кажуць, што гэта немагчыма, — адзначыў Патцэльт. — Я лічу, што магчыма, мы проста ніколі не рабілі гэта. Мы павінны мець мужнасць, каб стаць на гэты шлях, і тады мы зможам шмат што змяніць».

forum_protiv_izvlecheniya_organov4

Доктар Ван Джыюань, прэзідэнт Сусветнай арганізацыі па расследаванні пераследаў у дачыненні да Фалуньгун (САРПФ), выступае на форуме ў Берліне 28 кастрычніка 2016 года. Фота: Jason Wang / The Epoch Times

На форуме таксама выступілі Этан Гутман, аўтар кнігі «Бойня»; Ван Джыюань, прэзідэнт Сусветнай арганізацыі па расследаванні пераследаў у дачыненні да Фалуньгун (САРПФ); прафесар Ніэ Сэн, віцэ-прэзідэнт САРПФ; Крыстафэр Штрассер, сябра Бундэстагу Нямеччыны і былы ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Германіі; Чарльз Лі, былы вязень сумлення і сябра САРПФ.

Крыніца: Вялікая Эпоха