Арганізацыя па барацьбе з парушэннямі ў галіне трансплантацыі намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру

cin-organ-ticereti

Арганізацыя «Лекары супраць гвалтоўнага здабывання органаў» (DAFOH) намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру, гаворыцца ў прэс-рэлізе групы. DAFOH – гэта група лекараў з усяго свету, якія змагаюцца супраць парушэнняў у галіне транспланталогіі. /epochtimes.ru/

«DAFOH рады паведаміць, што мы намінаваныя на Нобелеўскую прэмію міру-2016», – напісаў у электронным лісце д-р Торстэн Трэй, дырэктар арганізацыі.

«Намінацыя, пра якую мы даведаліся ўсяго пару дзён таму – прызнанне нашае працы па абароне этычных нормаў у галіне медыцыны і асвятлення тэмы, якую нямногія асмельваюцца закрануць».

Вылучаць нейкую асобу або групу на Нобелеўскую прэмію могуць чальцы парламента, прафесара, юрысты і эксперты. Яны павінны напісаць у Нарвежскі нобелеўскі камітэт ліст з прапановай кандыдатуры і тлумачэннем, чаму гэты чалавек альбо арганізацыя заслугоўваюць Нобелеўскую прэмію.

Адным з людзей, якія прапанавалі вылучыць DAFOH – д-р Ліам Фокс, чалец брытанскага парламента і былы міністр абароны Велікабрытаніі. Іншыя асобы, якія падтрымалі намінацыю DAFOH, вырашылі застацца ананімнымі.

«Д-р Фокс лічыць, што гэта вельмі важная праблема», – заявіў у тэлефонным інтэрв’ю прадстаўнік офіса д-ра Фокса.

У сваім лісце Нобелеўскаму камітэту Фокс напісаў: «DAFOH цвёрда настроены пакласці канец гвалтоўнаму выманню органаў. Іх дэталёвыя даследаванні сведчаць, што ў Кітаі па-ранейшаму існуе незаконны гандаль органамі “.

Ён пералічыў дзейнасць DAFOH, уключаючы арганізацыю петыцыі вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека ў 2013 годзе Петыцыю падпісалі два мільёны чалавек ва ўсім свеце. DAFOH рэгулярна публікуе артыкулы аб парушэнні ў галіне транспланталогіі ў Кітаі і іншых краінах. Арганізацыя выпускае часопіс раз на квартал.

DAFOH і яго эксперты выкрылі сістэму гвалтоўнага здабывання органаў у Кітаі. Гэтай трансплантацыйнай сістэмай кіруюць кітайскія ваенныя і грамадзянскія шпіталі і апарат грамадскае бяспекі. Адной з галоўных ахвяр гвалтоўнага здабывання органаў у Кітаі з’яўляюцца паслядоўнікі Фалуньгун – духоўнае практыкі, якую кампартыя перасьледуе з 1999 г.

«Намаганні DAFOH па інфармаванні і спробы спыніць гвалтоўнае выманне органаў у вязняў сумлення і паслядоўнікаў Фалуньгун – гэта важны ўнёсак па абароне правоў ва ўсім свеце», – напісаў Фокс ў лісце.

«Я спадзяюся, што вы сур’ёзна разгледзіце DAFOH як кандыдата на атрыманне Нобелеўскае прэміі міру-2016».

Д-р Трэй адзначыў, што парушэнні ў галіне трансплантацыі ў Кітаі засланяюць па маштабах падобныя парушэнні ў іншых краінах.

«Інфармацыя аб выманні органаў у паслядоўнікаў Фалуньгун ўпершыню прасачылася 10 гадоў таму. З тых часоў DAFOH адыграў перадавую ролю ў выкрыцці гэтага злачынства і заклікае да захавання этычных стандартаў у галіне трансплантацыі», – кажа Трэй.

«Па меры раскрыцця фактаў перасадкі органаў у Кітаі колькасць чальцоў нашае групы ўзрасла. Зараз у арганізацыі знаходзяцца больш як 7000 лекараў, медсясцёр, медыцынскіх адмыслоўцаў і ўрадавых чальцоў».

Тут Вы можаце падпісаць Петыцыю Заклік да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека накіраваць незалежную групу для правядзення расследавання здабывання органаў у жывых людзей.

Крыніца: www.epochtimes.ru