На былога кіраўніка Кітая падалі больш 150 000 пазоваў

Кітайцы працягваюць масава падаваць судовыя пазовы на былога кіраўніка краіны. Цзян Цзэмінь займаў пасаду генеральнага сакратара кампартыі Кітая з 1989 па 2002 год. Сотні тысяч пазоўнікаў сцвярджаюць: ён вінаваты ў генацыдзе, незаконных арыштах і катаваннях, карупцыі, злоўжываннях паўнамоцтвамі і яшчэ больш за дзесяць відах злачынстваў. Паводле апошніх дадзеных, у суд на Цзян Цзэміня ў Кітаі пададзена ўжо больш за 150 тысяч пазоваў.

Пазоўныя заявы паступаюць у Вярхоўную пракуратуру і Вярхоўны суд КНР. Падаюць іх, у асноўным, прыхільнікі духоўнае практыкі Фалуньгун, а таксама чальцы іх сем’яў.

Па вызначэнні, генацыд накіраваны на знішчэнне якой-небудзь групы людзей. Загад знішчыць шматмільённую групу паслядоўнікаў Фалуньгун ў Кітаі Цзян Цзэмінь аддаў у ліпені 1999 года. Па дадзеных міжнародных праваабаронцаў, за 16 гадоў рэпрэсіяў, якія працягваюцца да гэтага часу, мільёны нявінных людзей трапілі ў турмы і працоўныя лагеры за свае перакананні, больш за 100 тысяч падвергліся катаванням і сталі інвалідамі, тысячы былі забітыя.

Пазовы на былога генеральнага сакратара кампартыі пададзены і за межамі Кітая – у 19 краінах свету.

Чалец парламента Латвіі, акадэмік Андрыс Буйкіс падтрымаў гэты рух у сваёй краіне.

[Андрыс Буйкис, дэпутат Сейма Латвіі]:
«Правільна рабіць гэта ў Кітаі ды ў іншых краінах, каб дапамагчы прыхільнікам Фалуньгун».

А гэты мітынг праходзіць перад пасольствам КНР у Вашынгтоне.

[Чжан Ляньпін, пазоўніца]:
«Раней у мяне было вельмі дрэннае здароўе, была гіпертанічная хвароба сэрца, але калі я пачала займацца практыкай (Фалуньгун), усё прайшло. Я патэлефанавала сваім братам і сёстрам у Кітаі, каб падзяліцца гэтай радасцю. І з-за гэтага званка іх падвергнулі моцнаму ціску і нападкам. Цяпер мае родныя жывуць у пастаянным страху. Таму я падаю ў суд на Цзян Цзэміня».

А гэты мужчына ў 2001 годзе ездзіў са сваёй жонкай у Кітай, дзе падвергнуўся збіцьцю за публічную акцыю ў падтрымку рэпрэсаваных.

[Кіт Веар, пазоўнік]:
«Мяне збілі ды арыштавалі ў Кітаі. За тое, што я разгарнуў плакат з надпісам «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне». (Гэта прынцыпы Фалуньгун) Гэта законна, але мяне ўсё роўна арыштавалі. Калі б Цзян Цзэмінь не прыняў рашэнне пераследваць Фалуньгун, мяне б не арыштавалі».

Масава падаваць пазовы на Цзян Цзэміня ў Кітаі пачалі ў траўні гэтага года. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў краіне прынялі закон, які дазваляе ўсім грамадзянам быць пазоўнікамі ў крымінальных справах. У шэрагу выпадкаў пазовы прымаюць, але ў некаторых раёнах пазоўнікаў арыштоўвае паліцыя.

Прыхільнікі Фалуньгун у Кітаі ўсё яшчэ застаюцца самай шматлікай групай вязняў сумлення ў свеце.

Крыніца: http://ntdtv.ru/
——————————-
Яшчэ артыкулы па гэтай тэме:

Заявы кітайскіх службоўцаў аб паляпшэннях ў галіне транспланталогіі выклікаюць сумневы
Улады Кітая блакуюць на мяжы пазовы на былога генеральнага сакратара Цзян Цзэміня
Амаль дзве тысячы лекараў у Кітаі гвалтоўна здабываюць органы