У гадавіну рэпрэсіяў Фалуньгун у Кітаі пададзены тысячы пазоваў на Цзян Цзэміня

У розных краінах праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 16-годдзю пачатка ў Кітаі жорсткіх рэпрэсіяў супраць дзясяткаў мільёнаў прыхільнікаў духоўнае практыкі Фалуньгун. У гэтым годзе галоўнай тэмай мерапрыемстваў з’яўляецца прыцягненне да суда ў КНР галоўнага пачынальніка рэпрэсіяў, былога генеральнага сакратара Цзян Цзэміня. /epochtimes.ru/

meiguo-676x450
Прыхільнікі Фалуньгун па ўсім свеце праводзяць мірныя шэсця, мітынгі, а таксама іншыя акцыі, накіраваныя на інфармаванне шырокае грамадскасці пра пераслед іх аднадумцаў у Кітаі. Яны таксама заклікаюць усіх людзей добрае волі дапамагчы спыніць гэтыя рэпрэсіі.

20 ліпеня 1999 года па ўласным рашэнні Цзян Цзэміня самая папулярная ў той час у Кітаі духоўна-аздараўленчая сістэма самаўдасканалення Фалун Дафа (Фалуньгун), якая атрымала ў краіне мноства ўзнагародаў, была абвешчаная незаконнай. У першую ж ноч пасля забароны ў ходзе паліцэйскіх аблаваў па ўсёй краіне былі арыштаваныя дзясяткі тысяч кансультантаў пунктаў практыкі Фалуньгун. І гэта быў толькі пачатак.

Праз некалькі гадоў свет упершыню даведаўся аб дагэтуль нябачаным злачынстве, якое можа здзейсніць кіруючы рэжым у дачыненні да сваіх грамадзян. Апынулася, што ў вязняў сумлення ў Кітаі пры падтрымцы камуністычнага ўрада шырокамаштабна здабываюць органы для продажу. Пры гэтым, каб органы былі максімальна свежымі, іх выразаюць у яшчэ жывых людзей, пасля чаго іх целы проста спальваюць. Большасць такіх вымушаных донараў – гэта прыхільнікі Фалуньгун.

Пераслед Фалуньгун, які лічыцца самым маштабным і жорсткім у гісторыі, доўжыцца да гэтага часу. Гэтая кампанія рэпрэсіяў закранула ўсе сферы кітайскага грамадства і ў рознай ступені закранула кожную кітайскую сям’ю.

Па розных ацэнках, у выніку гэтага пераследу ўжо загінула ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў чалавек. Пры гэтым у такіх асаблівых рэгіёнах Кітая, як Ганконг і Аамынь, а таксама ў Тайвані, над якімі няма прамога кантролю з боку кампартыі, практыка Фалуньгун не забароненая і вельмі папулярна.

Нават у самым кантынентальным Кітаі з пачатку рэпрэсіяў і да сённяшняга дня няма аніводнага дакумента кампетэнтных органаў, які пацвярджае легальнасць гэтае палітыкі падаўлення. Кітайскія юрысты ўжо даўно паказваюць на тое, што забарона Фалуньгун з’яўляецца парушэннем законаў і Канстытуцыі КНР.

Нарастаючная хваля судовых пазоваў супраць Цзян Цзэміня

У траўні гэтага года, пасля таго як кітайскія ўлады абавязалі суды разглядаць усе пазовы і зрабілі больш жорсткім пакаранне за адмову гэта рабіць, у Кітаі пачалася хваля падачы іскавых заяваў на былога генеральнага сакратара Цзян Цзэміня. Пазоўнікамі выступаюць прыхільнікі Фалуньгун, якія абвінавачваюць былога лідара кампартыі і краіны ў генацыдзе, катаваннях, злачынстве супраць чалавечнасці, перавышэнні паўнамоцтваў, злоўжыванні ўладай ды іншых злачынствах.

Па дадзеных інфармацыйнага сайта паслядоўнікаў Фалуньгун «Мінхуэй» на 16 ліпеня, пазовы ў Вярхоўны суд і Вярхоўную пракуратуру Кітая ўжо падалі мінімум 82.226 чалавек. Кожны тыдзень іх колькасць расце ў сярэднім больш чым на 10 тысяч, а за апошні тыдзень з 10 па 16 ліпеня пазовы падалі мінімум 22.070 чалавек.

Пазовы ў асноўным адпраўляюцца па пошце. Каля паловы пазоўнікаў ўжо атрымалі пацвярджэнне аб тым, што іх заява атрымана адрасатам.

Афіцыйнае рэакцыі кітайскага ўрада на гэтыя падзеі пакуль няма. Гэтая тэма з’яўляецца вельмі адчувальнай для кампартыі. У КНР яшчэ ніколі грамадзяне не спрабавалі прыцягнуць да суду генеральнага сакратара, хай нават і былога.

Аднак ёсць мноства паведамленняў ад пазоўнікаў ў розных рэгіёнах Кітая, якія распавядаюць, што да іх па распараджэнні суда прыходзілі паліцэйскія ці ж іх выклікалі ва ўчастак для праверкі сапраўднасці названага ў іх пазове адраса, імя, а таксама некаторых дэталяў іх заявы. Уся інфармацыя пратакалявалася і давалася ім пад роспіс.

Некаторыя паліцыянты казалі, што калі апынецца, што асабістыя дадзеныя ў пазове несапраўдныя, то суд не зможа завесці справу.

У той жа час у асобных раёнах Кітая адбыліся выпадкі затрымання пазоўнікаў. Так, у горадзе Харбіне правінцыі Хэйлунцзян і горадзе Баацзы правінцыі Шэньсі нядаўна былі арыштаваныя каля 40 прыхільнікаў Фалуньгун, якія падалі пазовы на Цзяна. Але гэтыя выпадкі адзінкавыя і не маюць масавага характару.

Таксама, па інфармацыі з крыніц кіравання пошт і тэлеграфаў КНР, у працу цэнтра апрацоўкі карэспандэнцыі ў Пекіне ўжо ўмяшалася Дзяржаўнае кіраванне бяспекі, і частка судовых пазоваў не дайшла да адрасата.

Крыніца: Великая Эпоха