Shen Yun вельмі цёпла сустрэлі жыхары Польшчы

Shen Yun Performing Arts у гэтым годзе прыехаў з новай праграмай на гастролі ў Лодзь, другі па велічыні горад Польшчы. /epochtimes.ru/

20150308-lodz-PeterSanftmann-Diana-Wyroslak-octorKamila-Wyroslak-medical-student-676x450-676x450
Дыяна (з права) і Камілія Вырослак на канцэрце Shen Yun у Вялікім тэатры Лодзі, Польша, 8 сакавіка 2015 г. Фота: Peter Sanftman/Epoch Times

Shen Yun даў два канцэрты ў Вялікім тэатры Лодзі. Першы паказ прайшоў у суботу, 7 сакавіка, другі – у нядзелю, 8 сакавіка.

Сёстры Дыяна і Камілія Вырослак, якія паглядзелі Shen Yun у нядзелю, кажуць, што яны з нецярпеннем будуць чакаць наступнага года, калі Shen Yun зноў прыедзе сюды.

«Гэта было проста незабыўна: колеры, музыка … усё было ідэальным», – сказала Дыяна, старэйшая сястра, лекар па спецыяльнасці.

«Кожны рух быў прасякнуты пачуццём, сюжэты танцавальных пастановак дзіўныя, часта вельмі кранальныя», – дадала Камілія. Як і яе сястра, яна збіраецца стаць лекарам. Сёстры прыйшлі на канцэрт па парадзе сваіх бацькоў, якія пабывалі на першым паказе Shen Yun у суботу.

Размешчаная ў Нью-Ёрку кампанія Shen Yun займаецца адраджэннем традыцыйнае кітайскае культуры, якая апынулася на мяжы знішчэння за час кіравання кампартыі Кітая. Shen Yun не можа выступаць у мацерыковым Кітаі.

У аснове Shen Yun – класічны кітайскі танец, але таксама прысутнічаюць народныя танцы розных этнічных груп Кітая і танцавальныя міні-спектаклі з сюжэтамі са старажытнага і сучаснага Кітая.

Дыяне невядома аб жорсткай цэнзуры ў сучасным Кітаі: «Я не ведала, што ў Кітаі нельга казаць пра некаторыя рэчы, – сказала яна, – я лічу, гэта сумна».

«Вельмі сумна, што шоў не можа выступаць у Кітаі. Кожны чалавек мае права ўбачыць яго і выпрабаваць такі ж эмацыйны ўздым, які адчуваем цяпер мы», – сказала Камілы.

Дыяна лічыць, што прадстаўленне нясе ў сабе глыбокі змест, важныя ідэі. «Мне здаецца, духоўнасць – аснова гэтага прадстаўлення. Акторы хацелі паказаць, што маральнасць і духоўнасць павінны быць важныя для любога чалавека », – сказала яна.

«Нават у сумных нумарох прысутнічалі надзея і аптымізм», – адзначыла яна.

Дыяна казала аб танцавальнай пастаноўцы «Сіла міласэрнасці», дзе распавядалася пра пераслед людзей, якія займаюцца мірнай медытатыўнай практыкай Фалунь Дафа ў сённяшнім Кітаі. Калі паліцыянты прычынялі зло практыкуючым, яны адказвалі на зло дабром.

Чыстая прыгажосць

2015_03_07_Lodz1_Marcena-Bomanowska_DirectorFilmMuseum_FotoFlorian-480x360
Мажэна Баманоўска на канцэрце Shen Yun ў Вялікім тэатры Лодзі, 7 сакавіка 2015 г. Фота: Florian Godovits / Epoch Times

Мажэна Баманоўска, дырэктарка Музея кіно ў Лодзі, паглядзела першы канцэрт Shen Yun у суботу. Яна лічыць, што гэта адмысловае прадстаўленне.

«Танцоры па-сапраўднаму таленавітыя, усё шоу унікальнае. Касцюмы, харэаграфія, музыка, усё выглядала дасканалым», – кажа яна.

Баманоўска сказала, што ёй было вельмі цікава ўбачыць этнічныя танцы з розных рэгіёнаў Кітая і пазнаёміцца ​​з гэтай бокам кітайскае культуры.

Паводле яе словаў, духоўнае пасланне, якое нясе канцэрт, блізка кожнаму чалавеку. «Я думаю, што яно універсальнае, яно зразумелае людзям усяго свету. Выток гэтых ідэй, вядома, з Кітая, але ў іх ёсць усё, што падыходзіць для ўсяго свету, гэта ўніверсальнае вучэнне», – сказала яна.

«Гэта чыстая прыгажосць», – так скончыла яна свой аповяд пра канцэрт.

Прадстаўленне з духоўным зместам

2015_03_08_Lodz2_JamieZamalMichelleDoanTran_RealEstateAgent_MakeUpArtist_FotoFlorian-480x360
Жыхары Лондана Джэмі Замал і Мішэль Доан Тран, якія прыехалі ў Лодзь у госці да бабулі Тран, пабывалі на Shen Yun ў нядзелю

«Я думаю, што гэта вельмі добрае прадстаўленне», – сказала Тран, якая працуе візажыстам.

Ёй асабліва спадабалася, што ў канцэрце былі паказаны некаторыя кітайскія легенды з іх мудрасцю ды ідэяй аб барацьбе дабра і зла.

«Мне асабліва спадабаўся духоўны змест шоў. Вельмі выдатна, я з задавальненнем глядзела канцэрт і параю яго сваім знаёмым, – падзялілася ўражаннямі Тран, – галоўнае пасланне, якое мы вынеслі – гэта дараваць іншым».

Джэмі Замал, агент па нерухомасці, сказаў, што яму таксама спадабалася духоўная напоўненасць канцэрта.

«Агульная адухоўленасць і ідэя аб тым, што трэба з любоўю ставіцца да ўсіх незалежна ад іх веры стваралі вельмі моцнае ўражанне», – сказаў ён.

Рэпартаж: Петэр Занфтман і Фларыян Гадовіц.

Больш падрабязная інфармацыя на сайце

http://www.shenyunperformingarts.org/

Крыніца: Великая Эпоха