Category Archives: Навіны

Чаму ўсё больш краін байкатуюць Алімпіяду ў Пекіне

Усё больш краін далучаюцца да дыпламатычнага байкоту зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Спачатку пра гэта паведамілі ЗША, затым Аўстралія і Новая Зеландыя. Пазней да пратэсту далучыліся прадстаўнікі Канады і Вялікабрытаніі. Такім чынам, спартсмены з гэтых краін прымуць удзел у спаборніцтвах, а дэлегацыі высокапастаўленых чыноўнікаў не паедуць. Рашэнне прынялі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Кітаі.

persecution_of_Falungong
Кітайскі паліцыянт затрымлівае чалавека, у якога ў руках транспарант са словамі «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне»

Асноўную стурбованасць выклікае становішча больш чым мільёна мусульман-уйгураў, якія пражываюць у Сіньцзянскім аўтаномным раёне. Іх утрымліваюць у так званых цэнтрах прафесійнай падрыхтоўкі, прасцей кажучы, у турмах. Да таго ж іх вымушаюць адмовіцца ад сваёй мовы і культуры.

Камуністычныя ўлады Кітая таксама абвінавачваюцца ў пераследзе практыкоўцаў Фалуньґун. Праваабаронцы лічаць іх самай вялікай групай вязняў сумлення ў свеце. У дадатак да адпраўкі ў канцэнтрацыйныя лагеры, дзе іх катуюць, практыкоўцаў Фалуньґун выкарыстоўваюць у якасці донараў жыццёва важных органаў. Гэта пацвердзіў незалежны трыбунал, які разгледзеў доказы і заслухаў сведкаў (прайшоў у 2019 годзе ў Лондане).

Кітайскія ўлады пачалі пераслед больш за 20 гадоў таму, калі колькасць прыхільнікаў гэтай медытатыўнай практыкі значна перавысіла колькасць членаў Камуністычнай партыі. Духоўныя прынцыпы, на якіх грунтуецца Фалуньгун — праўда, дабрыня, цярпенне — выявіліся непрымальнымі для ўладаў, якія спрабуюць захаваць поўны кантроль над масамі.

Пакуль невядома, ці паўплывае неяк дыпламатычны байкот Алімпіяды на сітуацыю з правамі чалавека ў Кітаі, зрэшты, гэта дало яшчэ адзін сігнал кітайскім уладам аб тым, што ў свеце асуджаюць іх дзеянні.

Фалунь Дафа (Фалуньґун) — адна з самых распаўсюджаных аздараўляльных сістэм у свеце, якая грунтуецца на пяці комплексах медытатыўных практыкаванняў і ўдасканальванні характару. Сістэма самаўдасканальвання Фалунь Дафа ўпершыню стала вядома шырокай грамадскасці ў 1992 годзе ў Кітаі. За гэтыя гады практыка распаўсюдзілася больш чым у 100 краінах і рэгіёнах свету, дзе атрымала больш за 4000 узнагарод за ўнёсак у здароўе грамадства. Кніга «Джуань Фалунь», дзе выкладзеныя асновы вучэння Фалунь Дафа, была перакладзеная на больш як 40 моў (у тым ліку і на беларускую).

У 2001 годзе заснавальнік Фалуньґун Лі Хунджы быў намінаваны на прэмію Сахарава за свабоду думкі. У 2000 і 2001 гадах яго двойчы вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру. У 2007 годзе Майстар Лі быў уключаны ў рэйтынг 100 самых геніяльных людзей сучаснасці, складзены брытанскай кансалтынгавай кампаніяй Creators Synectics.

Крыніца: yuanming.in.ua

Казка ўкраінскай аўтаркі, перакладзеная на 35 моў, натхняе дзяцей і дарослых

Lotus-Fairy-Tale-i-1a-1-700x420

Фота: Вольга Мішчанка/Ілюстрацыя: Кацярына Бабок

Простая казка, створаная, каб даць урок дабрыні першакласнікам, атрымала такі велізарны водгук, што яе апублікавалі ў выглядзе кнігі і паставілі на яе аснове музычны спектакль.

У гутарцы з The Epoch Times аўтарка Людміла Арол, лагапед з Украіны, распавяла, чаму яе «Казка пра Лотас», якая першапачаткова была напісаная для дзяцей, можа знайсці водгук нават у дарослых і натхніць людзей усіх узростаў.

ET-lotus-story1

Ілюстрацыя: Кацярына Бабок

Казка распавядае пра жыццёвы шлях маленькага насеннечка лотаса, пахаванага глыбока пад водамі таямнічага Чароўнага возера. Насеннечка праходзіць нялёгкі шлях і перамагае дзіўных істот, каб потым з’явіцца з мутных вод у выглядзе пышнай кветкі лотаса. Аднак гэта чароўнае ператварэнне магчыма толькі пры ўмове, што насеннечка будзе памятаць, чаму вучыў беласнежны Вялікі Лотас: пра «Тры скарбы» — Ісціну, Дабрыню і Цярпенне.

ET-tc-2

Людміла Арол. Фота: Вольга Мішчанка

Людміла Арол кажа, што прычына, з якой яе простая казка кранула сэрцы людзей па ўсім свеце, — гэта «магутнае энергетычнае пасланне вечных законаў: Ісціны, Дабрыні і Цярпення».

«Гэтыя ”Тры скарбы“ знаходзяць водгук у душы чалавека любога ўзросту. Яны патрэбныя кожнаму. У кожнага павінна быць надзея выправіць тое, што ідзе не так», — кажа Людміла. — «У нашым жыцці, як у казцы, Вялікі Лотас усіх чакае і спадзяецца, што мы зможам удасканальвацца на працягу ўсяго жыцця».

Людміла, якая працавала ў медыцынскай сферы 12 гадоў, распавядае, што атрымлівае шмат станоўчых водгукаў пра свой твор. «Казка пра Лотас» упершыню была выпушчаная ў 2013 годзе накладам 10 000 асобнікаў і ў цяперашні час даступная анлайн на 35 мовах (у тым ліку на беларускай), прычым некалькі моў знаходзяцца на завяршальнай стадыі перакладу.

Людміла згадвае, што адна чытачка з Адэсы сказала:

«Гэтая казка пра найгалоўнейшае. Гэта не дзіцячая казка, а гісторыя для дарослых. Усім дарослым важна прачытаць яе».

А адзін мужчына з Арменіі сказаў:

«Гэта ж гісторыя пра мяне!».

ET-lotus-story2

Кітайскі іерогліф на гэтай ілюстрацыі чытаецца як «Джэнь» і азначае «Ісціна». Ілюстрацыя: Кацярына Бабок

«Тры скарбы»

Распавядаючы пра «Тры скарбы», пра якія ідзе гаворка ў казцы, Людміла падзялілася, што гэты маральны арыенцір насамрэч паходзіць са старажытнай духоўнай дысцыпліны Фалунь Дафа, якую яна практыкуе з 2001 года.

Фалунь Дафа, або Фалуньґун, — гэта практыка самаўдасканальвання, якая складаецца з пяці комплексаў медытатыўных практыкаванняў і маральных прынцыпаў «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне». Гэтая практыка набыла вялікую папулярнасць у канцы 1990-х гадоў, атрымаўшы прызнанне за велізарную карысць для здароўя. У выніку яна распаўсюдзілася ў больш за 100 краінах. У цяперашні час больш за 100 мільёнаў чалавек з усіх слаёў грамадства займаюцца Фалуньґун.

ET-tc-1

Людміла Арол выконвае пятае практыкаванне Фалуньґун. Фота: Вольга Мішчанка

Раней Людміла пакутавала ад моцных боляў у пазваночніку з прычыны міжпазваночных грыж, а таксама мела хранічны танзіліт. Праз фінансавыя цяжкасці дзеля Людмілы было не так многа варыянтаў лекавання. Яна вырашыла заняцца лячэбнай фізкультурай, у выніку чаго знайшла Фалунь Дафа.

Падчас сеансу лячэбнай фізкультуры інструктар сказала, што адзін з рухаў, які Людміла рабіла, быў позай ціґун, і параіла ёй пашукаць практыку ціґун, калі гэтая поза прыносіць палёгку. Праз тры месяцы Людміла ўбачыла на вуліцы аб’яву пра бясплатную практыку ціґун пад назвай Фалунь Дафа.

Людміла кажа, што дзякуючы практыкаванням яна паступова аднавіла сваё здароўе. Яна таксама навучылася глядзець на праблемы па-іншаму: у пазітыўным святле.

«Мы не павінны шукаць вінаватага ў нашых праблемах і павінны старацца памятаць, што шанцаў змяніць іншых амаль няма», — кажа Людміла. — «Але, змяняючы сябе, мы ў пэўнай ступені мяняем сваё асяроддзе».

Канкрэтны план самаўдасканальвання

Людміла вырашыла абраць кветку лотаса ў якасці галоўнага героя казкі, калі яе сяброўка, якая выкладае ў школе, спытала, ці можа яна скласці план урока Дабрыні для дзяцей. Людміла тлумачыць, што лотас не толькі сімвалізуе чысціню і міласэрнасць на Усходзе, але і з’яўляецца сімвалам самаўдасканальвання. Яна спадзяецца, што гэтая казка заахвоціць бацькоў, педагогаў і дзяцей да дыскусіі пра тое, як моцныя маральныя асновы могуць дапамагчы любому чалавеку, калі ён сутыкаецца з цяжкімі сітуацыямі.

«Я веру, што калі ў чалавека з дзяцінства закладзены трывалы падмурак маральных каштоўнасцяў, калі ён мае інструмент, каб адрозніваць дабро і зло, чалавек атрымлівае магчымасць пражыць годнае жыццё, не страціць сябе і супрацьстаяць спакусам», — кажа Людміла.

Ірына Вятрак, рэжысёр Адэскага дзіцячага тэатра, у 2013 годзе паставіла музычны спектакль па «Казцы пра Лотас».

ET-lotus-story3

Ілюстрацыя: Кацярына Бабок

Ірына распавяла Людміле, што ў дзяцей палепшыліся паводзіны і паспяховасць у школе.

Была адна цікавая гісторыя, якая вылучалася сярод іншых: 16-гадовы акцёр пасля выступу сказаў:

«Ці вы заўважылі, што я перастаў заікацца?».

Маральнымі прынцыпымі, пра якія распавядаецца ў казцы, можна карыстацца ў рэальных жыццёвых сітуацыях, таму некаторыя бацькі нават стварылі свае ўласныя версіі гэтай гісторыі.

Людміла згадвае, як адна мама распавяла, што паводзіны яе дачкі стала крыху хітрымі. Каб выправіць паводзіны дачкі, мама сказала дзіцяці:

«Дзе прынятыя гэткія паводзіны? У каламутным свеце! Гэта парада хітрай Рапухі!»

Людміла часта раіць бацькам, якія скардзяцца на паводзіны сваіх дзяцей, скласці спіс дрэнных звычак і прыляпіць яго да халадзільніка. Людміла мяркуе, што дзеці адлюстроўваюць паводзіны сваіх бацькоў, таму мэта складання спісу непрымальных звычак у тым, каб бацькі спачатку папрацавалі над зменамі ў сабе, перш чым разбірацца з паводзінамі сваіх дзяцей.

«Спачатку бацькі часта заміраюць, потым смяюцца. У тых, хто спрабуе, спіс становіцца канкрэтным планам самаўдасканальвання», — сказала яна. — «Гэта сапраўды працуе».

ET-story-3

Людміла Арол выконвае пятае практыкаванне Фалуньґун з дзецьмі ў парку. Фота: Дзяніс Нагарнюк

Людміла мяркуе, што апроч універсальных прынцыпаў «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне», у кожнай сям’і ёсць свае важныя каштоўнасці, якія перадаюцца ад старэйшых пакаленняў, такія як шчырасць, адкрытасць, бескарыслівасць, гатоўнасць дапамагчы, павага, працавітасць і гэтак далей.

Людміла распавядае, што яе бацькі, напрыклад, верылі ў тое, што трэба жыць сумленна і не зайздросціць. Яе бацька вучыў: «Жыві сумленна і будзеш спаць спакойна».

«Вельмі важна перадаць гэтыя каштоўнасці дзецям», — кажа яна. — «Я вельмі ўдзячная сваім бацькам за тое, што вырасла ў такім асяроддзі».

Людміла спадзяецца, што яе казка і «Тры скарбы», пра якія ў ёй гаворыцца, дапамогуць кожнаму ў жыцці.

«Гэтыя неацэнныя якасці вельмі патрэбныя нам, нашым блізкім і гэтаму свету», — кажа Людміла.

Вы можаце прачытаць «Казку пра Лотас» на беларускай мове тут.

Аўтарка: Джослін Неа
Крыніца: The Epoch Times

Дэпутат парламента Швецыі: «Як мы можам нічога не рабіць, ведаючы пра гэты пераслед?»

Чалец парламента Швецыі Эн-Сафі Альм 18 лістапада 2020 года выступіла на вэбінары «Пераслед Фалунь Дафа ў Кітаі ‒ 21 год парушэння асноўных праў чалавека». Гэты вэбінар прайшоў услед за Міністэрскай канферэнцыяй па прасоўванні свабоды веравызнання, арганізаванай урадам рэспублікі Польшча 16-17 лістапада 2020 года.

У сваім выступе дэпутат Альм асудзіла пераслед Фалуньгун з боку Камуністычнай партыі Кітая (КПК) і заклікала ўвесь свет з’яднацца і прыцягнуць КПК да адказнасці за парушэнні правоў чалавека.

EnnSophieElm_Shwecija

Дэпутат Эн-Сафі Альм

Яна сказала, што хоць Швецыя і маленькая краіна, але яна лічыць патрэбным выступіць у абарону кітайскага народа і рашуча асудзіць парушэнне правоў чалавека ў Кітаі.

«Чаму я думаю, што мой голас будзе пачуты Пекінам, і чаму я спрабую бараніць правы чалавека ў Кітаі? Адказ вельмі просты: іншага шляху няма. Няможна сядзець і нічога не рабіць, ведаючы пра існаванне такой несправядлівасці і лютасці ў адносінах да людзей за іх перакананні», ‒ сказала яна.

«Прайшоў ужо 21 год з той пары, як пачаўся гэты пераслед, – працягнула дэпутат. – Сапраўды, галоўнае пытанне ў тым, як гэта магло працягвацца 21 год і працягваецца дагэтуль? Гэта ганьба не толькі для КПК, але і для ўсяго вольнага свету, я так гэта бачу. Пераслед Фалуньгун нялюдскі. Гэта барбарства. Мы павінны прыцягнуць вінаватых да адказнасці, каб спыніць гэтыя злачынства.

З усяго гэтага я зразумела, што мы не можам маўчаць. Нам патрэбна адкрыта асудзіць парушэнні праў чалавека ў Кітаі, каб увесь свет даведаўся пра сістэматычныя злачынствы КПК.

Я хачу, каб сусветная грамадскасць даведалася пра шматлікіх вязняў сумлення, якія практыкуюць Фалуньґун, адпраўленых на перавыхаванне ў працоўныя лагеры, турмы ды іншыя месцы зняволення. Шматлікія паведамленні сведчаць аб катаваннях, забойствах і незаконным выманні органаў, якім падвяргаюцца паслядоўнікі Фалуньгун. Да гэтых паведамленняў варта паставіцца надзвычай сур’ёзна і разгледзець іх у міжнародных судах».

«Як мы можам бяздзейнічаць, ведаючы пра гэтыя злачынствы?» – спытала яна.

Парламентарый таксама адзначыла: «Пераслед нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў у Кітаі дае нам уяўленне аб тым, што адбудзецца, калі КПК дасягне сусветнага панавання. У цяперашні час увесь свет пакутуе ад пандэміі, і шматлікія кампаніі па ўсім свеце сутыкнуліся з сур’ёзнымі эканамічнымі праблемамі. Зараз мы ўразлівыя і сталі лёгкай мішэнню для гвалтоўнага паглынання».

Эн-Сафі альма сказала, як КПК «скупляе аб’екты інфраструктуры, кампаніі, тэхналогіі і нават школы» у спробе крок за крокам захапіць свабодны свет. Але ўрад Швецыі робіць канкрэтныя крокі, каб абмежаваць інвестыцыі кітайскіх кампаній у важнейшыя аб’екты інфраструктуры Швецыі, і, акрамя таго, забараніла кампаніі Huawei прымаць удзел у сетцы 5G.

Дэпутат таксама адзначыла, што рада, што «свабодны свет паступова ўсведамляе жорсткасць кампартыі Кітая ў адносінах да свайго народу. КПК павінна ведаць, чаго хоча вольны свет, а мы хочам, каб гэта пераслед і ўсе астатнія рэпрэсіі супраць вязняў сумлення ў Кітаі былі спыненыя як мага хутчэй.

Міжнародная супольнасць павінна рашуча і адкрыта асудзіць парушэнні правоў чалавека з боку кітайскага рэжыму. Наш абавязак – змагацца за правы ўсіх людзей».

Яна выказала надзею, што аднойчы Кітай пачне паважаць прынцып вяршэнства закона, свабоду слова і свабоду людзей мець уласнае меркаванне.

У заключэнне яна сказала: «Практыкоўцы Фалуньґун прыязныя і міралюбныя людзі. Магчыма, прынцыпы “Ісціна, Дабрыня і Цярпенне” – гэта менавіта тое, што сёння неабходна свету, гэта тое, што дапаможа нам перажыць гэтую пандэмію».

Крыніца

Адэса, Украіна. Жыхары горада знаёмяцца з Фалунь Дафа падчас мастацкай выставы «Мастацтва Джэнь, Шань, Жэнь»

Выстава «Мастацтва Джэнь, Шань, Жэнь» (Ісціна, Дабрыня, Цярпенне) праходзіла ў Адэсе з 26 кастрычніка па 9 лістапада 2020 года. Атрымліваючы эстэтычнае задавальненне ад карцін, мясцовыя жыхары даведаліся пра Фалунь Дафа (Фалуньґун) і пра перасьлед гэтай духоўнай практыкі з боку кампартыя Кітая (КПК).

Мясцовыя сродкі масавай інфармацыі, ТРК «Круг» і «7 канал», паведамілі пра гэту падзею. «Круг» прадставіў Фалунь Дафа сваёй аўдыторыі як «практыку ўдасканальвання свядомасці і цела, якая зарадзілася ў Кітаі і распаўсюдзілася па ўсім свеце».

«7 канал» прадставіў выставу, запрасіўшы яе арганізатараў Аляксандра і Святлану у сваю студыю. Сустрэча прайшла ў прамым эфіры.

Odessa_ZhenShanRen_exhibition

Практыкоўца Фалунь Дафа распавядае наведвальнікам выставы пра кожную карціну

Odessa_ZhenShanRen_exhibition2

Наведвальнікі выставы

Многія, хто наведаў выставу, пакінулі запісы ў кнізе водгукаў. Музыкант Тарас, які працуе ў Адэскім нацыянальным акадэмічным тэатры, сказаў, што карціны вельмі эфектныя і цікавыя. Ён адзначыў: «Яны не толькі адлюстроўваюць рэальнасць, але і маюць духоўны складнік. Унутраны свет чалавека звязаны з энергіяй вышэйшых светаў рознага ўзроўню».

Людміла сказала, што ёй спадабаліся ўсе карціны на выставе, таму што яны адлюстроўваюць дабрыню практыкоўцаў Фалунь Дафа, выкрываюць катаванні, якім падвяргаюцца гэтыя добрыя людзі; акрамя таго карціны дапамагаюць зразумець, што такое практыка ўдасканальвання. Яна таксама адзначыла: «Выстава вучыць нас цярпенню, міласэрнасці і прысвечана самаўдасканальванню. Гэтыя выдатныя карціны створаны для таго, каб мы станавіліся лепш і атрымалі выратаванне».

Odessa_ZhenShanRen_exhibition3

Людміла

Іншая наведвальніца пЁн ніколіа імені Наталія, жыхарка Адэсы, сказала, што важна ведаць, што ў Кітаі людзей падвяргаюць катаванням за іх веру ў Ісціну, Дабрыню, Цярпенне. Яна таксама дадала: «Мне пашанцавала даведацца пра гэта на выставе».

Odessa_ZhenShanRen_exhibition4

Аляксандра са сваім сынам

Наведвальніца выставы, Аляксандра, адзначыла, што гэтыя творы нясуць у сабе пасланне пра паходжанне жыцця на зямлі: «Карціны тлумачаць наша паходжанне і адказваюць на пытанне, чаму мы тут. Дзякуй вам за тое, што арганізавалі выставу і далі мне магчымасць даведацца пра важнае».

Odessa_ZhenShanRen_exhibition5

Валянціна і Галіна

Валянціна шчыра паспачувала практыкоўцам Фалунь Дафа, якіх пераследуюць у Кітаі і сказала, што рэпрэсіі з боку кампартыі Кітая нагадваюць ёй пра той час, калі ва Украіне таксама панаваў камунізм. Яе сяброўка Галіна расказала ёй, што практыкоўцы ў Кітаі падвяргаюцца страшным катаванням, але іх стойкасць дае надзею.

Odessa_ZhenShanRen_exhibition6

Канадскі турыст Шон

Турыст з Канады па імені Шон пракаментаваў, што карціны адкрываюць людзям вочы, дазваляюць убачыць іншую культуру і іншую частку свету. Карціны выпраменьваюць святло веры і закранаюць душы людзей.

Odessa_ZhenShanRen_exhibition7

Аляксандра сказала, што карціна «Заклік чыстага сэрца» сапраўды кранула яе сэрца

Odessa_ZhenShanRen_exhibition8

Мікалай

Мікалай сказаў: «Нягледзячы на ​​тое, што адбываюцца жудасныя рэчы і пераслед ўсё яшчэ працягваецца, я веру, што практыкоўцы Фалуньґун будуць стойкімі, і іх намаганні, нарэшце, прынясуць плён».

Крыніца

Літва. У Вільнюсе расказвалі пра пераслед Фалунь Дафа ў Кітаі

26 і 27 верасня практыкоўцы Фалунь Дафа з Літвы і Латвіі сабраліся на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў цэнтры Вільнюса, каб расказаць грамадскасці пра пераслед практыкі Фалунь Дафа ў Кітаі. Яны таксама заклікалі ўсіх людзей добрай волі падпісаць петыцыю з вымогай прыцягнуць да суда былога кітайскага лідара Цзян Цзэміня, які ў 1999 годзе аднаасобна пачаў рэпрэсіі супраць мірных практыкоўцаў Фалунь Дафа па ўсёй краіне.

Дэманструючы мірны характар гэтай практыкі самаўдасканальвання, практыкоўцы расказвалі людзям пра асноўны прынцып Фалунь Дафа «Ісціна-Дабрыня-Цярпенне», паказвалі і навучалі ахвотных пяці практыкаванням Фалуньґун.

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-4

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-3

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-7

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-8

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-2

Камунікаванне з людзьмі

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-5

Навучанне практыкаванням

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-6

2020-09-29-lt_vilnius_09.20._-1

Падпісанне петыцыі

Адна жанчына ніколі раней не чула пра Фалунь Дафа і пераслед. Падпісваючы петыцыю, яна здзіўлена спытала: «Чаму пра гэта так мала кажуць? Чаму я даведалася пра гэта толькі сёння? Раскажыце нам пра гэта больш дэтальна».

Мінак, які назіраў за тым, што адбываецца, сказаў, што гэта не першы раз, калі ён сустракаецца з практыкоўцамі, што ён ужо падпісваў петыцыю ў Лондане. Ён сказаў: «Мы павінны супрацьстаяць сістэме, якая руйнуе наш розум і разбурае праўдзівую прыроду чалавека. Кітайцы – разумная нацыя, яны дамогуцца волі».

2020-09-29-lt_vilnius_09.20_aleksandr_copy1

Аляксандр падпісаў петыцыю і сказаў: «Я прызнаю толькі дзеянні дзяржавы, якія карысны людзям, а не забойствы нявінных людзей». Перад ад’ездам ён сказаў: «Дзякуй за вашыя высілкі!»

2020-09-29-lt_vilnius_09.20_bronislavas_copy1

Браніслаў падпісаў петыцыю і пажадаў поспехаў: «Хай людзі зразумеюць – тое, што вы робіце, – гэта добра! І больш бы такіх добрых людзей, якія нясуць святло і дабро!»

2020-09-29-lt_vilnius_0920._aleksey_copy1

Пасля падпісання петыцыі Аляксей сказаў: «Я з Беларусі, таму ведаю, што такое таталітарызм. Зычу вам перамогі!»

Практыкоўцы дарылі людзям самаробныя кветкі лотасаў, і шмат каго гэта вельмі кранула. Адна жанчына спытала, чаму такія выдатныя кветкі бескаштоўныя, і практыкоўца адказала: «Падпісваючы петыцыю, вы выяўляеце міласэрнасць, гэта кветка – падзяка за ваша добрае сэрца».

2020-09-29-lt_vilnius_09.20_egle_viktaras_copy1

Эглі і Віктарас вывучаюць практыкаванні

На захад прыехала сямейная пара, Эглі і Віктарас. Яны пазнаёміліся з Фалунь Дафа ў Вільнюскім батанічным садзе. Пара прыехала, каб лепш вывучыць практыкаванні. Пад кіраўніцтвам практыкоўцаў яны выканалі ўсе пяць практыкаванняў. Эглі сказала, што яна адчувала спакой і гармонію, нягледзячы на люднасць і шум. Віктарас сказаў, што пасля выканання практыкаванняў яго зрок палепшыўся.

Крыніца

Расія. У Чэлябінску адбыўся першы дзевяцідзённы курс відэалекцый Фалунь Дафа

З 5 па 13 студзеня 2019 года ў Чэлябінску праходзіў першы дзевяцідзённы семінар духоўнай практыкі Фалунь Дафа, які наведалі дваццаць чалавек. Удзельнікі семінара паглядзелі відэазапісы дзевяці лекцый Настаўніка Лі Хунджы і навучыліся пяці комплексам практыкаванняў Фалунь Дафа. Пасля заканчэння семінара яго ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і думкамі пра вывучэнне Фалунь Дафа.

Falun_Dafa_in_Russia

З 5 па 13 студзеня 2019 года ў Чэлябінску прайшоў першы дзевяцідзённы курс відэалекцый Фалунь Дафа

Falun_Dafa_exercises_in_Rusia

Удзельнікі семінара вывучаюць першы комплекс практыкаванняў Фалунь Дафа

Любоў Васілеўна вырашыла наведаць семінар, прачытаўшы інфармацыйны буклет, які ёй далі практыкоўцы Фалунь Дафа. Яна сказала, што прынцыпы Фалунь Дафа цалкам змянілі яе погляд на свет: «Я пачала пераглядаць сваё стаўленне да жыцця, свету і навакольных людзей. Я вучуся кіравацца прынцыпамі Ісціна, Дабрыня, Цярпенне».

Юлія, якая даведалася пра Фалунь Дафа праз сацыяльныя сеткі, сказала, што пасля выканання практыкаванняў адчула, што знік напружаны стан і яна напоўнілася энергіяй. Яе глыбока кранулі прынцыпы, выкладзеныя Настаўнікам Лі Хунджы ў асноўнай кнізе вучэння: «Я вельмі засяроджана глядзела першую лекцыю і адразу адчула сувязь з гэтым вучэннем, і тое, што я слухала, адгукнулася ўва мне».

Праслухаўшы лекцыі, Юлія распавяла пра сваё разуменне: «Я зразумела, што стаць вышэйшай жывой істотай нельга, усяго толькі змяніўшы склад энергіі ў целе з дапамогай практыкаванняў. Неабходна павышаць свой узровень маральнасці. Гэты працэс пачынаецца знутры чалавека. Вы зможаце лёгка пераадолець жыццёвыя цяжкасці, калі кіруецеся гэтымі прынцыпамі. Гэтая практыка бясплатная, і кожны можа прыйсці займацца. Рухі практыкаванняў лёгка вывучыць».

Іншы ўдзельнік семінара сказаў, што раней займаўся рознымі энергетычнымі практыкамі. Практыка Фалунь Дафа глыбока ўразіла яго: «Практыкаванні лёгка вывучыць, яны падыходзяць кожнаму. Настаўнік Лі Хунджы не асуджае іншыя практыкі. Ён самай зразумелай мовай навучае, як павышаць сябе, кіруючыся прынцыпамі Ісціна, Дабрыня, Цярпенне».

Крыніца

Жыхары Украіны хочуць бачыць больш мерапрыемстваў Фалуньгун

27 траўня практыкуючыя Фалуньгун Украіны правялі ў Кіеве серыю мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю першага публічнага прадстаўлення Фалунь Дафа, у тым ліку дэманстрацыю калектыўнага выканання практыкаванняў і вялікі парад, каб распавесці грамадскасці пра Фалуньгун і пра пераследы гэтае мірнае практыкі ў Кітаі.

З нагоды юбілейнае падзеі ва Украіну быў запрошаны духавы аркестр Цянь Го з Еўропы. Для ўдзелу ў святочным мерапрыемстве прыехалі 65 музыкаў з 10 краінаў Еўропы: Італіі, Фінляндыі, Германіі, Галандыі, Швейцарыі ды іншых. Яны хацелі распавесці жыхарам Украіны пра прыгажосць ды веліч Фалунь Дафа.

Аркестр узначаліў урачыстую калону парада і сваёй цудоўнай музыкай прыцягнуў увагу шматлікіх жыхароў і гасцей горада. Музыкі ўпершыню выступалі ва Украіне.

Апроч кіеўскіх практыкуючых у парадзе прынялі ўдзел паслядоўнікі Фалунь Дафа з розных гарадоў Украіны, Расіі, Беларусі, Кіргізіі ды Ізраіля.

З самае раніцы ў Кіеве неба абклалі цяжкія хмары. Ліў дождж. Але нягледзячы на непагадзь, усе ўдзельнікі святочнага парада пастроіліся ў калону і вырушылі. Урачыстае шэсце скончылася на Майдане Незалежнасці. Да гэтага часу дождж скончыўся, ззяла сонца і неба стала блакітным.

Мясцовы медыя-канал KNK Media асвятляў мерапрыемствы Фалуньгун, якія праходзілі ўвесь дзень.

ebb527a5f1647cf479072414ceb84fb5

c2726cba53e2e496ecedfdc0e4dcbbb5

Пачатак мерапрыемстваў, якія праходзілі ўвесь дзень

62f6630f754a3cf111f1c4c934688ff6

ef797619f4ad2d3c8e852e80e730bfa3

Паказ практыкаванняў

07db46f4fa1768e742daad222d89e3af

Мінакі падпісваюць петыцыю, выказваючы асуджэнне пераследам

7ee2272be75d92d3180eb2ce155f0fa2

Дзяўчаты спыніліся, каб больш даведацца пра Фалуньгун

Калону парада ачольваў духавы аркестр Цянь Го. За ім следавала група практыкуючых, якія выконвалі танец лотаса і танец цмока, а таксама дэманстравалі практыкаванні Фалуньгун.

Адзін з гледачоў, які назіраў за парадам, пахваліў аркестр, сказаўшы: «Гэта так прыгожа. Маё сэрца спявала разам з імі ». Іншы чалавек сказаў, што музыка аркестра можа «ачысціць душу».

Мясцовая жанчына заклікала практыкуючых часцей выступаць у Кіеве.

«Сёння мы чулі зусім іншую музыку, якая прадстаўляе іншую культуру. Гэтая Музыка раптам спыніла мяне і прымусіла задумацца. Я адчула такі спакой. Ваш гурт павінен часцей праводзіць такія выступы! Нашае жыццё будзе больш шчаслівым!»- сказала яна.

6487a789a4d8f3bb79b876b394b03840

Духавы аркестр Цянь Го ўпершыню выступіў на парадзе ў Кіеве

cdb693ece052491956bc0d0dbc4265ff

Дзеці разам з бацькамі ў нацыянальных строях у калоне парада

8271b45997aac85fb012d8b647b7c076

356ae2e6ee8f16dbe3f358abb630958c

Практыкуючыя ў белай вопратцы трымаюць у руках партрэты тых, хто загінуў у Кітаі ў выніку пераследу

Апроч азнаямлення з Фалуньгун, практыкуючыя таксама выкрывалі жорсткі пераслед гэтае практыкі, які ажыццяўляецца камуністычным рэжымам у Кітаі ды заклікалі дапамагчы спыніць гэтыя злачынствы.

Многія людзі, якія спыняліся, каб выказаць сваю падтрымку, ужо чулі пра пераследы. Быў час, калі яны таксама жылі пад уладай праўлення камуністычнае партыі, таму разумеюць цяжкае становішча тых, каго душыць кітайскі рэжым. Вельмі многія падпісалі петыцыю, каб падтрымаць мірны супраціў практыкуючых і асудзіць злачынствы камуністычнага рэжыму.

Адзін з мінакоў сказаў: «Адзін ці два подпісы, магчыма, не маюць вялікага значэння, але калі кожны падпіша петыцыю, гэта будзе мець дастаткова вялікую сілу, каб спыніць пераследы”.

Практыкуючы адзначыў, што, хоць Фалуньгун і ўзнік у Кітаі, але яго кіруючыя прынцыпы «Ісціна, Дабрыня, Цярпенне» з’яўляюцца ўніверсальнымі і прыносяць карысць людзям ва ўсім свеце.

Крыніца:/ru.minghui.org/

Версія па-ангельску знаходзіцца тут

На форуме ў Германіі прапанавалі 6 спосабаў спынення незаконнага здабывання органаў у Кітаі

forum_protiv_izvlecheniya_organov

Удзельнікі форуму ў Берліне: (злева направа) Ван Джыюань, Арнэ Шварц, Ніэ Сэн, Арнэ Герыке, Марцін Патцэльт, Этан Гутман і Чарльз Лі. Фота: Jason Wang / The Epoch Times

Пытанне пра забойства ў Кітаі вязняў сумлення дзеля іх органаў ужо на працягу дзесяці гадоў абмяркоўвалася падчас шматлікіх дыскусіяў на тэму правоў чалавека ў Кітаі, але адказы на яго заўсёды былі невыразнымі і непераканаўчымі. Што Захад павінен зрабіць, сутыкнуўшыся з «новай формай зла», як гэта называюць некаторыя даследнікі? Нямецкія заканадаўцы і вядучыя міжнародныя даследнікі, якія сабраліся на грамадскім форуме ў гатэлі Albrechtshof ў цэнтры Берліна 28 кастрычніка прапанавалі 6 спосабаў спыніць здабыванне органаў у Кітаі. /epochtimes.ru/

Форум быў скліканым Сусветнай арганізацыяй па расследаванні пераследаў у дачыненні да Фалуньгун, супольнiкi якой займаюцца сістэматызацыяй доказаў злоўжыванняў супраць паслядоўнікаў духоўнай практыкі Фалуньгун у Кітаі.

Пасля прэзентацыі аб’ёмнага даклада пра тое, што здабыванне органаў у Кітаі адбываецца ў вялікіх маштабах, нямецкія дэпутаты прапанавалі шэраг мер, якія могуць быць прынятымі ва ўсім свеце, каб пакласці канец злачынствам супраць чалавечнасьці.

На працягу многіх гадоў даследнікі збіралі доказы таго, што асноўнай крыніцай органаў для трансплантацыі з’яўляюцца зняволеныя ў турмы паслядоўнікі духоўнай практыкі Фалуньгун. З 2000 года ў іх пачалі браць аналізы крыві і па першым патрабаванні бальніц вымаць органы для пацыентаў, якія маюць патрэбу ў перасадцы. Аперацыя па здабыванні праводзіцца ў жывога чалавека, пасля чаго ён памірае на аперацыйным стале. У дакладзе, апублікаваным у гэтым годзе, сцвярджаецца, што ў Кітаі штогод выконвалася ад 60 000 да 100 000 трансплантацыяў пачынаючы з 2000 года.

Удзельнікі форуму прапанавалі для заходніх краінаў 6 спосабаў спыніць здабыванне органаў у Кітаі.

Асудзіць публічна

«Важна націснуть на Кітай», — сказаў Марцін Патцэльт, нямецкі дэпутат ад партыі кансерватараў, які вельмі цікавіцца правамі чалавека. Спадар Патцэльт дапамагаў размяшчаць бежанцаў з Эрытрэі.

forum_protiv_izvlecheniya_organov2

Марцін Патцэльт, нямецкі дэпутат ад партыі кансерватараў, на форуме ў Берліне 28 кастрычніка 2016 года. Фота: Jason Wang / The Epoch Times

Адзін са спосабаў аказання ціску — асуджэнне пасродкам рэзалюцый, адзначыў Патцэльт. У гэтым годзе Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША і Еўрапейскі парламент прынялі рэзалюцыі, якія асуджаюць здабыванне органаў у паслядоўнікаў Фалуньгун у Кітаі. Патцэльт лічыць, што нямецкі парламент таксама павінен прыняць аналагічную рэзалюцыю.

Спыніць навучанне кітайскіх хірургаў

Заходнія краіны актыўна навучаюць кітайскіх хірургаў, паводле дадзеных кітайскага ўрада і бальнічных сайтаў.
«Мы будзем даследаваць, у якіх інстытутах кітайскія дактары праходзяць падрыхтоўку. Нам трэба прыняць законы, каб перашкодзіць ім рабіць гэта, — заявіў Патцэльт. — Нашыя парламентарыi павінны таксама націснуть на гэтыя ўстановы».

Забараніць ўезд дактарам, звязаным з гвалтоўным атрыманнем органаў

Шматгод Злучаныя Штаты патрабуюць ад замежнікаў, якія перасякаюць мяжу, пазначыць у мытнай дэкларацыі, што яны не ўдзельнічаюць у прымусовым здабыванні чалавечых органаў.

Арнэ Шварц, незалежны даследнік гандлю органамі, прапанаваў Германіі ды іншым краінам прыняць аналагічную палітыку. Дактары, замешаныя ў гэтых злачынствах, не прызнаюцца ў гэтым, але калі пазней высвятляецца, што яны займаліся здабываннем органаў, урад ЗША мае падставы дэпартаваць іх.

«Нам вядомыя імёны некаторых дактароў, якія ўдзельнічаюць у здабыванні органаў … Калі яны выязджаюць за мяжу, мы павінны адмовіць ім ва ўездзе», — сказаў чалец Еўрапейскага парламента Арнэ Герыке.

Аказаць ціск на заходнія фармацэўтычныя фірмы

Шварц звярнуў увагу на тое, што шматлікія заходнія фармацэўтычныя фірмы праводзілі неэтычныя клінічныя выпрабаванні ў Кітаі, а таксама пастаўлялі прэпараты для пацыентаў, якія атрымалі органы ў Кітаі.

forum_protiv_izvlecheniya_organov3

Чалец Еўрапейскага парламента Арнэ Герыке выступае на форуме ў Берліне 28 кастрычніка 2016 года. Фота: Jason Wang / The Epoch Times

«Мы павінны пачаць з сябе і дапытаць тыя заходнія фармацэўтычныя кампаніі, якія пастаўляюць у Кітай лекі для пацыентаў пасля перасадкі органаў, гэтым чынам падтрымліваючы “чорную транспланталогію” ў Кітаі. Гэта вельмі важна», — адзначыў Патцэльт.

Прыняць законы, якія прадухіляюць «трансплантацыйны турызм»

Бум трансплантацыі органаў у Кітаі быў часткова выкліканы замежнымі турыстамі, якія прыязджаюць туды, каб атрымаць ныркі, печань ці сэрца. Ізраіль, Іспанія і Тайвань прынялі законы, якія забараняюць страхавое пакрыццё і ўстанаўліваюць крымінальную адказнасць за такую практыку.

«Мы павінны прадугледзець у нямецкім заканадаўстве, што той, хто едзе ў іншую краіну для перасадкі органа, павінен мець дакладнае ўяўленне пра ягоную крыніцу і даказаць ягоную легальнасць. Мы павінны прынамсі звесці да мінімуму магчымасць удзелу немцаў у гэтай злачыннай дзейнасці», — сказаў Герык.

Падвысіць ўзровень інфармаванасці пра здабыванне органаў

Сведчанні пра здабыванне органаў у паслядоўнікаў Фалуньгун з’явіліся ў 2006 годзе. Неабходна, каб грамадскасць, палітыкі і сродкі масавай інфармацыі былі цалкам дасведчаныя пра гэтую злачынную дзейнасць ў Кітаі і яе маштабы.
«Некаторыя чальцы парламента кажуць, што гэта немагчыма, — адзначыў Патцэльт. — Я лічу, што магчыма, мы проста ніколі не рабілі гэта. Мы павінны мець мужнасць, каб стаць на гэты шлях, і тады мы зможам шмат што змяніць».

forum_protiv_izvlecheniya_organov4

Доктар Ван Джыюань, прэзідэнт Сусветнай арганізацыі па расследаванні пераследаў у дачыненні да Фалуньгун (САРПФ), выступае на форуме ў Берліне 28 кастрычніка 2016 года. Фота: Jason Wang / The Epoch Times

На форуме таксама выступілі Этан Гутман, аўтар кнігі «Бойня»; Ван Джыюань, прэзідэнт Сусветнай арганізацыі па расследаванні пераследаў у дачыненні да Фалуньгун (САРПФ); прафесар Ніэ Сэн, віцэ-прэзідэнт САРПФ; Крыстафэр Штрассер, сябра Бундэстагу Нямеччыны і былы ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Германіі; Чарльз Лі, былы вязень сумлення і сябра САРПФ.

Крыніца: Вялікая Эпоха

Арганізацыя па барацьбе з парушэннямі ў галіне трансплантацыі намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру

cin-organ-ticereti

Арганізацыя «Лекары супраць гвалтоўнага здабывання органаў» (DAFOH) намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру, гаворыцца ў прэс-рэлізе групы. DAFOH – гэта група лекараў з усяго свету, якія змагаюцца супраць парушэнняў у галіне транспланталогіі. /epochtimes.ru/

«DAFOH рады паведаміць, што мы намінаваныя на Нобелеўскую прэмію міру-2016», – напісаў у электронным лісце д-р Торстэн Трэй, дырэктар арганізацыі.

«Намінацыя, пра якую мы даведаліся ўсяго пару дзён таму – прызнанне нашае працы па абароне этычных нормаў у галіне медыцыны і асвятлення тэмы, якую нямногія асмельваюцца закрануць».

Вылучаць нейкую асобу або групу на Нобелеўскую прэмію могуць чальцы парламента, прафесара, юрысты і эксперты. Яны павінны напісаць у Нарвежскі нобелеўскі камітэт ліст з прапановай кандыдатуры і тлумачэннем, чаму гэты чалавек альбо арганізацыя заслугоўваюць Нобелеўскую прэмію.

Адным з людзей, якія прапанавалі вылучыць DAFOH – д-р Ліам Фокс, чалец брытанскага парламента і былы міністр абароны Велікабрытаніі. Іншыя асобы, якія падтрымалі намінацыю DAFOH, вырашылі застацца ананімнымі.

«Д-р Фокс лічыць, што гэта вельмі важная праблема», – заявіў у тэлефонным інтэрв’ю прадстаўнік офіса д-ра Фокса.

У сваім лісце Нобелеўскаму камітэту Фокс напісаў: «DAFOH цвёрда настроены пакласці канец гвалтоўнаму выманню органаў. Іх дэталёвыя даследаванні сведчаць, што ў Кітаі па-ранейшаму існуе незаконны гандаль органамі “.

Ён пералічыў дзейнасць DAFOH, уключаючы арганізацыю петыцыі вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека ў 2013 годзе Петыцыю падпісалі два мільёны чалавек ва ўсім свеце. DAFOH рэгулярна публікуе артыкулы аб парушэнні ў галіне транспланталогіі ў Кітаі і іншых краінах. Арганізацыя выпускае часопіс раз на квартал.

DAFOH і яго эксперты выкрылі сістэму гвалтоўнага здабывання органаў у Кітаі. Гэтай трансплантацыйнай сістэмай кіруюць кітайскія ваенныя і грамадзянскія шпіталі і апарат грамадскае бяспекі. Адной з галоўных ахвяр гвалтоўнага здабывання органаў у Кітаі з’яўляюцца паслядоўнікі Фалуньгун – духоўнае практыкі, якую кампартыя перасьледуе з 1999 г.

«Намаганні DAFOH па інфармаванні і спробы спыніць гвалтоўнае выманне органаў у вязняў сумлення і паслядоўнікаў Фалуньгун – гэта важны ўнёсак па абароне правоў ва ўсім свеце», – напісаў Фокс ў лісце.

«Я спадзяюся, што вы сур’ёзна разгледзіце DAFOH як кандыдата на атрыманне Нобелеўскае прэміі міру-2016».

Д-р Трэй адзначыў, што парушэнні ў галіне трансплантацыі ў Кітаі засланяюць па маштабах падобныя парушэнні ў іншых краінах.

«Інфармацыя аб выманні органаў у паслядоўнікаў Фалуньгун ўпершыню прасачылася 10 гадоў таму. З тых часоў DAFOH адыграў перадавую ролю ў выкрыцці гэтага злачынства і заклікае да захавання этычных стандартаў у галіне трансплантацыі», – кажа Трэй.

«Па меры раскрыцця фактаў перасадкі органаў у Кітаі колькасць чальцоў нашае групы ўзрасла. Зараз у арганізацыі знаходзяцца больш як 7000 лекараў, медсясцёр, медыцынскіх адмыслоўцаў і ўрадавых чальцоў».

Тут Вы можаце падпісаць Петыцыю Заклік да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека накіраваць незалежную групу для правядзення расследавання здабывання органаў у жывых людзей.

Крыніца: www.epochtimes.ru